BEL ENG DEU FRA

Расказаць пра Раство праз малюнкі: размова з арганізатаркай унікальнай акцыі
2 ДЕКАБРЯ 2016 (Пятница)

 
  
Пачаўся Калядны пост – час, калі ўвесь праваслаўны свет рыхтуецца да свята Божага нараджэння. Нездарма менавіта зараз ладзіцца дабрачынная акцыя, якую яе арганізатары Павел і Марыя Каралёвы назвалі “Малюнак да сэрца”. Аўтары праекту прапануюць кожнаму з нас падрыхтаваць малюнкі, якія потым будуць перададзеныя ў менскія бальніцы для ўпрыгожвання бальнічных сцен.

Усе падрабязнасці дабрачыннай акцыі – у размове з Марыяй Каралёвай.

- Як узнікла ідэя правядзення такой акцыі?

- Ідэя ўзнікла не ў мяне, а ў Паўла Каралёва. Быў час, калі ў яго захварэла бабуля. Ён часта наведваў яе ў бальніцы, і калі прыходзіў у гэтыя палаты, то бачыў, што там няма на што паглядзець, бачыў гэтыя сцены. Ён вырашыў, што можна было б зладзіць такую акцыю, і вырашана было назваць яе “Малюнак да сэрца”. Цікавая рэч, што першапачаткова планавалася назваць яе “Малюнак для сэрца”, але пасля ўсё ж такі параіліся і вырашылі, што варыянт “Малюнак да сэрца” больш змястоўны і больш шматзначны. Была ўжо напрацавана нейкая база ў плане калядавання, мы ездзілі ў розныя вёскі, напрыклад, часта бывалі ў Крэва. Ездзілі выключна з песнямі, як звычайныя калядоўшчыкі. Таму ў Мінску акцыю з перадачай карцін у бальніцы было вырашана спалучыць менавіта з абрадам калядавання, каб не проста падарыць нейкую памяць, прынесці добрую вестку, але яшчэ і заспяваць песні, нейкім чынам абнадзеіць людзей, якія знаходзяцца ў цяжкай сітуацыі.

- Якія ўстановы аховы здароўя зараз удзельнічаюць у дадзенай акцыі?

- У гэтым годзе яшчэ пакуль што няма дакладнага спісу, але звычайна мы ходзім у тым ліку ў Мінскі гарадскі анкалагічны дыспансэр. Мы таксама ездзілі ў дом-інтэрнат для пенсіянераў і інвалідаў і ў дзевятую бальніцу. У гэтым годзе мы плануем усё ж такі не парываць сувязь з анкалагічным цэнтрам, таксама, магчыма, гэта зноў будзе дзевятая бальніца. Яшчэ быў час, калі мы ездзілі ў Бараўляны, у дзіцячую анкалогію, магчыма, у гэтым годзе таксама атрымаецца. Яшчэ нам параілі госпіталь для ветэранаў Вялікай айчыннай вайны. Старшыня Беларускага фонда культуры, установы, якая таксама падтрымлівае гэтую акцыю, падказаў нам, што ў гэтым госпіталі, у тым ліку, патрэбны карціны, бо іх там не так і шмат.

Мы яшчэ наладжваем сувязі з бальніцамі. Часам бывае такое, што якраз перад перадачай малюнкаў нехта адгукаецца, а камусьці трэба складаць афіцыйны ліст з подпісамі. Чым раней мы звяртаемся ў бальніцу, тым больш верагоднасць таго, што нас там прымуць, не выганяць і справа будзе даведзеная да канца. Нашая мэта - каб малюнкі патрапілі ў кожную палату і каб хворыя маглі пастаянна бачыць мастацкія творы.

- З чаго складаецца сама акцыя?

- Спачатку ідзе рэклама, анансаванне таго, што адбудзецца. Калі мы разумеем, што мы здолеем гэта зрабіць, то тады мы паступова збіраем малюнкі. Нам хтосьці тэлефануе ці адпісваецца ў сацыяльных сетках, што ў яго ёсць малюнкі, мы скантактоўваемся з гэтым чалавекам і гэты чалавек перадае нам малюнак. Пасля мы падсумоўваем, глядзім, колькі ў нас ёсць малюнкаў і колькі рам, часам таксама думаем, дзе нам узяць гэтыя рамы, калі ў нас іх няма.

