BEL ENG DEU FRA



Протаіерэй Сергій Гардун: Паўната жыцця, якую даў нам Гасподзь Іісус Хрыстос, напаўняе наша жыццё сэнсам вечнасці

 
  
6 ЯНВАРЯ 2015 (Вторник) 16:06:56
Дарагія браты і сёстры! Вось і дачакаліся мы радаснага, светлага, цудоўнага зімовага свята – Раства Хрыстова. Гэта падзея – нараджэнне на зямлі Сына Божага – мае настолькі важнае значэнне ў чалавечай гісторыі, што невыпадкова прайшлі стагоддзі, і наша чалавечая цывілізацыя прыйшла да высновы, што нам трэба пачынаць адлік часу ад гэтай падзеі, ад Раства Хрыстова. І вось мы ўжо ўступаем у 2015-й год ад нараджэння Хрыстова, і цяперашняе пакаленне, і сучаснікі нашы хаця і ведаюць, што жывуць ужо ў 2015-м годзе нашай эры, але часта не задумваюцца над тым, чаму гэта эра называецца нашай. Нашай – гэта значыць чыёй? Гэта значыць хрысціянскай эрай, эрай ад нараджэння Хрыста. І чаму гэта падзея нараджэння на зямлі Іісуса Хрыста аказалася такой важнай, што чалавецтва перамяніла сістэму адліку часу? Яна важна таму, што гэта унікальны ў гісторыі свету выпадак, калі сам Бог стаў чалавекам. Цяпер, напэўна, няма на зямлі чалавека, які б увогуле не ведаў пра тое, што сярод такіх вялікіх людзей планеты і гісторыі быў Іісус Хрыстос. Але многія нават цяпер, нават у нашай краіне, – у краіне, якую гістарычна можна назваць хрысціянскай, – не ўсведамляюць, хто такі Хрыстос, што гэта не проста вялікі чалавек, гэта не проста вялікі праведнік, гэта сам Бог, гэта Сын Божы, які стаў чалавекам. І Ён стаў чалавекам дзеля таго, кабы нас узвесці на неба, каб нам даць паўнату жыцця.

Наша чалавечая прырода, на жаль, пашкоджана грахом. Гэта пашкоджанасць грахом з’явілася вельмі даўно, на самым пачатку чалавечай гісторыі, калі прабацькі нашы, Адам і Ева, не паслухаліся Бога, парушылі Яго запаведзь, і ў выніку гэтага грэх увайшоў у прыроду чалавека і, як хвароба, яе сапсаваў. Мы ўсе,на жаль , маем гэтую сапсаваную чалавечую прыроду. Мы ўсе хворыя па сваёй прыродзе, мы ўсе таму і смяротныя. Як вучыць нас Свяшчэннае Пісанне, менавіта праз грэх увайшла ў наш чалавечы свет смерць. І прадвеснікам гэтай смерці з’яўляюцца і хваробы нашы, цялесныя і духоўныя. І што нам кажа Евангелле? Што Бог так узлюбіў свет, што паслаў у свет Адзінароднага Сына Свайго, каб кожны, хто веруе ў Яго, не загінуў, але меў жыццё вечнае. І вось другая Асоба Святой Троіцы, Сын Божы, прыйшоў на зямлю, стаў чалавекам дзеля таго, каб нас уратаваць усіх ад вечнай пагібелі, ад вечнай смерці. Гасподзь узяў нашу чалавечую прыроду, Ён быў на зямлі, як чалавек, Ён тут, на зямлі, меў Сваіх вучняў, паслядоўнікаў, і з іх заснаваў на зямлі Сваю Царкву. Гэтай Царкве Ён даў не толькі вучэнне Сваё, не толькі запаведзі Свае Евангельскія, Ён даў Самога Сябе, Ён устанавіў таінства Эўхарыстыі, таінства Цела і Крыві, і іншыя таінствы царкоўныя, пачынаючы з таінства Хрышчэння, якія нас ачышчаюць, якія нас адухаўляюць, якія нас рыхтуюць да вечнасці. І вось у гэтыя светлыя і радасныя дні, калядныя дні Раства Хрыстова, будзем пра гэта памятаць, пра тое, што, дзякуючы нараджэнню Хрыста на зямлі, перад намі адчыніліся дзверы ў вечнасць. І мы, калі прымаем Хрыста як Госпада свайго, як Выратавальнiка, калі мы ўдзельнічаем у паўнаце царкоўнага жыцця, калі мы каемся ў сваіх грахах у таінстве Споведзі і атрымліваем іх адпушчэнне, калі мы з вераю і благагавеннем прымаем Цела і Кроў Хрыстову ў таінстве Эўхарыстыі, калі мы чэрпаем благадаць Божую ў малітвах, царкоўных і дамашніх, і ў храме Божыім, то мы жывем той паўнатой жыцця, якую Гасподзь Іісус Хрыстос даў нам, прынёс нам, і гэта напаўняе наша жыццё сэнсам вечнасці. Вось гэтага і хацелася б у гэты святочны дзень усім пажадаць.

Са святам Раства Хрыстова!
/ sobor.by/Фота Сергея Торбіка з альбома «Рождество - 2014» , апублікаваным на старонцы Храма Ражджаства Хрыстова ў Сціклеве
(просмотров 2850)





Новости разделов:

Церковные праздники

18 МАРТА 2024
Церковь вспоминает обретение мощей святителя Луки, архиепископа Симферопольского
18 МАРТА 2024
18 марта Церковь чтит икону Божией Матери «Воспитание»
18 МАРТА 2024
Великий канон Андрея Критского. Понедельник
17 МАРТА 2024
Святого благоверного князя Даниила Московского вспоминает сегодня Церковь
15 МАРТА 2024
Икона Божией Матери, именуемая "Державная". Церковный календарь: 15 марта
14 МАРТА 2024
Преподобный Мартирий Зеленецкий. Церковный календарь: 14 марта
13 МАРТА 2024
Преподобный Иоанн Кассиан Римлянин. Церковный календарь: 13 марта
12 МАРТА 2024
Преподобный Василий Исповедник. Церковный календарь: 12 марта
11 МАРТА 2024
Сырная седмица – неделя, предваряющая Великий пост. Церковный календарь: 11 марта
10 МАРТА 2024
Неделя о Страшнем суде. Церковный календарь: 10 марта
9 МАРТА 2024
Вселенская родительская (мясопустная) суббота. Церковный календарь: 9 марта
8 МАРТА 2024
Церковь вспоминает первое и второе обретение главы Иоанна Предтечи
Новости
Архив новостей :