У экспедыцыю да святыняў Ліды і Валожына запрашае 20 верасня праграма “Святло душы”

 
  
19 СЕНТЯБРЯ 2014 (Пятница) 15:00:28
Праграма “Святло душы” зноў запрашае далучыцца да 21-й Рэспубліканскай духоўна-асветніцкай экспедыцыі “Дарога да святынь” .
На яе шляху - святыя куточкі Айчыны, да якіх мы нясем Дабрадатны Агонь ад Гроба Гасподняга і незабыўныя сустрэчы з людзьмі, якія падтрымліваюць ў іх святло духоўнасці.

....У весцы Вялічкі, пад Бярозаўкай, храма ніколі не было, але нядаўна сюды прыйшлі тры манашкі і далі пачатак падвор”ю слонімскага Дабравешчанскага манастыра. Ім аддалі будынак старой школы, дзе некалі вучыліся вясковыя жанчыны, што прыйшлі па Святы Агонь.

Перадаўшы людзям Агонь на свечкі, пакідаем гасцінныя Вялічкі. Шлях экспедыцыі да Ліды – горада, якому паклала пачатак будаўніцтва замка. Муры яго памятаюць сярэднявечныя крывавыя бітвы і легендарныя шлюбы: цяперашнія рыцарскія турніры ды тэатралізаванае вяселле 70-гадовага Ягайлы з 17-гадовай Соф”яй Гальшанскай сталі відовішчамі для турыстаў. Лідскі замак уваходзіць у кола абарончых збудаванняў у Навагрудку, Гродне, Медніках,Троках,што ўзводзіліся Вітаўтам для абароны Княства Літоўскага ад ворагаў. Капліца, утвораная Вітаўтам для палонных праваслаўных у адной з вежаў замка, паклала пачатак храмаваму будаўніцтву ў Лідзе. Цяпер у ёй 8 праваслаўных храмаў. Адзін з іх, у гонар Сабора беларусіх святых, узведзены нядаўна і ўражвае прыгажосцю. Авось Георгіеўская царква на старадаўніх могілках - адзіная, якая дзейнічала ў горадзе пад час бязбожжа.

У 80-я гады сатаністы парушілі крыжы і помнікі на магілах, таму прыхаджане паклалі іх у падмурку храма, а прозвішчы памерлых увекавечылі на помніку, пастаўленым у іх гонар. У памяць спачылых удзельнікамі экспедыцыі была пасаджана Алея малітвы.

Закладка Садоў малітвы - адна з традыцый “Дарогі да святынь” , ды яшчэ ўрокі духоўнасці, што праходзяць ў школах. У Лідзе яны адбыліся ў 17 навучальных установах.

Адным з падарункаў да Дня беларускага пісьменства стала выданне Тураўскага Евангелля, якое было знойдзена ў сярэдзіне 19 стагоддзя ў Тураве. На жаль, ад яго засталося толькі 20 старонак, бо Святая Кніга выкарыстоўвалася для распальвання печы... Паўсюль на шляху экспедыцыі, на ўроках духоўнасці, Тураўскае Евангелле прэзентаваў прафесар Пётр Фёдаравіч Лысенка - знаны беларускі археолаг, які раскапаў старажытнае Бярэсце і храмы Турава.

Праз стагоддзі пасля Кірылы Тураўскага і Еўфрасінні Полацкай святло Праваслаўя несла людзям святая Сафія Слуцкая. Нашай спадарожніцай ў экспедыцыі аказалася Валянціна Іванаўна Жыткевіч. Наведвальнікі праваслаўных выстаў ведаюць гэтую нястомную рукадзельніцу, якая шчыра дзеліцца сакрэтамі свайго рамяства. Валянціна Жыткевіч вядзе гурток рукадзелля пры мінскім Палацы чыгуначнікаў і лічыць, што яно навучае хрысціянскім дабротам, цярплівасці і любові. З цягам часу яна стала рабіць царкоўныя рызы, ёй даверылі сшыць адзенне і пакрывала для мошчаў святой Сафіі Слуцкай.

Традыцыйнымі ў “Дарозе да святынь” з”яўляюцца творчыя сустрэчы яе ўдзельнікаў - паэтаў, артыстаў, навукоўцаў - з жыхарамі гарадоў. Адметны момант такіх спатканняў, калі на сцэну ўзнімаецца нястомны захавальнік Дабрадатнага Агню протаіерэй Сергій Гардун і чытае любімыя вершы.

