| | 6 ИЮНЯ 2016 (Понедельник) 15:15:42 9 чэрвеня а 19-й гадзіне ва ўтульнай атмасферы Дома-музея Ваньковічаў цёплым летнім вечарам будзе гучаць класічная музыка.
У выкананні студэнтаў, выпускнікоў і выкладчыкаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі вы пачуеце мелодыі С. Рахманінава, Р. Шумана, П. дэ Сарасатэ, М. дэ Фальі, А. П’яцолы, Р. Калачэ, Э. дэ Курціса і інш.
У праграме прымае ўдзел выпускніца Венскай кансерваторыі, лаўрэат міжнародных конкурсаў, стыпендыят прэзідэнцкага фонду па падтрымцы таленавітай моладзі Юлія Лебядзенка (скрыпка).
Мастацкі кіраўнік праекта – Вольга Перагуд.
Усе сродкі, атрыманыя з гэтага мерапрыемства, пойдуць у падтрымку 9-гадовага Данііла Страшынскага (нейрабластома, рак ЦНС).
Кошт білета 60 000 руб.
Даведкі па тэл.: (017) 327 88 78, (029) 875 57 78, а таксама на старонках у кантакце https://vk.com/valenti_vankovich
Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь / sobor.by/ (просмотров 1963) |