Гэта сітуацыя абсалютна непрадказальная. Бывала такое, што мы збіралі дастаткова шмат малюнкаў, а ў мінулым годзе мы здолелі сабраць літаральна пяць-шэсць работ і таму здолелі наведаць толькі анкалагічны дыспансэр. Нас было зусім мала, усяго толькі тры чалавекі, але звычайна на такія калядаванні больш людзей не трэба, бо цэлым натоўпам у палату не завалішся.

Дык вось, падсумоўваецца вынік – колькі ў нас работ і колькі ў нас ёсць рам. Паралельна з гэтым працэсам ідзе дамова з бальніцамі. Канчатковы этап – мы ідзем у бальніцу, мы бярэм з сабой работы, пераапранаемся ў народныя строі ці строі калядоўшчыкаў, бярэм з сабой калядную зорку, спяваем і дорым гэтыя работы. Звычайна мы наведваем установы аховы здароўя прыкладна 12-14 студзеня, тады, калі ўжо пройдзе і каталіцкае, і праваслаўнае Раство. Тады яшчэ і людзі – часам такое бывае – падносяць дадатковыя малюнкі.

У нас няма акцэнту на канфесію. Да таго ж, мы стараемся трошкі адаптаваць нашы песні да ўстаноў аховы здароўя. Мы прыбіраем усе просьбы і проста спяваем песні з акцэнтам на Раство Хрыстова, калі ўзышла зорка, асвяціла гэты свет і свет дазнаўся, што Хрыстос нарадзіўся.

- У які ўжо раз праводзіцца гэтая акцыя?

- Упершыню акцыя “Малюнак да сэрца” адбылася ў 2009 годзе і з таго часу праводзіцца кожны год. Спадзяемся, што з Божай дапамогай і дапамогай людзей гэтая акцыя пройдзе яшчэ не адзін раз. Я ведаю, што ўжо зараз некалькі чалавек рыхтуюць малюнкі, а таксама мы атрымалі шмат тэлефанаванняў, асабліва па абвестках у храмах.

- Ці здараліся падчас правядзення акцыі якія-небудзь цікавыя выпадкі?

- Заўсёды пасля калядавання вельмі шмат уражанняў, перад вачамі стаяць вочы гэтых людзей. Напэўна, маё самае моцнае ўражанне не ад анкалагічнага дыспансэра, а ад інтэрнату для пенсіянераў-інвалідаў. Там пры мне ляжала бабуля, яна ляжала з кропельніцай, але калі мы прыйшлі, яна паднялася, пачала даваць нам цукеркі, хаця мы гэтага не прасілі, але яна разумела, што прыйшлі калядоўшчыкі. Звычайна людзі такога сталага веку зычаць здароўя нам, хоць мы мацнейшыя за іх і самі ім зычым здароўя.

- Як рэагіруюць пацыенты бальніц на вашу акцыю?

- Па-рознаму. Я вам адразу скажу, што чыста псіхалагічна вельмі цяжка хадзіць і спяваць, таму што калі ты не сутыкаешся з гэтым у сваім паўсядзённым жыцці, то ў першы раз гэта вельмі цяжка. Калі я першы раз прымала ўдзел у гэтым калядаванні, для мяне цяжкасць была ў тым, што ты розумам разумееш, што чалавеку дрэнна, што яму цяжка і балюча, некаторыя людзі ўжо губляюць гэтую надзею, а ты прыходзіш і мусіш ім падараваць гэтую надзею, але ты сам да канца не верыш, што гэтае магчыма. Гэты страх бывае ў першы раз, і самае галоўнае – яго пераадолець. Таму што ты разумееш, што надзея ёсць, надзея ёсць заўжды, і пакуль яна жыве, пакуль ты можаш яе падтрымаць, гэта дае сілу ў тым ліку для таго, каб людзям даваць гэтую надзею.

