Праграма “Святло душы” пачынае цыкл праграм па маршруце духоўна-асветніцкай экспедыцыі “Дарога да святыняў-2015”

  Па гарадах і вёсках, святых куточках Брэстчыны і Гродненшчыны прайшоў сёлета шлях 22-й духоўна-асветніцкай экспедыцыі “Дарога да святыняў”. Кожны год яна выпраўляецца ад мінскага Свята-Духава сабора. У яго алтары гарыць нязгасная лампада Дабрадатнага агню, што сыходзіць у Вялікую суботу ў Іерусаліме. Ад яе запальваецца лампада экспедыцыі, якая множыць святое святло ў храмах і дамах, школах і бальніцах, на месцах былых бітваў.

Першы прыпынак на Святым полі ля вёскі Загор”е, пад Баранавічамі. Экспедыцыя штогод пачынаецца тут невыпадкова. Яно спазнала шмат войнаў, і зямля прыняла шмат чалавечых жыццяў. У Першую сусветную тут на тры гады затрымалася лінія фронту.

Ідзём па ўскрайку Святога поля, спыняемся ля Паклонных крыжоў. Ля капліцы Іаана Прадцечы адбываецца жалобная ліція. Кіраўнік экспедыцыі пісьменніца Ніна Загорская спадзяецца, што тут паўстане Пакроўскі храм і будуць штодня прамаўляцца малітвы за спачын шматлікіх чалавечых ахвяр.

Над Святым полем загучаў паэтычны рэквіем - вершы айчынных паэтаў, якія змяняе песня -прысвячэнне Святому полю. Яе стварыла даўні ўдзельнік экспедыцыі Ларыса Іванаўна Скроцкая-Махнач.

Ларыса Іванаўна Скроцкая адна са старэйшых арганізатараў музычнай асветы і самадзейнай творчасці на Брэстчыне. Людзі адчуваюць ў яе песнях сардэчную роднасць, са сваім верным сябрам-баянам, яна жаданая ўдзельніца творчых сустрэч.

А нас чакаюць ў Баранавічах. На вуліцы маршала Жукава будуеца Георгіеўскі храм у гонар святога ахоўніка слыннага паўкаводца. Вядуцца падрыхтоўчыя работы па будаўніцтве храма ў гонар святой Валянціны Мінскай.

Звілістая рачулка Шчара злучыла Святое поле з гасціннымі Івачэвічамі, дзе нас сустракалі ўвечары. Настаяцель храма ў гонар Дзяржаўнай іконы Божай Маці Рыгор Піліпчук перадаў часцінку тутэйшай зямлі для пасадкі садоў малітвы, якія, па традыцыі экспедыцыі, высажваюцца ля храмаў.

Нядаўна асвечаны храм, які з”явіўся ў івацэвіцкай калоніі, стане духоўным прытулкам для яе насельнікаў. А вось адзіную выратаваную ікону Божай Маці са старой івацэвіцкай царквы, нам паказала ўнучка яе настаяцеля Людміла Мікалаеўна Лянько. Цяпер святыня захоўваеца ў Дзяржаўным храме

Пэўна дзеля таго, каб шанаваліся святыні, вандруе наша экспедыцыя па Беларусі. Парадавала і тое, што ў трэцяй сярэдняй школе Івацэвіч напрацаваны вопыт заняткаў па асновам праваслаўнай культуры.

Слухайце праграму “Святло душы” 26 верасня ў 7.30 на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё. Паўтор у гэты жа дзень ў 8.30 і 21.30 на канале “Культура”.

/ sobor.by/

(просмотров 3609)





Новости разделов:

СМИ о Церкви

19 ЯНВАРЯ 2026 (Поне
Программа «Свет души»: миссия Иоанна Крестителя
30 ДЕКАБРЯ 2025 (Вторн
Программа "Свет души" расскажет о праведном воине Феодоре Ушакове
12 ДЕКАБРЯ 2025 (Пятни
Субботний выпуск программы "Святло души" посвящен апостолу Андрею Первозванному
2 ДЕКАБРЯ 2025 (Вторн
О жизни общины монастыря Марии Магдалины в Иерусалиме рассказывает в программе "Свет души" монахиня Магдалина (Проферансова)
26 НОЯБРЯ 2025 (Сред
Героем программы "Свет души" стала монахиня Магдалина (Проферансова)
20 НОЯБРЯ 2025 (Четв
Православному вещанию на Белорусском радио 30 лет
28 ОКТЯБРЯ 2025 (Вторн
Суметь сказать о духовном так, чтобы что-то запало в душу: беседа с автором православных программ Белорусского радио Людмилой Митакович
22 ОКТЯБРЯ 2025 (Среда
В программе «Свет души» прозвучит продолжение рассказа о храме Марии Египетской в Вилейке
7 ОКТЯБРЯ 2025 (Вторн
Слушаете программу «Свет души» о храме преподобной Марии Египетской, которому исполнилось 160 лет
28 АВГУСТА 2025 (Четве
Успение Пресвятой Богородицы – во всех храмах Беларуси проходят торжественные литургии. Отрывок программы Новости "24 часа" на СТВ
9 АВГУСТА 2025 (Суббо
Программа "Свет души" расскажет о святынях Ильянской земли: храмах в Вязыни и Латыголе
1 АВГУСТА 2025 (Пятни
Гісторыя і сенняшні дзень Ільянскай сярэдняй школы імя Адама Грымаця

Rambler's Top100 Рейтинг@Mail.ru


© www.sobor.by 2004 - 2026.