Праграма «Святло душы» пра стваральніка мемарыялаў Першай суветнай вайны на Вілейшчыне Барыса Цітовіча

 
  
9 НОЯБРЯ 2022 (Среда) 14:37:46
Літаратурна-музычная кінапраграма, прысвечаная памяці стваральніка мемарыялаў Першай суветнай вайны на Вілейшчыне Барыса Цітовіча - у праграме “Святло душы”.

Званы памяці… Яны адгукаюцца ў душах і сэрцах незабыўнымі падзеямі Першай сусветнай вайны. У 2018 годзе на Вілейшчыне адбыўся першы рэгіянальны фестываль “ЗВАНЫ ПАМЯЦІ”, прысвечаны 100-годдзю заканчэння Першай сусветнай вайны. У год гістарычнай памяці ў Вилейке прадоўжылі гэту традыцыю, распачатую Барысам Барысавічам Цітовічам і яго аднадумцамі. Мэта фестывалю - захаванне і адраджэнне памяці Першай сусветнай вайны, патрыятычнае выхаванне дзяцей і моладзі, насельніцтва.

У межах фестывалю адбылася выстава “Вобразы вечнага” мастака Барыса Цітовіча. Значнай падзеяй стаў Урок гісторыі пад адкрытым небам, які адбыўся на беразе ціхаплыннай Віліі. Праца ваеннага лагера, бой за Вілейку - рэканструкцыя эпізода падзей верасня 1915 года з удзелам прадстаўнікоў клубаў ваенна-патрыятычнай рэканструкцыі Рэспублікі Беларусь. Вяртаннем да гісторыка-культурнай спадчыны роднага края стала выданне і прэзентацыя кнігі “Сяргей Ганчар. Сэрцам адданы Вілейшчыне”. Заключным акордам фестывалю стала літаратурна-музычная кінапраграма “Гартаючы старонкі памяці”, прысвечаная памяці Барыса Барысавіча Цітовіча.

Барыс Цітовіч - ганаровы грамадзянін Вілейскага раёна, заснавальнік мясцовага дабрачыннага гісторыка-культурнага фонда “Крокі”, член Беларускага Саюза мастакоў, кавалер ордэна Фрацыска Скарыны - вышэйшай урадавай узнагароды, лаурэат Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры, літаратуры і мастацтва “За духоўнае адраджэнне”, Узнагароджаны Граматамі Патрыяршага Экзарха Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта і шматлікімі дзяржаўнымі і міжнароднымі ўзнагародамі. Мастак-пастаноўшчык дзіцячага ўзорнага тэатра “Ялінка” ў вёсцы “Нарач” Вілейскага раёна, адзін з аўтараў праекта і першы мастак музея матэрыяльнай культуры “Дудуткі”.

Барыс Барысавіч Цітовіч праводзіў вялікую грамадскую работу па адраджэннi гісторыі Першай Сусветнай вайны. Яго творы захоўваюцца ў фондах Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, у Дзяржаўным літаратурным музее Янкі Купалы, мастацкім фондзе Беларускага Саюза мастакоў, Маскоўскім выставачным аб'яднанні "Цэнтральны Дом мастака", уласных калекцыях Беларусі, Расіі і іншых краінах свету.

У 1974 годзе годзе сям’я Цітовічаў, пасля заканчэння Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, пакінула Мінск і выбрала месцам жыхарства вёску Заброддзе на Вілейшчыне, месцы дзе праходзілі баі Першай сусветнай вайны. Усё сваё жыццё Барыс Цітовіч прысвяціў адраджэнню і захаванню памяці загінуўшых воінаў. Увесь гэты доўгі час, 48 год, пра яго дзейнасць пісалі газеты і часопісы, выходзілі радыё і тэлепраграмы, дакументальныя фільмы, фрагменты з якіх вілейчане ўбачылі ў праграме “Гартаючы старонкі памяці”, дзе вызначаны асноўныя этапы жыцця Барыса Барысавіча Цітовіча. З ей пазнаёміць праграма “Святло душы”.

Эфір 5 кастрычніка ў 7.30 на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё.

Паўтор у нядзелю, 6 кастрычніка, у 17.30 на канале “Культура”.

/sobor.by/

/ПЕРВЫЙ НАЦИОНАЛЬНЫЙ КАНАЛ БЕЛОРУССКОГО РАДИО/


(просмотров 1702)





Новости разделов:

СМИ о Церкви

13 ФЕВРАЛЯ 2025
Героями программы «Свет души» стали участники Дружественной международной межвузовской Олимпиады по духовно-нравственной культуре
11 ФЕВРАЛЯ 2025
Выпуск программы «Свет души» посвящен великомученице Анастасии Узорешительнице
15 ДЕКАБРЯ 2024
О 500-летней истории храма Рождества Пресвятой Богородицы в д. Мурованка расскажет программа "Свет души"
8 ДЕКАБРЯ 2024
Программа «Свет души» расскажет о монастыре святой великомученицы Екатерины на Синае
29 НОЯБРЯ 2024
Святыни Вилейщины - в программе "Свет души"
26 НОЯБРЯ 2024
Программа «Свет души» расскажет о праздновании Покрова Пресвятой Богородицы и Дня Матери в Солигорске
20 НОЯБРЯ 2024
Столичный храм Воскресения Христова отметит 30-летие
29 ОКТЯБРЯ 2024
Гостем программы "Свет души" стал руководитель братства в честь Виленских мучеников Константин Антонович
23 ОКТЯБРЯ 2024
Программа "Духовное слово" о выставке "Иконы Ветки. Спас Нерукотворный"
23 ОКТЯБРЯ 2024
Выпуск праграмы "Святло душы" пра святыні Вілейшчыны: Свята-Троіцкі храм у Даўгінаве
3 ОКТЯБРЯ 2024
О выставке «Символы, атрибуты и аллегории в искусстве Беларуси XVII–XIX веков» расскажет программ «Свет души»
26 СЕНТЯБРЯ 2024
До 13 октября в Художественном музее работает выставка «Символы, атрибуты и аллегории в искусстве Беларуси XVII–XIX вв.»
Новости (аудио)
Архив аудионовостей :

Rambler's Top100 Рейтинг@Mail.ru


© www.sobor.by 2004-2016.