BEL ENG DEU FRA

Радыёпраграма “Святло душы” - пра праваслаўны фестываль "Радасць"

 
 
  
18 АПРЕЛЯ 2019 (Четверг) 14:38:45
Міжнародны велікодны праваслаўны фестываль “Радасць” за час працы прапанаваў сустрэчы, дабрачынныя акцыі, прэзентацыі часопісаў і фільмаў, канцэртныя праграмы, літаратурныя вечары.

Упершыню на фестываль завіталі госці з Крыма - Свята-Георгіеўскага Балаклаўскага манастыра на мысе Фіалент і Свята-Кліментаўскага Балаклаўскага манастыра.

Зноў на фестывалі прадстаўнікі праваслаўных Узбекістана, прадстаўнікі старажытнага Дзерманскага манастыра ва Украіне.

На зімовым фестывалі мінскі Свята-Елісавецінскі манастыр распачаў дабрачынную акцыю ў падтрымку Лагойскага Дома-інтэрната для састарэлых людзей і інвалідаў. Зараз яна працягваецца і сродкі збіраюцца для пабудовы алтара ў дамавой капліцы інтэрната.

У межах фестывалю “Радасць” адбылася презентацыя кнігі Ірыны Токаравай “Іерусалімскія апавяданні” і мульдымедыйная вандроўка па Святой Зямлі.

На працягу некалькіх гадоў Ірына Токарава, як паломніца, наведвала многія месцы, звязаныя з зямным служэннем Госпада Ісуса Хрыста, слухала расказы манашак Горненскага манастыра, дзе знаходзіла прытулак. Уражанні яна занатоўвала ў свой Іерусалімскі дзённік. Так склалася кніга, якая нядаўна выйшла з друку. Прывабліваюць ў ёй расказы горненскіх сёстраў, вандроўкі па евангельскіх кутках Іерусаліма. Асаблівае месца займае ў кнізе глава, прысвечаная храму Уваскрасення Хрыстова і яго святыням.

Ёсць ў кнізе “Іерусалімскія апавяданні” расказ пра Віфліем. Адтуль упершыню прыехала на фестываль прадстаўніца віфлеемскага храма свяціцеля Мікалая.

Перад пачаткам велікоднага фестывалю пострыг у Свята-Елісавецінскім манастры прыняла сястра Ядранка, якая нарадзілася ў Сербіі. Пляменніца сербскага святога мела доўгі шлях да веры, да манастырскага жыцця. Цяпер яна сястра Севасцьяна, узначальвае манастырскую пякарню і падзялілася з наведвальнікамі фестывалю сваёй гісторыяй. У мінулым сястра Севасьяна была ўрачом рэанімацыі і звяртанне чалавека да Бога таксама лічыць “духоўнай рэанімацыяй”.

Раўнаапостальны Мікалай Касаткін - заснавальнік і першаіерарх японскай царквы з'яўляецца выдатным рускім місіянерам 20 стагоддзя. Жыццё і ўсе сілы яго былі аддадзены пропаведзі Евангелля ў Краіне Узыходзячага Сонца. Ён пакінуў нашчадкам сабор, 8 храмаў, 175 цэркваў, 278 прыходаў, узрасціў аднаго епіскапа, 34 іерэя, 115 прапаведнікаў. Агульная колькасць праваслаўных у Японіі дасягнула 34110 чалавек.

Протаіерэй Іаан Васторгаў, наведаўшы Японію, пісаў: “Не было человека в Японии, после императора, который пользовался бы в стране такою известностью. В столице Японии не нужно было спрашивать, где русская православная миссия, довольно было сказать одно слово “Николай,” и буквально каждый рикша сразу знал, куда нужно было доставить гостя миссии. И православный храм назывался “Николай,” и место миссии также “Николай ,” даже само православие называлось именем “Николай.”

У 2012 годзе ў Мінску ў мікрараёне Каменная горка быў асвечаны храм у гонар свяціцеля Мікалая Японскага і з'явілася ікона святога ахоўніка прыхода з часцінкай мошчаў. Свяціцель Мікалай Японскі - памочнік місіянераў, асветнікаў, катэхізатараў, і прыход вядзе вялікую асветніцкую і дабрачынную працу. Тут дзейнічаюць Цэнтр падтрымкі сям'і “Матуля”, дзіцячая студыя “Ражджаство”, школа практычнай геніялогіі, школа каліграфіі, наладжаны сувязі з Цэнтрам японскай культуры, што прадэманстравалі ўдзельнікі нядзельнай школы прыхода. Яны расказалі пра некаторыя традыцыі Японіі і праспявалі песню на японскай мове.

