Пра шлях 31-й духоўна-асветніцкай экспедыцыі «Дарогі да святыняў» раскажа праграма «Святло душы»
27 АВГУСТА 2024 (Вторник) 15:08:56 28 жніўня ад мінскага Свята-Духава кафедральнага сабора пачнецца шлях 31-й духоўна-асветніцкай экспедыцыі “Дарога да святыняў” з Благадатным агнем ад Гроба Гасподняга.Селета маршрут пралягае па тэрыторыі Мінскай і Брэсцкай абласцей, праходзіць праз Мінскую, Пiнскую і Лунінецкую епархіі. Місіянеры наведаюць Святое Поле ля вескі Загор’е Сталавіцкага сельсавета Баранавіцкага раена – Ляхавічы – Пінск – Iванава – Драгічын – Белаазерск. Завяршыцца шлях 1 верасня ў Iвацэвічах - сталіцы ХХХІ Дня беларускага пісьменства. На маршруце экспедыцыі асвячаюцца помнікі славы і мужнасці нашага народа, каля магільных пахаванняў загінуўшых воінаў і партызан папярэдніх войнаў служацца памінальныя лiцiі. Як і ў час папярэдніх экспедыцый праходзяць сустрэчы з жыхарамі наведваемых весак, паселкаў, гарадоў з насельнікамі абіцеляў, з прыхажанамі храмаў. Запланавана правядзенне навуковых канферэнцый, у школах пройдуць урокі беларускага пісьменства; у кожным з населеных пунктаў, якія наведае экспедыцыя, будуць арганізаваны выставы, творчыя сустрэчы i вечары; мабільныя групы ўдзельнікаў “Дарогі да Святыняў” будуць праводзіць духоўна-асветніцкія сустрэчы ў працоўных калектывах, бальніцах, дзіцячых дамах, інтэрнатах для пажылых людзей. У праграме ўзгадаюцца памятныя сустрэчы падчас юбілейнай 30- й экспедыцыі. Пра шлях селетняй “Дарогі да святыняў” раскажа яе кіраўнік навуковы супрацоцўнік Нацыянальнай акадэміі навук Аляксандр Лапата-Загорскі. Эфір праграммы "Святло душы”: 24.08 у 7.30 на Першым нацыянальным канале Беларускага радые. Паўтор 25.08 у 17.30 і 29.08 у 15.30 на канале "Культура". / sobor.by/ (просмотров 1299) |
Новости разделов: