| | 3 ДЕКАБРЯ 2018 (Понедельник) 14:52:47 7 снежня ў 19:20, у рамках сустрэч дыскусійнага клуба моўнай школы Askia Language School у мінскім прыходзе свяціцеля Спірыдона Трыміфунцкага, на англійскай мове будзе прадстаўлены аповед пра аднаго з самых вядомых і неардынарных прапаведнікаў ХХ стагоддзя - мітрапаліта Антонія Суражскага.
Гісторыя жыцця будзе прадстаўленая з дапамогай унікальных фотаматэрыялаў міжнароднай выставы "Жыццё для мяне - Хрыстос". Весці аповед будзе менскі перакладчык Яна Уладыка, якая таксама падзеліцца ўражаннямі ад удзелу ў прэзентацыі выставы на пачатку лістапада ў Лондане і Оксфардзе, дзе 70 год таму і пачалося брытанскае служэнне манаха Антонія Блума.
Чакаем вас па адрасе: Мінск, вул. Бурдзейнага, 22. Даведкi па тэл.: +37529 2085377, +37529 1607092.
/ sobor.by/ (просмотров 1434) |