Праграма «Святло душы» запрашае ў дарогу з удзельнікамі 28-й навукова-асветніцкай экспедыцыі «Дарога да святынь»

  Ганцавічы-Люсіна - праграма "Святло душы" запрашае ў дарогу з удзельнікамі 28-й навукова-асветніцкай экспедыцыі "Дарога да святынь".

Увечары першага дня завіталі ў Ганцавічы на сустрэчу з актывістамі духоўна - асветніцкай работы раёна. Яе адкрыў старшыня Ганцавіцкага райвыканкама Уладзімір Уладзіміравіч Бялоў.

Аднойчы экспедыцыю са Святым агнем сустракалі ў Ганцавічах, тое спатканне ўзгадаў яе кіраўнік Аляксандр Лапата-Загорскі.

З вопытам духоўна-асветніцкай работы дзялілiся бібліятэкары, настаўнікі раёна. Аб выхаваўчай працы нядзельнай школы ганцавіцкага Свята-Ціханаўскага храма расказала Марыя Аляксандраўна Корсак, памочнік благачыннага Ганцавіцкага раена.

У гады Вялікай Айчыннай вайны, у весцы Хатынічы, здарылася гісторыя, якую распавяла Любоў Рыгораўна Валуевіч, настаўнік беларускай мовы і літаратуры тутэйшай школы.

Памяць пра гады ваеннага ліхалецця старэйшыя жыхары Хатынічаў перадалі нашчадкам. Школьнікі займаюцца вывучэннем гісторыі вескі, іх работы займаюць прызавыя месцы на рэспубліканскіх конкурсах. Тое ж самае можна казаць пра навучэнцаў Дзяніскавіцкай школы. Пра яе музей расказвае настаўнік гісторыі Таццяна Іванаўна Дзенісеня.

Раніцай наступнага дня ўдзельнікі экспедыцыі падзялілiся на групы і раз”ехаліся на ўрокі пісьменства па школах горада. З фотамастаком і паэтам Яўгенам Пясецкім мы ў Ганцавіцкай школе мастацтваў. Расказваем пра экспедыцыю, яе місію, дзелімся сакрэтамі сваей прафесіі.

Сярод слухачоў дырэктар Ганцавіцкай школы мастацтваў Вольга Мікалаеўна Купрыянік і намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Алег Іванавіч Вацэвіч. Нам, у сваю чаргу, цікава даведацца пра будні школы...

Некаторыя педагогі школы мастацтваў прыхаджане і пеўчыя ганцавіцкай Свята-Ціханаўскай царквы.

Экспедыцыю сустракаюць у Люсіне.

"Мае дарагія сябры-прыяцелі, мае былыя вучні і суседзі-люсінцы! Радасна было мне артымаць ад вас пісьмо. Ваша Люсінская школа была маім першым настаўніцкі месцам, з якога пачалася мая дарога ў жыццё. Радасна таксама і тое, што мы сення, аддаленыя такім доўгім часам, можам проста і ясна паглядзець адзін аднаму ў вочы, бо нічога непрыемнага, прыкрага не было паміж намі. Я вас любіў чыстым юнацкім сэрцам, дапамагаючы вам знасці лепшую дарогу ў жыцці.

Я зраблю ўсё, што ад мне залежыць, каб на месцы старой драўлянай школы, каля якой стаяў велічэзны крыж, была пабудавана новая прасторная і светлая школа з цэглы. Мне вельмі хацелася пабываць у вас. Калі дазволіць жыццё і здароўе, я прыеду. Ваш Якуб Колас - Кастусь Міцкевіч...".

Люсіна - месца першай працы выпускніка Несвіжскай настаўніцкай семінарыі - будучага народнага паэта Беларусі Якуба Коласа. Канешне, старой школы даўно няма, замест яе сапраўды прасторны, светлы будынак, у якім да 100-годдзя Песняра быў адчынены яго музей. Вучні Мілана Агалец і Марыя Хоміч расказваюць пра жыцце і творчасць паэта, гады яго працы ў Люсіна. Настаўніца Наталля Антакала, дырэктар музея, запрашае паслухаць сцэнку з аповесці "У палесскай глушы" ў выкананні Івана і Кацярыны Навумікаў. Дзеянне адбываецца ў інтэр”еры сялянскай хаты, частцы школьнага музея народнага побыту.

У музейным пакоі ўглядаемся ў фотаздымкі старых месцічаў-вучняў Якуба Коласа. Прыемна, што маладому пакаленню люсінцаў прывіваюць любоў да сваей гісторыі.

Далейшы шлях экспедыцыі на Лунінеччыну.

Слухайце праграму "Святло душы" 9 красавіка ў 7.30 на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё. Паўтор у нядзелю 10 красавіка ў 17.30 на канале "Культура".

/sobor.by/

/ПЕРВЫЙ НАЦИОНАЛЬНЫЙ КАНАЛ БЕЛОРУССКОГО РАДИО/


(просмотров 3529)





Новости разделов:

СМИ о Церкви

6 ФЕВРАЛЯ 2026 (Пятни
Программа "Свет души" к 60-летию кончины и 20-летию прославления блаженной Валентина Минской
3 ФЕВРАЛЯ 2026 (Вторн
Программа "Свет души", посвященная памяти блаженной Валентины Минской
2 ФЕВРАЛЯ 2026 (Понед
В программе "Духовное слово" на Первом национальном канале Белорусского радио выступил клирик нашего прихода протоиерей Виктор Мельников
19 ЯНВАРЯ 2026 (Поне
Программа «Свет души»: миссия Иоанна Крестителя
30 ДЕКАБРЯ 2025 (Вторн
Программа "Свет души" расскажет о праведном воине Феодоре Ушакове
12 ДЕКАБРЯ 2025 (Пятни
Субботний выпуск программы "Святло души" посвящен апостолу Андрею Первозванному
2 ДЕКАБРЯ 2025 (Вторн
О жизни общины монастыря Марии Магдалины в Иерусалиме рассказывает в программе "Свет души" монахиня Магдалина (Проферансова)
26 НОЯБРЯ 2025 (Сред
Героем программы "Свет души" стала монахиня Магдалина (Проферансова)
20 НОЯБРЯ 2025 (Четв
Православному вещанию на Белорусском радио 30 лет
28 ОКТЯБРЯ 2025 (Вторн
Суметь сказать о духовном так, чтобы что-то запало в душу: беседа с автором православных программ Белорусского радио Людмилой Митакович
22 ОКТЯБРЯ 2025 (Среда
В программе «Свет души» прозвучит продолжение рассказа о храме Марии Египетской в Вилейке
7 ОКТЯБРЯ 2025 (Вторн
Слушаете программу «Свет души» о храме преподобной Марии Египетской, которому исполнилось 160 лет

Rambler's Top100 Рейтинг@Mail.ru


© www.sobor.by 2004 - 2026.