Мінскае брацтва Уладзіміра Хіраска адзначыла памяць свайго святога ахоўніка

  Моладзевае брацтва ў гонар свяшчэннамучаніка Уладзіміра Хіраска пры мінскім прыходзе ў гонар Божай Маці "Усіх тужлівых Радасць" правяло 24 студзеня вечар ушанавання памяці свяйго нябеснага заступніка.

Як вядома, 24 снежня Царква святкуе памяць свяшчэннамучаніка Уладзіміра Хіраска. Таму маладыя людзі на чале з духаўніком брацтва протаіерэем Аляксандрам Проніным узгадалі асноўныя моманты жыцця і духоўнага подзвігу айца Уладзіміра. Таксама айцец Аляксандр зачытаў пісьмовыя сведкі людзей, якія ўжывую бачылі айца Уладзіміра Хіраска.

У госці да братчыкаў завітаў нават і сам айцец настаяцель прыхода - протаіерэй Ігар Карасцялёў.

/ sobor.by/

Rambler's Top100 Рейтинг@Mail.ru


© www.sobor.by 2004 - 2026.