1 мая ў мінскім прыходзе іконы “Усіх тужлівых Радасць” адбудзецца Літургія на беларускай мове

  1 мая ў 9.00 у дамовой царкве ў гонар святых мучанікаў-немаўлят Віфлеемскіх, размешчанай на другім паверсе вучэбнага корпуса прыхода іконы Божай Маці "Усіх тужлівых Радасць", будзе адслужана Літургія на беларускай мове. Богаслужэнне ўзначаліць іерэй Дыянісій Карасцялёў і протадыякан Дзмітрый Рамановіч.

Літургічныя творы выканае ўзорны фальклорны ансамбль “Калыханка” Міханавіцкага цэнтра культуры. Пасля службы ансамбль праспявае народныя духоўныя спевы і канты, прысвечаныя светламу Хрыстову Уваскрэсенню.

Прыход запрашае ўсіх вернікаў разам памаліцца на богаслужэнні на беларускай мове.

Адрас: Мінск, вул. Прытыцкага, 65./ sobor.by/

Rambler's Top100 Рейтинг@Mail.ru


© www.sobor.by 2004 - 2026.