Расклад богаслужэнняў на беларускай мове ў праваслаўных храмах Мінска, Міншчыны і Гродна на верасень
5 СЕНТЯБРЯ 2018 (Среда) 10:07:55 Публікуем расклад беларускамоўных богаслужэнняў у праваслаўных храмах Мінска, Міншчыны і Гродна на верасень. МІНСК Царква святой пакутніцы Таццяны (вуліца Русіянава, 50; мікрараён Уручча) 7.09 пятніца 9:00 14.09 пятніца 9:00 21.09 пятніца 9:00 (Раство Прасвятой Багародзіцы) 28.09 пятніца 9:00 (Літургіі на беларускай мове - штопятніцу) Сабор святых апосталаў Пятра і Паўла (вуліца Ракаўская, 4; станцыя метро “Няміга”) 1.09 субота 7:30 (адбылася) 8.09 субота 7:30 15.09 субота 7:30 22.09 субота 7:30 29.09 субота 7:30 (Літургіі на беларускай мове - штосуботу) Царква блажэннай Ксеніі Пецярбургскай (вуліца Янкоўскага, 2; мікрараён Сухарава) 16.09 нядзеля 8:30 МІНСКАЯ ВОБЛАСЦЬ Царква Сабору беларускіх святых (в. Любань Вілейскага р-на) 2.09 нядзеля 9:00 (адбылася) Царква у гонар прападобнай Еўфрасінні, ігуменні Полацкай (г.п. Івянец Валожынскага раёна, пл. Свабоды, 3) 9.09 нядзеля 9:00 (успамін праведнага Іаана Кармянскага) 23.09 нядзеля 9:00 ГРОДНА Царква святых Барыса і Глеба (вуліца Каложа, 6) 1.09 субота 9:00 (адбылася) 8.09 субота 9:00 15.09 субота 9:00 22.09 субота 9:00 29.09 субота 9:00 (Літургіі на беларускай мове - штосуботу) Дамавая царква ў гонар іконы Божай Маці "Каложскай" (вуліца Каложа, 10) 2.09 нядзеля 8:20 (адбылася) (Літургіі на беларускай мове - кожную першую нядзелю месяца) Cвята-Пакроўскі кафедральны сабор (вуліца Элізы Ажэшкі, 23) 2.09 нядзеля 10:00 (адбылася) (Літургіі на беларускай мове – кожную першую нядзелю верасня – на Дзень беларускага пісьменства) Царква Сабору беларускіх святых (праспект Янкі Купалы, 90) 16.09 нядзеля 9:00 (верхні храм) (Літургіі на беларускай мове - кожную трэцюю нядзелю месяца) Царква блажэннай Ксеніі Пецярбургскай (прыход прападобнапакутніка Серафіма Жыровіцкага) (вуліца Дамейкі, 7) 23.09 нядзеля 9:00 (Літургіі на беларускай мове - кожную чацвёртую нядзелю месяца) Свята-Уладзімірская царква (прыход свяціцеля Кірылы Тураўскага, нядзельная школа) (вуліца Перамогі, 5) 30.09 нядзеля 10:00 - Ці служаць у праваслаўных храмах іншыя службы, акрамя Літургіі, на беларускай мове? - Упэўнена можна сказаць, што ўва ўсіх абазначаных храмах звычайна не адмовяць у беларускамоўных заручынах, вянчанні, хрышчэнні, паніхідзе або адпяванні і іншых трэбных службах. Калі ёсць жаданне ці неабходнасць у правядзенні трэбы на беларускай мове ў вашым храме – спрабуйце, пытайцеся ў святароў. Кожны праваслаўны вернік можа паўплываць на колькасць беларускамоўных службаў у сваёй царкве. Таксама ў Свята-Петра-Паўлаўскім саборы Мінску штосераду з 17.00 да 18.00 на беларускай мове чытаецца Акафіст Віленскім мучанікам Антонію, Іаану і Яўстафію, акрамя таго, штогадова малітоўна памінаюцца вядомыя дзеячы беларускай культуры ў дні іх памяці: Дабравернага князя Канстанціна Васіля Астрожскага (26 лютага) Протапрасвітара Віталя Баравога (7 красавіка) Ларысы Геніюш (7 красавіка) Максіма Багдановіча (25 мая) Падрабязней - на сайце Свята-Петра-Паўлаўскага сабора. / sobor.by/ Фота pravostok.ru (просмотров 1396) |
Новости разделов: