Праграма "Святло душы" раскажа пра падзеі фестывалю "Радасць" (аўдыязапіс)

 
  
30 ДЕКАБРЯ 2019 (Понедельник) 15:33:17
Стала добрай традыцыяй надыход свята Ражджаства Хрыстова адзначаць у сталіцы праваслаўнай выставай. У мінскім Палацы мастацтваў працягваецца праваслаўны фестываль “Рождественская Радость”. Ён пачаўся паказам фільма “Брацкая свечка”, які знаёміў з традыцыяй адной палескай вёскі. Яе жыхары збіраюць воск па хатах і з малітвай робяць вялікую свечку, якую потым запальваюць на свята ў сваім храме. Гэта нейкі сімвал самога фестывалю, на які збіраюцца людзі з розных прыходаў і храмаў Беларусі, Украіны, Малдовы, Расіі, блізкага і далёкага замежжа. Тут запальваецца агеньчык духоўных зносін, сустрэч, спраў міласэрнасці і малітвы.

Увагу прыцягнула дабрачынная акцыя мінскага прыхода іконы Божай Маці "Усецарыца".

Упершыню на фестывалі мінскія стараверы, якія будуюць свой храм.

Яшчэ ў савецкі час давялося пабываць ва Углічы. Маленькі гарадок на Волзе ўразіў мноствам цэркваў, праўда, тады закрытых і занядбаных. На фестывалі - прадстаўнік аднаго з адроджаных вуглічскіх храмаў.

Фестываль прапануе шмат музычных сустрэч і паэтычных спатканняў. Тут выступаюць свецкія хары і ансамблі, пасланцы мінскіх храмаў.

У адыходзячым годзе выйшла другое выданне кнігі члена Саюза пісьменнікаў Беларусі і Расіі Вячаслава Бандарэнкі “Айцец Іаан Крэсцьянкін. І шлях, і ісціна, і жыццё”. На фестывалі адбылася сустрэча з яе аўтарам.

Жаданым госцем фестывалю стаў архіепіскап Міхаіл Данскоў - адзін з аўтарытэтных прадстаўнікоў Рускай Праваслаўнай Царквы за мяжой.

Ён нарадзіўся ў сям'і эмігрантаў, у Парыжы, дзе была вельмі моцная руская дыяспара. Першую яго дзіцячую споведзь прыняў свяціцель Іаан Шанхайскі, які вызначыў святарскі шлях будучага архіпастыра. Пасля пострыгу з імем Міхаіл ён узначальваў епархіі ў Амерыцы і Еўропе, суправаджаў мошчы вялікай княгіні Елісаветы па епархіях Рускай Праваслаўнай Царквы і наведаў Расію, Беларусь, Казахстан, Узбекістан, Азербайджан, краіны Балтыі.

Як выхадца з эмігранцкага асяроддзя ўладыку Міхаіла запыталі: цяпер многія пакідаюць радзіму - хтосьці асуджае, іншыя падтрымліваюць такі выбар. А як ён ставіцца да цяперашняй эмігранцкай хвалі?

Слухайце праграму “Святло душы” 28 снежня ў 7.30 і 20.30 на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё./ sobor.by/

(просмотров 3132)





Новости разделов:

СМИ о Церкви

28 ОКТЯБРЯ 2025
Суметь сказать о духовном так, чтобы что-то запало в душу: беседа с автором православных программ Белорусского радио Людмилой Митакович
22 ОКТЯБРЯ 2025
В программе «Свет души» прозвучит продолжение рассказа о храме Марии Египетской в Вилейке
7 ОКТЯБРЯ 2025
Слушаете программу «Свет души» о храме преподобной Марии Египетской, которому исполнилось 160 лет
28 АВГУСТА 2025
Успение Пресвятой Богородицы – во всех храмах Беларуси проходят торжественные литургии. Отрывок программы Новости "24 часа" на СТВ
9 АВГУСТА 2025
Программа "Свет души" расскажет о святынях Ильянской земли: храмах в Вязыни и Латыголе
1 АВГУСТА 2025
Гісторыя і сенняшні дзень Ільянскай сярэдняй школы імя Адама Грымаця
30 ИЮЛЯ 2025
О храме в честь пророка Илии в агрогородке Илья расскажет программа "Свет души"
24 ИЮНЯ 2025
Протодиакон Георгий Коляда: сорок лет служения Богу и людям. Слушайте программу "Свет души"
11 ИЮНЯ 2025
На Первом национальном канале Белорусского радио продолжается цикл программ «Монастырь у церкви Спаса»
3 ИЮНЯ 2025
900-летию «Монастыря у церкви Спаса» посвящен субботний выпуск программы "Свет души"
26 МАЯ 2025
К 900-летию полоцкого Спасо-Евфросиниевского монастыря программа «Свет души» подготовила цикл передач об истории святыни
28 АПРЕЛЯ 2025
Программа «Свет души» расскажет о храме Воскрешения святого праведного Лазаря Четверодневного
Новости (аудио)
Архив аудионовостей :

Rambler's Top100 Рейтинг@Mail.ru


© www.sobor.by 2004 - 2025.