Месца і роль беларускай мовы ў Царкве абмяркуюць у Гродна

  “Беларуская мова і Царква: культурны, сацыяльны і духоўны аспекты” – на сустрэчу з такой назвай запрашае брацтва ў гонар Віленскіх мучанікаў 17-га мая ў 16:00 гадзiн у канферэнцзале Палаца культуры у Гродна. Сустрэча пройдзе ў межах рэгіянальнага міжнароднага духоўна-асветніцкага кірмашу “Беларусь Праваслаўная”.

Сустрэча адбудзецца ў фармаце панэльнай дыскусіі. У якасці экспертаў будуць прысутнічаць прадстаўнікі Біблейскай камісіі Беларускай Праваслаўнай Царквы і брацтва ў гонар Віленскіх мучанікаў г.Мінска, якія займаюцца перакладам Бібліі і літургічных тэкстаў на беларускую мову, а таксама выданнем праваслаўнай беларускамоўнай літаратуры.

Пачатак: 17 мая – 16:00.

Месца правядзення: Палац культуры тэкстыльшчыкаў – г.Гродна, пл.Савецкая, 6.

Эксперты:

Прафесар протаіярэй Сергій Гардун – прафесар Мінскіх духоўных школ, загадчык кафедры біблеістыкі і хрысціянскага веравучэння Інстытута тэалогіі БДУ, прадстаўнік Біблейскай камісіі Беларускай Праваслаўнай Царквы , клірык Свята-Духава кафедральнага сабора, кандыдат багаслоўя.

Прафесар Іван Чарота – перакладчык, славіст, літаратуразнавец, доктар філалагічных навук, прафесар, акадэмік Сербскай Акадэміі навук і мастацтваў, акадэмік Міжнароднай Славянскай Акадэміі навук, адукацыі, мастацтва і культуры, загадчык кафедры славянскіх літаратур БДУ, сакратар Біблейскай камісіі Беларускай Праваслаўнай Царквы па выпрацоўцы беларускай багаслоўскай тэрміналогіі.

Прадстаўнікі выдавецкага аддзелу брацтва ў гонар Віленскіх мучанікаў г.Мінска, якія займаюцца перакладам богаслужэбных тэкстаў, выданнем беларускамоўнай літаратуры, у тым ліку “Беларускага праваслаўнага календара”, часопіса “Праваслаўе”, а таксама мастацкай, навукова-багаслоўскай, духоўна-асветніцкай і іншай літаратуры: кандыдатка гістарычных навук Лідзія Кулажанка, Кастусь Антановіч, Таццяна Матрунчык.

Да ўдзелу ў сустрэчы арганізатары запрашаюць усіх, каго цікавіць пытанне беларускай мовы і месца яе ў Праваслаўнай Царкве.

Тэлефон для даведак: +375 29 587 54 81 - протаіярэй Георгій Рой.

kalozha.by

/ sobor.by/

(просмотров 3480)





Новости разделов:

Церковь и общество

18 МАРТА 2026 (Сре
Перенесение мощей святителя Луки (Войно-Ясенецкого) в фотографиях
18 МАРТА 2026 (Сре
Издан каталог книг с дарственными надписями митрополиту Филарету (Вахромееву) «Добрейшему святителю Церкви Божией»
18 МАРТА 2026 (Сре
Отошел ко Господу Католикос-Патриарх всея Грузии Илия II
16 МАРТА 2026 (Пон
25 марта-5 апреля в Минске состоится Пасхальный фестиваль «Радость»
16 МАРТА 2026 (Пон
Началась Крестопоклонная неделя
16 МАРТА 2026 (Пон
16 марта в приходе иконы Божией Матери "Всех скорбящих Радость" состоится соборование
16 МАРТА 2026 (Пон
Расписание богослужений в нашем храме с 16 по 22 марта
16 МАРТА 2026 (Пон
С Богом в новую неделю: ближайшие события церковного календаря
13 МАРТА 2026 (Пят
Перенос встречи! Беседа участников молодежно-просветительского объединения "Логос" с настоятелем протоиереем Игорем Коростелевым переносится
13 МАРТА 2026 (Пят
В Минске начал работу проект «Девочка. Девушка. Женщина»
12 МАРТА 2026 (Чет
Обращение Синодального информационного отдела Белорусского Экзархата
12 МАРТА 2026 (Чет
ТВ "Союз". Торжества в честь Дня православной книги состоятся в Минске (видео)

Rambler's Top100 Рейтинг@Mail.ru


© www.sobor.by 2004 - 2026.