Суботнi выпуск праграмы «Святло душы» раскажа пра «Добрыя казкі» Алены Мiхаленка
Некалі ў кнiгарнi заўважыла кнігу, да якой пацягнулася рука, бо прывабіла назва- “Добрыя казкі”. А калі перагарнула некалькі стронак, вырашыла - трэба браць. Так пачалося знаёмства з аўтарам - фізікам па адукацыі і , як бывае, паэткай у душы Аленай Міхаленка.
Першы наклад “Добрых казак” выйшаў у маскоўскім выдавецтве “Пересвет”. Потым было некалькі перавыданняў у Беларусі і адна кніжка трапіла ў Сербію. Там казкі Алены Міхаленка пераклалі на сербскую мову. А калі так здарылася, пісьменніца вырашыла зрабіць іх беларускі варыянт.
З гэтай нагоды адбылася наша сустрэча з аўтарам у радыёстудыі, артыст Алег Вінярскі прачытае казкі на беларускай мове.
Слухайце праграму “Святло душы” 27 лістапада ў 7.30 на Першым нацыянальным канале Беларусукага радыё. Паўтор у той жа дзень у 8.30 на канале “Культура”.