Слухайце праграму “Святло душы” 20 красавіка ў 7.30 і 20.20 на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё (106,2 FM). Паўтор у той жа дзень на канале “Культура” (102,9 FM) у 8.30.

/ sobor.by/

(просмотров 534)

Скачать аудио





Новости разделов:

Беларуская мова

17 МАЯ 2019
20 мая ў Жыровіцах адбудзецца "Жыровіцкі фэст"
10 МАЯ 2019
Расклад Літургій на беларускай мове ў праваслаўных храмах Беларусі на май
3 МАЯ 2019
Памяць мучаніка-дзіцяткі Гаўрыіла Беластоцкага шануе сёння Царква
2 МАЯ 2019
У Гродна ў абноўлены храм унеслі гістарычны спіс цудатворнай Каложскай іконы Божае Маці
2 МАЯ 2019
Брацтва Уладзіміра Хіраска адзначыла Вялікдзень спектаклем "Каралеўства крывых люстэркаў" - яго паказ можна замовіць! (Відэа)
18 АПРЕЛЯ 2019
Радыёпраграма “Святло душы” - пра праваслаўны фестываль "Радасць"
17 АПРЕЛЯ 2019
Памяць свяшчэннамучаніка Іаана Вячоркі святкуе сёння Царква
1 МАРТА 2019
Айцец Сергій Гардун: "Полацкі сабор 1839 года можна параўнаць з падзеннем Берлінскай сцяны"
28 ФЕВРАЛЯ 2019
Расклад Літургій на беларускай мове ў праваслаўных храмах Беларусі на сакавік
8 ФЕВРАЛЯ 2019
Праграма "Святло душы" раскажа пра пераклад Новага Запавету на беларускую мову Біблейскай камісіяй БПЦ
31 ЯНВАРЯ 2019
Расклад на люты богаслужэнняў на беларускай мове ў праваслаўных храмах Беларусі
28 ЯНВАРЯ 2019
Брацтва Уладзіміра Хіраска паказала спектакль насельнікам дзіцячага дома Мінска
  СМИ о Церкви

18 АПРЕЛЯ 2019
Радыёпраграма “Святло душы” - пра праваслаўны фестываль "Радасць"
21 МАРТА 2019
Презентация книги Вячеслава Бондаренко «Отец Иоанн Крестьянкин. И путь, и истина, и жизнь» - в программе «Свет души»
28 ФЕВРАЛЯ 2019
В программе «Свет души» - встреча с директором издательства «Четыре четверти» Лилианой Анцух
8 ФЕВРАЛЯ 2019
Праграма "Святло душы" раскажа пра пераклад Новага Запавету на беларускую мову Біблейскай камісіяй БПЦ
15 ЯНВАРЯ 2019
Радиопрограмма «Духовное слово» рассказала о Вифлееме (слушайте запись эфира)
13 ДЕКАБРЯ 2018
Программа «Свет души» расскажет о православном храме в Антарктике
29 НОЯБРЯ 2018
1 декабря программа «Свет души» вспомнит детского писателя и православного миссионера Бориса Ганаго
16 НОЯБРЯ 2018
Пра Барысаглебскую капліцу-музей Першай сусветнай вайны раскажа праграма “Святло душы”
16 НОЯБРЯ 2018
Вышел новый номер журнала "Врата Небесные"
16 НОЯБРЯ 2018
Священник-блогер Александр Кухта стал героем видеоролика на TUT.BY
8 НОЯБРЯ 2018
Праграма “Святло душы” раскажа пра фестываль “Званы памяці”, які прайшоў у Вілейцы
29 ОКТЯБРЯ 2018
Вышла программа "Архипастырь" с Патриархом Александрийским и всея Африки Феодором II
Новости
Архив новостей :

Rambler's Top100 Рейтинг@Mail.ru


© www.sobor.by 2004-2016.