Пра сацыяльнае служэнне праваслаўнай моладзі Беларусі раскажа праграма “Святло душы”
Па традыцыі злёт праваслаўнай моладзі Беларусі - штогадовае мерапрыемства, якое дае магчымасць прадстаўнікам маладзёжных арганізацый падзяліцца вопытам сацыяльнай і духоўна-асветніцай работы, пазнаёміцца з цікавымі гасцямі і пасябраваць.
Галоўныя мерапрыемствы адбыліся на пляцоўцы Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, і гэта невыпадкава: у студэнцкім гарадку дзейнічае капліца ў гонар іконы Божай Маці “Скарапаслушніца” і працуе духоўна -асветніцкі цэнтр імя вялікай княгіні Елісаветы.
Перад пачаткам злёту можна было пазнаёміцца з дзейнасцю маладзёжных суполак. Некаторыя падрыхтавалі стэнды з фотаздымкамі, якія адлюстроўвалі сацыяльнае служэнне моладзі. Напрыклад, пінскае брацтва наведвае Дом дзіцяці, дапамагае ў хрышчэнні дзетак, выпускае місіянерскія лісткі, разам святкуе масленіцу, каляды.
Праваслаўная моладзь Гомеля супрацоўнічае з тэрытарыяльным Цэнтрам сацыяльнай дапамогі, наведвае састарэлых людзей, інвалідаў, шматдзетныя сем'і, праводзіць дабрачынныя кірмашы.
Часткай сустрэчы сталі презентацыі маладзёжных праграм. Напрыклад, моладзь мінскага прыхода ў гонар іконы Божай Маці “Усецарыца” ўдельнічае ў дабрачыннай акцыі “ Шлях міласэрнасці” і апякае дзіцячыя хоспісы Беларусі.
Архімандрыт Сава Мажука - насельнік гомельскага Мікалаеўскага манастыра, заўжды сярод моладзі. Ён вядзе блог ў інтэрнеце, праводзіць гутаркі са студэнтамі Гомельскага ўніверсітэта. На злёце праваслаўнай моладзі, пасля гутаркі, айцец Сава адказваў на пытанні. Некаторых цікавіла, як з карысцю правесці Вялікі пост?
У гэтыя дні ў Мінску праходзіць міжнародны пасхальны фестываль “Радасць”. Актыўнай стваральніцай яго праграм сталі Вольга Мілашэўская і Міхаіл Мішуроў, якія працуюць ў мінскім Свята- Елісавецінскім манастыры. Што прывяло іх туды і чым зацікавіла сацыяльнае служэнне?
Слухайце праграму “Святло душы” 24 сакавіка ў 7.30 і 20.20 на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё. Паўтор у той жа дзень ў 8.30 на канале “Культура”./ sobor.by/ Фото tihvinskiy.ru