Айчыннае слова, паэзія - нязменныя спадарожнікі экспедыцыі ,бо менавіта “Дарога да святынь” калісьці стала вытокам Дня беларускага пісьменства. У гарадах і паселішчах там з гонарам расказваюць пра сваю гісторыю і дасягненні, дзеляцца чымсці адметным. У Лідзе гэта была экскурсія па замку, не з меншай цікавасцю мы аглядалі і музей народнага побыту.
З Ліды выпраўляемся ў Валожын. Праз увесь гарадок з яго жыхарамі ідзем хрэсным ходам да тутэйшай царквы ў гонар святых Канстанціна і Алены. Яна была ўзведзена ў сярэдзіне 19 стагоддзя без ніводнага цвіка! Тут многа старых ікон, у тым ліку Віленскі абраз Божай Маці. Пасля малебна ідзем да святой крыніцы на ўскраіне Валожына, дзе вялікім крыжам высаджваецца дубовы гай. Фоталетапісцы экспедыцыі спяшаюцца на пагорак, каб увекавечыць хвалюючы момант: як вырастае крыж з маладых дубкоў. Высаджваць Сад малітвы дапамагалі валожынскія школьнікі. Цяпер кожны з іх будзе даглядаць свой дубок і таму саду стаяць на вякі. Цікава,што адзін з удзельнікаў экспедыцыі - Петр Іванавіч Забара - садзіў дрэўца са сваім унукам.

З Валожына экспедыцыя выпраўляецца ў вёску Палачаны. Мясцовыя паданні сведчаць, што праз яе пралягаў калісьці шлях Еўфрасінні Полацкай...

Слухайце праграму “Святло душы” 20 верасня ў 8.30 на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё. Паўтор у той жа дзень у 21.30 на канале “Культура”.
/ sobor.by/ Людміла Мітаковіч. Фотаздымак lida.by
(просмотров 6119)





Новости разделов:

Паломничества

25 АВГУСТА 2022 (Четве
6-й день продолжается Крестный ход из Жирович в Минск. Литургия под открытым небом. ФОТО. ВИДЕО
23 АВГУСТА 2022 (Вторн
Митрополит Вениамин принял участие во всебелорусском Крестном ходе Жировичи-Минск. ФОТО. ВИДЕО
19 АВГУСТА 2022 (Пятни
Первый 8-дневный крестный ход из Жировичского монастыря в Минск начал свой путь. ВИДЕО
31 ИЮЛЯ 2022 (Во
Крещальная Литургия на водах Немана в день крещения Руси прошла у стен Лавришевского монастыря. ФОТО
6 ФЕВРАЛЯ 2022 (Воскр
Патриарший Экзарх совершил молебен на месте упокоения блаженной Валентины Минской [+ВИДЕО]
30 ИЮЛЯ 2021 (Пя
Ковчег с частицей мощей Александра Невского доставлен в Минск
24 ИЮНЯ 2021 (Че
Мироточивая икона «Умиление» Локотская принесена в минский кафедральный собор. ВИДЕО
4 МАЯ 2021 (В
На Пасху могилку блаженной Валентины Минской украсили сотнями цветов
23 СЕНТЯБРЯ 2020 (Среда)
В преддверии Воздвижения Креста Господня Патриарший Экзарх призывает чад Белорусской Церкви к трехдневному посту и покаянной молитве
8 СЕНТЯБРЯ 2020 (Вторни
В Александро-Невский храм столицы прибудет икона блаженной Матроны Московской с частицей мощей
1 СЕНТЯБРЯ 2020 (Вторни
О мире в Беларуси молились в крестном ходу с афонской «Всецарицей»
25 МАЯ 2020 (П
Отошёл ко Господу протоиерей Николай Уляхин
  СМИ о Церкви

14 НОЯБРЯ 2025 (Пятн
Православному вещанию на Белорусском радио 30 лет
28 ОКТЯБРЯ 2025 (Вторн
Суметь сказать о духовном так, чтобы что-то запало в душу: беседа с автором православных программ Белорусского радио Людмилой Митакович
22 ОКТЯБРЯ 2025 (Среда
В программе «Свет души» прозвучит продолжение рассказа о храме Марии Египетской в Вилейке
7 ОКТЯБРЯ 2025 (Вторн
Слушаете программу «Свет души» о храме преподобной Марии Египетской, которому исполнилось 160 лет
28 АВГУСТА 2025 (Четве
Успение Пресвятой Богородицы – во всех храмах Беларуси проходят торжественные литургии. Отрывок программы Новости "24 часа" на СТВ
9 АВГУСТА 2025 (Суббо
Программа "Свет души" расскажет о святынях Ильянской земли: храмах в Вязыни и Латыголе
1 АВГУСТА 2025 (Пятни
Гісторыя і сенняшні дзень Ільянскай сярэдняй школы імя Адама Грымаця
30 ИЮЛЯ 2025 (Ср
О храме в честь пророка Илии в агрогородке Илья расскажет программа "Свет души"
24 ИЮНЯ 2025 (Вт
Протодиакон Георгий Коляда: сорок лет служения Богу и людям. Слушайте программу "Свет души"
11 ИЮНЯ 2025 (Ср
На Первом национальном канале Белорусского радио продолжается цикл программ «Монастырь у церкви Спаса»
3 ИЮНЯ 2025 (Вт
900-летию «Монастыря у церкви Спаса» посвящен субботний выпуск программы "Свет души"
26 МАЯ 2025 (П
К 900-летию полоцкого Спасо-Евфросиниевского монастыря программа «Свет души» подготовила цикл передач об истории святыни
Новости (аудио)
Архив аудионовостей :

Rambler's Top100 Рейтинг@Mail.ru


© www.sobor.by 2004 - 2025.