BEL ENG DEU FRA



Выйшаў з друку «Беларускі Праваслаўны каляндар на 2017 год»

 
  
20 ДЕКАБРЯ 2016 (Вторник) 12:31:47
Выданне, падрыхтаванае выдавецтвам Петра-Паўлаўскага сабора г.Мінска і брацтвам у гонар Віленскіх мучанікаў, складаецца з традыцыйнай каляндарнай часткі, якая ўключае Месяцаслоў і Іменаслоў, а таксама тэматычнага дадатка.

Дадатак "Календара" ўтрымлівае тры раздзелы. Першы, прысвечаны святым зямлі Беларускай, змяшчае інфармацыю да 300-годдзя памяці свяціцеля Георгія, архіепіскапа Магілёўскага. Яго слова да беларускай паствы, прамоўленае пры ўступленні на кафедру ў 1755 годзе, раскрывае глыбінны сэнс архіпастырскага служэння, паказвае свяціцеля як прапаведніка і багаслова. Другі матэрыял раздзела прысвечаны пленэру "Святасць зямлі Беларускай", які паспяхова прайшоў у ліпені 2016 года ў г.п. Івянец Валожынскага раёна.

У другім раздзеле працягваецца публікацыя прадмоў Францыска Скарыны да кніг Бібліі на сучаснай беларускай мове. На гэты раз увазе чытачоў прапануюцца прадмовы да кніг Старога Запавету – кніг Іава, Прытчаў Саламона, Эклезіяст, Песні песняў, Прамудрасці Саламона, Іераміі, Іісуса Сірахавага, прарока Данііла. Ф. Скарына ў сваіх прадмовах не толькі коратка пераказвае змест кніг Бібліі.

Раздзел "Багагласнік" працягвае публікацыю традыцыйных рэлігійных песень, якія здаўна бытавалі на беларускіх землях. Іх духоўны ўзровень сведчыць пра важнасць захавання гэтай народнай традыцыі ў сучасным прыходскім жыцці./ sobor.by/ sppsobor.by
(просмотров 2296)





Новости разделов:

Новинки книгоиздания

14 ЯНВАРЯ 2024
В издательстве Свято-Петро-Павловского собора города Минска вышел «Беларускі праваслаўны каляндар, 2024»
24 НОЯБРЯ 2023
Издан учебник "Сектоведение" авторства В.А. Мартиновича
14 СЕНТЯБРЯ 2023
Увидел свет уникальный источник по истории Православия в Беларуси первой половины XIX в.
28 АПРЕЛЯ 2023
Издана книга о церковном историке протоиерее Федоре Кривоносе
28 ЯНВАРЯ 2023
К дню памяти жировичского старца схиархимандрита Митрофана (Ильина) († 30.01.2006)
5 ЯНВАРЯ 2023
Выйшаў у свет «Беларускі праваслаўны каляндар»
26 ОКТЯБРЯ 2022
Издана книга «Что Бог пошлет, то и буду терпеть…» о священномученике Константине Жданове, пресвитере Шарковщинском
21 ОКТЯБРЯ 2022
Издан «Краткий церковнославянско-белорусский словарь православной лексики»
11 ОКТЯБРЯ 2022
Из печати вышло новое издание об истории одного из старейших храмов города – Покровского храма в микрорайоне Веснянка
29 СЕНТЯБРЯ 2022
Читаем вместе с детьми: журнал «Малышок»
27 ИЮЛЯ 2022
На главной площади Заславля 28 июля пройдет фотовыставка «Связь времён: к 1030-летию Православия на белорусских землях»
16 ИЮЛЯ 2022
Издан сборник проповедей насельника Ляденского Благовещенского мужского монастыря иеромонаха Венедикта (Стукача) «Путь спасения длиною в жизнь»
Новости
Архив новостей :