Андрэй Віктаравіч Шорац узнагародзіў протаіерэя Ігара Карасцялёва вышэйшай узнагародай Мінгарвыканкама - ганаровай граматай
Старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Віктаравіч Шорац узнагародзіў ганаровай граматай мітрафорнага протаіерэя Ігара Карасцялёва, настаяцеля прыхода іконы Божай Маці “Усіх тужлівых Радасць” за плённую працу ў галіне духоўнай адукацыі і значны асабісты ўклад у сацыяльнае развіцце Фрунзенскага раёна Мінска.
Ганаровую грамату ўручыў кіраўнік адміністрацыі Фрунзенскага раена Мінска Арцем Мікалаевіч Цуран.