ІІ велапрабег у гонар Аўгустоўскай іконы Божай Маці прайшоў у Гродзенскай епархіі

  7-8 верасня, у рамках мерапрыемстваў, прысвечаных памяці з'яўлення Божай Маці ў Аўгустоўскіх лясах, адбыўся велапрабег з Гродна да пасёлка Сапоцкін, у якім прынялі ўдзел маладыя прыхаджане розных храмаў Гродна.

Стартаваў велапрабег ад храма вялікамучаніка Панцеляймона. Па дарозе велапаломнікі наведалі храм Аўгустоўскай іконы Божай Маці ў Баранавічах, дзе змаглі падсілкавацца і адпачыць, пасля чаго накіраваліся далей. Таксама прыпынкі былі зроблены каля Гродзенскай крэпасці і памятнага крыжа над брацкай магілай. Падчас іх былі ўзнесены малітвы за ўсіх воінаў.

Завяршыўся велапрабег у храме Праабражэння Гасподня ў Сапоцкіне, дзе быў адслужаны малебен з акафістам Прасвятой Багародзіцы.

Пасля велапрабегу моладзь цёпла прынялі на сядзібе "Тартак", недалёка ад Аўгустоўскага канала, дзе для іх правялі экскурсію і распавялі пра знакавыя рэчы і падзеі ў нашых багатых на гісторыю мясцінах.

У нядзелю была адслужана Літургія, на якой усе, хто жадаў прычасціліся Святых Хрыстовых Тайн.

Пасля Літургіі, поўныя весялосці і з узнёслым настроем, маладыя хрысціяне адправіліся дадому.

Iерэй Георгій СКОРБ

/ sobor.by/ orthos.org

Rambler's Top100 Рейтинг@Mail.ru


© www.sobor.by 2004 - 2026.