| | 26 АПРЕЛЯ 2017 (Среда) 11:30:54 27 красавіка 2017 года ў 16-30 ў прыходзе ў гонар іконы “Усіх тужлiвых Радасць” адбудзецца заўпакойная ліція ў памяць новаспачылага архіепіскапа Вроцлаўскага і Шчэцінскага Іераміі. Пасля лiцii распачнецца сустрэча прыхаджан, братчыкаў і духавенства, прысвечаная заўжды памінаемаму ўладыку Іерэміі. Архіепіскап Іерэмія на працягу шматлiкiх гадоў прымаў актыўны ўдзел у сумесных сацыяльных і асветніцкіх праектах Беларускай Праваслаўнай Царквы, а найбольш шчыльна кантактаваў з Брацтвам у гонар Віленскіх мучанікаў у г. Мінску.
Будучы ўраджэнцам невялікай вёскі Адрынкі на Беласточчыне, уладыка заўсёды падкрэсліваў сваё этнічнае беларускае паходжанне.
У сустрэчы прымуць удзел госці з Польшы: Яўген Чыквін — шматгадовы член сейма Рэспублiкi Польшча, адзін з заснавальнікаў Брацтва праваслаўнай моладзі Польшчы, галоўны рэдактар часопіса “Пшэглёнд праваслаўны”; Ганна Радзюкевіч — дырэктар фонда імя кн. Канстанцiна Астрожскага ў Беластоку, рэдактар часопіса “Пшэглёнд праваслаўны”.
Чытайце роўнеж: “Не стала вялікага беларуса”. Успаміны пра ўладыку Уроцлаўскага Іерэмію
/ sobor.by/ Фота: Аляксандр Васiлюк (просмотров 2458) |