Але людзі бываюць розныя. І мы ўдзячныя супрацоўнікам бальніц, якія ведаюць сваіх пацыентаў і часам кажуць – у гэтую палату не трэба заходзіць. Там ляжаць ці хворыя ў крытычным стане, ці ў іх сёння не той настрой і так далей, сюды мы не заходзім. У гэтую палату мы таксама не заходзім, але мы заглядваем, паказваемся, што мы ёсць, паказваем работу, пакідаем яе і ідзем надалей. А ёсць палаты, у якія мы заходзім, спяваем адну ці нават дзве песні, пакідаем малюнак і людзі шчыра радуюцца. Многа хто плача, канешне. Бывалі такія выпадкі, калі ляжаць такія старэнькія бабулькі і некаторыя з іх нават нам падпяваюць, некаторыя магчыма самі ў дзяцінстве калядавалі ці бачылі, як гэта рабілі іх мамы, калі жылі ў вёсцы. Для іх важна тое, што мы прыходзім і як бы прыносім ім тую вестку пра нараджэнне Хрыста, што абляцела ўвесь свет.

Часам бывае такое, што людзі добра сабе адчуваюць і іх можна сабраць, напрыклад, у сталоўцы. І тады мы робім пашыраную праграму, спяваем больш песен, размаўляем, кажам, што мы прышлі вам распавесці пра Хрыстова Нараджэнне і хочам з вамі падзяліць гэтую радасць. Людзі, якія самі прыйшлі, якія не ляжачыя хворыя, добра гэта ўспрымаюць, пляскаюць у далоні, радуюцца.

Канешне, яны ляжаць у дастаткова строгіх умовах, таму мы абавязкова апранаем бахілы, калі казаць пра анкалагічны дыспансэр. У іх там асабліва нічога няма. Мы звыкліся да таго, што на нейкае свята мы можам павесіць галіначку елачкі з зоркай, але ў іх нават гэтага няма. Таму і работы нашы павінны быць абавязкова за шклом і ў раме.

Ёсць спадзяванне, што акцыя будзе пашырацца. У нас ёсць гэтая справа і калі будзе Божае дабраславенне на тое, каб яна пашыралася, то мы будзем спрабаваць гэта рабіць.

Праект “Малюнак да сэрца” заўсёды рады новым удзельнікам, акрамя таго, існуе патрэба ў рамах для афармлення малюнкаў. Дабрачынную акцыю падтрымліваюць ГА “Беларускі саюз мастакоў” і ГА “Беларускі фонд культуры”.

Патрабаванні для ўдзельнікаў праекту:

• Малюнкі памерам не больш за А1.

• Малюнкі будуць змешчаны ў раму пад шкло, таму матэрыялы і тэхніку выбірайце згодна з гэтай умовай.

• Радасны, святочны настрой твораў толькі вітаецца!

• Работы просім прадставіць да 25 снежня 2016 года.

Каардынатары праекту і збору малюнкаў:

• Павел Каралёў: +375297762435.

• Марыя Каралёва: +375297798515.

Створым разам адчуванне свята ў святочныя дні Раства!

Надзея Філіпчык.

/ sobor.by/

(просмотров 1358)




Новости разделов:

