Праграма "Святло душы" запрашае слухачоў паразважаць над тэмай паломніцтва
25 снежня ў мінскім Свята-Елісавецінскім манастыры штогод адбываецца Дзень паломніка. Тыдзень таму святкуецца Мікола зімні - святы Мікалай Мірлікійскі - нябесны ахоўнік усіх падарожнікаў, 25 снежня таксама святкуецца памяць святога Спірыдона Трыміфунтскага, які, як кажуць, вандруе па свеце і дапамагае людзям. Пачынаецца Дзень паломніка службай у яго гонар, а потым, праходзіць сустрэча з тымі, хто прайшоў паломніцкімі шляхамі да праваслаўных святынь.
Тут звычайна, збіраюцца паломнікі ”са стажам”, бо калі аднойчы чалавек выпраўляецца ў падарожжа, дарога да святынь кліча яго ўсё далей і далей. Таму арганізатары сустрэчы - паломніцкая служба мінскага Свята-Елісавецінскага манастыра - вырашыла правесці яе ў інтэрактыўным рэжыме і найперш вырашыць - чаму чалавек выпраўляецца ў такі шлях? Хто лічыцца першым хрыскіянскім паломнікам?
Слухачы праграмы даведаюцца пра паломніцкія маршруты на Святую Гару Афон, да старца Паісія Святагорца, да святынь Грузіі, Валаама і Салаўкоў, а таксама дазнаюцца пра святыя мясціны Мінска.
Слухайце праграму “Святло душы” 30 студзеня ў 7.30 на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё. Паўтор у той жа дзень на канале “Культура” ў 8.30 і 21.30./ sobor.by/ (просмотров 4601)