15 чэрвеня Спаса-Праабражэнскi сабор у Заслаўе запрашае на мастацкi пленэр
15 чэрвеня, у Дзень усіх святых, Спаса-Праабражэнскi сабор у Заслаўе запрашае далучыцца да мастацкай падзеі з нагоды 1035-годдзя прыняцця Рагнедай хрысціянства і пострыгу ў манахіні пад імем Анастасія.
15.00 - на старажытным гарадзішчы "Замэчак", дзе ў Х стагоддзі жыла Рагнеда з Ізяславам, адбудзецца малебен.
Прафесійныя мастакі і аматары маляваць пад гукі колавай ліры і дуды прысвяцяць славутай князёўне свае пленэрныя творы.
Усе жадаючыя змогуць прыняць удзел у майстар-класе па роспісе свечак.