Пры падтрымцы БПЦ у Мінску адбылася Рэспубліканская чытацкая сесія «„ЧЫТАЧ – гэта культурны статус“: расцём з „КнігаСветам“»

  17 лістапада ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прайшла Рэспубліканская чытацкая сесія "„ЧЫТАЧ – гэта культурны статус“: расцём з „КнігаСветам“". Арганізатарамі форума выступілі Навукова-метадычная ўстанова "Нацыянальны інстытут адукацыі" Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Выдавецкі дом „Звязда“, Нацыянальная бібліятэка Беларусі, рэдакцыя „Настаўніцкай газеты“".

Рэспубліканская чытацкая сесія - гэта частка рэспубліканскага інфармацыйна-асветніцкага праекта "КнігаСвет". "КнігаСвет" мае на мэце стварэнне ўмоў для шматвектарнага развіцця культуры чытання беларускага грамадства, інтэнсіфікацыі працэсаў, звязаных з выхаваннем кампетэнтнага, кваліфікаванага чытача на працягу ўсяго жыцця, а таксама для фарміравання і развіцця адкрытага інавацыйнага асяроддзя, арыентаванага на актыўнае ўзаемадзеянне ўсіх, хто зацікаўлены ў росце прэстыжнасці літаратуры і чытання як нацыянальнай культурнай каштоўнасці (чытачоў розных узростаў, літаратараў, выдаўцоў, бібліятэкараў, педагогаў, навучэнцаў і інш.).

Адкрылi мерапрыемства на пленарным пасяджэнні прывітальнымi словамi Ірына Леанідаўна Шаўлякова-Барзенка, начальнік Адукацыйнага цэнтра Навукова-метадычнай установы "Нацыянальны інстытут адукацыі" Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь i епіскап Барысаўскі і Мар’інагорскі Веніямін, старшыня Сінадальнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Беларускай Праваслаўнай Царквы.

Далей пленарнае пасяджэнне прадоўжылі іншыя выступоўцы. Даклад ",,Пастылая свабода“ і вялікая лічбавая рэвалюцыя" Анатоля Мікалаевіча Андрэева, члена Прэзідыума Грамадскай палаты Саюзнай дзяржавы, доктара філалагічных навук, прафесара, выклікаў жывую палеміку сярод прысутных.

Не менш цікавым было выступленне "Педагагічны патэнцыял кніжнай спадчыны Францыска Скарыны" Аляксандра Аляксандравіча Сушы, намесніка дырэктара па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці дзяржаўнай установы "Нацыянальная бібліятэка Беларусі", кандыдата культуралогіі.

Наступнай з дакладам "Часопіс ,,Маладосць“ і школа: формы супрацоўніцтва рэдакцыі і настаўнікаў" выступіла Святлана Дзмітрыеўна Воцінава, галоўны рэдактар часопіса "Маладосць", і расказала пра тое, як на сучасным этапе ажыццяўляецца ўзаемадзеянне часопіса і школы. Адказваючы на пытанні прысутных, Святлана Дзмітрыеўна паведаміла пра навінкі часопіса.

Пасля пленарнага паседжання адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў віртуальнай выставы "Фэст буктрэйлераў па творах Янкі Купалы і Якуба Коласа"; праекта "Варштат", прысвечанага 500-годдзю беларускага кнігадрукавання. Ірына Леанідаўна Шаўлякова-Барзенка ўзяла слова і выказала падзяку пераможцам конкурсаў і іх кіраўнікам, якія таксама прысутнічалі на мерапрыемстве. Затым прадстаўнікі Нацыянальнага інстытута адукацыі ўручылі пераможцам дыпломы і каштоўныя падарункі.

У межах сесіі прайшла работа секцый па тэмах:

• "Новае пакаленне – новыя тэхналогіі матывацыі да чытання";

• "Сучасная літаратура, крытыка і літаратуразнаўства: узаемадзеянне і ўзаемаўплыў";

• "Роля і магчымасці сучасных бібліятэк у фарміраванні чытацкай культуры беларускага грамадства";

• "Роля і магчымасці музеяў, галерэй, тэатраў у фарміраванні чытацкай культуры беларускага грамадства";

• "Медыяадукацыя як інавацыйная прастора фарміравання кампетэнтнага чытача".

Кожная секцыя ўключала ўстановачныя даклады выступоўцаў і тэматычныя адкрытыя дыскусіі.

Завяршыўся працоўны дзень сесіі гутаркай "Да жывога слова" і падвядзеннем вынікаў, дзе кожны ўдзельнік мерапрыемства мог выказацца па рабоце сесіі і цікавых пытаннях./ sobor.by/
(просмотров 3538)





Новости разделов:

Церковь и общество

15 ДЕКАБРЯ 2025 (Понед
В Минской духовной семинарии пройдут Богословские курсы выходного дня по углубленному изучению Священного Писания Ветхого Завета
15 ДЕКАБРЯ 2025 (Понед
В Гомель прибудет ковчег с частицей мощей святителя Николая Чудотворца
15 ДЕКАБРЯ 2025 (Понед
Важные события церковного календаря на неделю с 15 по 21 декабря
14 ДЕКАБРЯ 2025 (Воскр
14 декабря объединение «Логос» приглашает на встречу
12 ДЕКАБРЯ 2025 (Пятни
Начал работу сайт комиссии по вопросам семьи, защиты материнства и детства Борисовской епархии
11 ДЕКАБРЯ 2025 (Четве
ТВ "Союз". В Беларуси освящен первый храм в честь преподобного Алексия человека Божия
10 ДЕКАБРЯ 2025 (Среда
В библиотеке Минской духовной академии состоится семинар-практикум «Атрибуция рукописных, старопечатных и редких книг»
10 ДЕКАБРЯ 2025 (Среда
Частица мощей святителя Николая Чудотворца, хранящаяся в Свято-Духовом соборе, будет принесена в храмы 1-го Минского районного благочиния
9 ДЕКАБРЯ 2025 (Вторн
12 декабря Минское духовное училище приглашает на праздничный концерт "В ожидании Рождества Христова"
9 ДЕКАБРЯ 2025 (Вторн
Программа XI Белорусских образовательных Рождественских чтений «Просвещение и современность: формирование личности и вызовы времени»
8 ДЕКАБРЯ 2025 (Понед
Важные события церковного календаря на неделю с 8 по 14 декабря
8 ДЕКАБРЯ 2025 (Понед
Началась благотворительная акция «В ожидании Рождественских чудес» по сбору подарков для детей из хосписов и паллиативных палат

Rambler's Top100 Рейтинг@Mail.ru


© www.sobor.by 2004 - 2025.