6 лютага ў Свята-Пакроўскім кафедральным саборы Гродна - вечар духоўнай паэзіі і аўтарскай песні
6 лютага 2018 года ў актавай зале Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора Гродна ў межах XVII Міжнароднага фестывалю праваслаўных песнапенняў “Каложскі дабравест” адбудзецца вечар духоўнай паэзіі і аўтарскай песні.
Пачатак 18.00. Уваход вольны.
Удзельнікі імрэзы:
Данута Бічэль – паэтка, эсэістка, перакладчыца, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы.
Анатоль Брусевіч – паэт, перакладчык, літаратуразнаўца.
Юрка Голуб – паэт, перакладчык, лаўрэат Літаратурнай прэміі Імя Аркадзя Куляшова.
Алесь Камоцкі – паэт, перакладчык, выканаўца ўласных песень.
Павел Каспяровіч – паэт, клірык Гродзенскага Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора.
Алесь Разанаў – паэт, перакладчык, эсэіст, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы.
Усевалад Сцебурака – паэт, празаік, намеснік старшыні ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”.