З 30 чэрвеня па 8 ліпеня ў Івянцы пройдзе Міжнародны мастацкі пленэр “Святасць зямлі Беларускай”

 
  
1 ИЮЛЯ 2016 (Пятница) 13:43:52
Пленэр прысвечаны 900-годдзю памяці свяціцеля Міны, епіскапа Полацкага, і адбудзецца па благаславенні епіскапа Маладзечанскага і Стаўбцоўскага Паўла ў гарадскім пасёлку Івянец Валожынскага раёна Мінскай вобласці ў рамках Праграмы супрацоўніцтва на 2016 год Беларускай Праваслаўнай Царквы і Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

Арганізатары пленэра: Маладзечанская епархія Беларускай Праваслаўнай Царквы, Саюз мастакоў Беларусі, Брацтва ў гонар Віленскіх мучанікаў у г. Мінску, прыход храма ў гонар прападобнай Еўфрасінні Полацкай у г.п. Івянец.

Творчыя кіраўнікі праекта: Ігар Гардзіёнак, загадчык кафедры малюнка, жывапісу і скульптуры Беларускай акадэміі мастацтваў, Глеб Отчык, намеснік старшыні секцыі манументальна-дэкаратыўнага жывапісу Саюза мастакоў Беларусі, старшы выкладчык Беларускай акадэміі мастацтваў.

Праект будзе ажыццяўляцца пад духоўнай апекай протаіерэя Віктара Перагудава, настаяцеля храма ў гонар прападобнай Еўфрасінні Полацкай у Івянцы.

У пленэры прымуць удзел прафесійныя мастакі з Беларусі, Расіі і Украіны. У прыватнасці, гасцямі мерапрыемства стануць Кацярына Рудакова з Кіева і Анастасія Полазава з Санкт-Пецярбурга.

Адкрыццё вернісажу запланавана на 8 ліпеня 2016 года ў Івянецкім доме культуры (вулiца Пiянерская 3). Пачатак у 17-00.

Мяркуецца, што карціны, створаныя ў час пленэру, пакладуць пачатак карціннай галерэі ў Івянцы. Згодна з планамі арганізатараў яна стане цэнтрам эстэтычнага выхавання і духоўнага развіцця моладзі, паспрыяе фарміраванню гістарычнай свядомасці жыхароў рэгіёна. Дзейнасць цэнтра разлічана на ўзаемадзеянне і ўзаемаабагачэнне ўсіх зацікаўленых, на супрацоўніцтва дзяржаўных, грамадскіх і рэлігійных арганізацый.

Кантактныя тэлефоны:

Айцец Віктар Перагудаў +375-29-675-36-74

Глеб Отчык +375-29-630-12-89

Фото с сайта artschool.su / sobor.by/

(просмотров 2192)





Новости разделов:

Церковь и общество

17 НОЯБРЯ 2025 (Поне
Приглашаем учащихся в кружок развития познавательных и творческих способностей
17 НОЯБРЯ 2025 (Поне
Расписание богослужений в нашем храме с 17 по 23 ноября
17 НОЯБРЯ 2025 (Поне
«Фотографирую – как дышу». К 70-летию фотохудожника Владимира Сутягина
17 НОЯБРЯ 2025 (Поне
Важные события церковного календаря на неделю
16 НОЯБРЯ 2025 (Воск
Сегодня в 16.00 состоится встреча молодежно-просветительского объединения «Логос». Приглашаем!
15 НОЯБРЯ 2025 (Субб
22 ноября в Минске состоится церемония награждения победителей XII Международного фестиваля социальной рекламы в защиту жизни и семьи "Ладошка"
14 НОЯБРЯ 2025 (Пятн
Клирики нашего прихода приняли участие в семинаре для священнослужителей Минской епархии на актуальные темы, посвященные физическому и эмоциональному здоровью
11 НОЯБРЯ 2025 (Втор
Евангелие дня с толкованием на 11 ноября (от Луки, Глава 11, стихи 34-41)
11 НОЯБРЯ 2025 (Втор
"Заряд любви к своему отечеству": в минском приходе иконы "Всех скорбящих Радость" прошел финал благотворительной акции "Восстановление святынь Беларуси. Сила единства"
11 НОЯБРЯ 2025 (Втор
Проходит III этап семейного творческого проекта «Дорогами православной Беларуси вместе»
11 НОЯБРЯ 2025 (Втор
Состоялось итоговое совещание тюремных священников Минской епархии за 2025 год
11 НОЯБРЯ 2025 (Втор
В Гомель доставлены великие святыни - ковчеги с частицей Ризы Пресвятой Богородицы и частицей мощей блаженной Матроны Московской
Новости
Архив новостей :

Rambler's Top100 Рейтинг@Mail.ru


© www.sobor.by 2004 - 2025.