| | 4 ФЕВРАЛЯ 2014 (Вторник) 17:35:44 Выдавецтва Петра-Паўлаўскага сабора прыме ўдзел у ХХІ Мінскай Міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы, якая адкрываецца 5 лютага – паведамляе sppsobor.by.
У экспазіцыі выдавецтва будуць прадстаўлены:
- пераклады Свяшчэннага Пісання на беларускую мову, - тэксты богаслужэнняў на беларускай мове, - выданні па гісторыі Праваслаўя ў Беларусі, - літаратура, прысвечаная святым зямлі Беларускай,
- даведачныя выданні пра сучасны стан Беларускай Праваслаўнай Царквы, - «Беларускі Праваслаўны Каляндар» і тэматычны царкоўны каляндар на рускай мове,
- навукова-асветніцкі альманах «Праваслаўе»,
- CD-дыскі з песнапеннямі на беларускай мове.
Выстава будзе працаваць да 9 лютага. / sobor.by/ (просмотров 5279) |