Беларуская мова

16 МАЯ 2017
20 мая ў Жыровіцах пройдзе "Жыровіцкі фэст"
19 АПРЕЛЯ 2017
“Не стала вялікага беларуса”. Успаміны пра ўладыку Уроцлаўскага Іерэмію
12 АПРЕЛЯ 2017
Да Вербнай нядзелі паломнікі аздобілі месца ўпакаення св. Валянціны Мінскай (фота)
29 МАРТА 2017
Год таму памёр народны паэт Беларусі Ніл Гілевіч
27 МАРТА 2017
Пра заснаванне святарскага роду Латушак расказала праграма "Святло душы"
21 ФЕВРАЛЯ 2017
Беларусам - пра беларускую мову і нацыю. Інтэрв'ю з протаіерэем Сергіем Гардуном
26 ДЕКАБРЯ 2016
27снежня бібліятэка НАН Беларусі запрашае на майстар-клас па вырабу падарункаў з падручных матэрыялаў
23 ДЕКАБРЯ 2016
Радыёпраграма "Святло душы" расказала пра "песняра Вілейшчыны" Івана Лашутку
22 ДЕКАБРЯ 2016
23 снежня ў бібліятэцы НАН Беларусі - лекцыя “Традиции Рождества”, а 27 снежня - майстар-клас “Святочная эка-майстэрня”
22 ДЕКАБРЯ 2016
Як мінская моладзь дорыць радасць дзецям гульнёй ценю и святла
12 ДЕКАБРЯ 2016
На "Зімовы фэст" запрашае 14 студзеня прыход Мікалая Японскага
9 ДЕКАБРЯ 2016
Паэт, які шукаў Бога: да 125-годдзя са дня нараджэння Максіма Багдановіча
  Интервью

25 МАЯ 2017
В чём духовный смысл Вознесения Господня? Рассуждает священник
14 МАЯ 2017
Отец Владимир Шичко: «Покаяние – это когда в сердце есть любовь ко всем людям»
9 МАЯ 2017
Священник: "Для меня сейчас два главных праздника – Пасха и День Победы"
9 МАЯ 2017
Богословие воскресения. Интервью с профессором Страсбургского университета
6 МАЯ 2017
О. Павел Кивович: "Кладбище - это Церковь. И об этом нужно говорить"
4 МАЯ 2017
«Нет людей второсортных». Священник – про инвалидов и их место в обществе
29 АПРЕЛЯ 2017
Из светской журналистики - в церковный журнал: "Я была мухой, а хочу быть пчелой"
29 АПРЕЛЯ 2017
«Победа над смертью – это прежде всего победа духовная». Беседа о Воскресении с французским богословом
28 АПРЕЛЯ 2017
"Его нельзя было не любить". В Минске прошла встреча в память о владыке Иеремии
25 АПРЕЛЯ 2017
«Со святыми упокой». Протоиерей Сергий Лепин о Радонице - "Пасхе усопших"
21 АПРЕЛЯ 2017
Сестра милосердия: "Я уже не смогу не помогать людям"
19 АПРЕЛЯ 2017
“Не стала вялікага беларуса”. Успаміны пра ўладыку Уроцлаўскага Іерэмію
  Церковь и общество

28 МАЯ 2017
Республиканская акция "Сакуры цвет на земле белорусской" стартовала в Бобруйске
27 МАЯ 2017
27 мая в Несвиж с Афона прибывает копия Ксенофонтской иконы Пресвятой Богородицы «Одигитрия»
26 МАЯ 2017
Приход в честь святого Владимира Хираско открыт в Погосте
26 МАЯ 2017
Кирилло-Мефодиевския чтения завершаются в Беларуси
26 МАЯ 2017
США: на выпускной церемонии в школе запретили произносить речь с христианским подтекстом
26 МАЯ 2017
28 мая в минском приходе состоится лекция «Tри кита супружеской жизни»
25 МАЯ 2017
Воскресная школа прихода иконы "Всецарица" посетила Ляденский Благовещенский монастырь
25 МАЯ 2017
Ученики православных классов 44-ой школы посетили богослужение в Свято-Петро-Павловском соборе
25 МАЯ 2017
В чём духовный смысл Вознесения Господня? Рассуждает священник
25 МАЯ 2017
Центр «Матуля» представляет опыт православных психологов по доабортному консультированию в Красноярске
23 МАЯ 2017
27-28 мая пройдёт благотворительный пробег «Забег тысячи сердец»
23 МАЯ 2017
Храм святителя Николая Чудотворца освящён в агрогородке Лядно на Случчине
Новости
Архив новостей :

Rambler's Top100 Рейтинг@Mail.ru Akavita RATING ALL.BY


© www.sobor.by 2004-2016.