6 верасня пройдзе экскурсія па шляхах Серафіма Жыровіцкага ў Менску

  6 верасня адзначаецца памяць навамучаніка праваслаўнай царквы Серафіма Жыровіцкага. З гэтай нагоды запрашаем Вас у 18.00 да кафедральнага сабора Святога Духа. Адбудзецца 2 мерапрыемствы, у якіх Вы зможаце (па выбару) прыняць удзел.

Першае: экскурсія па шляхах Серафіма Жыровіцкага ў Менску ў перыяд 1930-40-х гадоў. Другое мерапрыемства: квэст у памяць навамучаніка па Менску. Абодва мерапрыемствы пачынаюцца а 18-й.

Экскурсію па Серафіму Жыровіцкаму вядзе экскурсавод Павал Каралёў. Квэст распрацаваны групай праваслаўнай моладзі Менска. Удзел бясплатны.

vk.com/club114935919 / sobor.by/

Rambler's Top100 Рейтинг@Mail.ru


© www.sobor.by 2004 - 2026.