BEL ENG DEU FRA



Праграма «Святло душы» запрашае далучыцца да хрэснага ходу ў гонар 30-годдзя Сабора беларускіх святых

 
  
26 ИЮНЯ 2014 (Четверг) 16:48:22
Праграма «Святло душы» зноў запрашае далучыцца да хрэснага ходу, што здзейсніла брацтва ў гонар Віленскіх пакутнікаў пры мінскім Свята-Петра-Паўлаўскім саборы. У саборы знаходзіцца ікона Антонія, Іаана і Яўстафія Віленскіх - святых ахоўнікаў брацтва. Абраз стаў пуцяводным для хрэстаходцаў, і чарговы прыпынак на іх шляху - вёска Сынкавічы.

Сынкавіцкі Свята - Міхайлаўскі храм стаіць паводдаль ад вёскі, сярод маляўнічага краявіду, нібыта для таго, каб убачыць ўсю непаўторнасць жамчужыны беларускага дойлідства. Гэта храм-крэпасць, яго заступнік - архангел Міхаіл, галоўны сярод Сіл Анёльскіх, ваяр і ахоўнік у войнах і бітвах. Да муроў царквы, як да святыні, прыкладваюцца людзі. Сцены маглі быць сведкамі казанняў пра мучанічаскі подзвіг Антонія, Іаана і Яўстафія Віленскіх, з іконай якіх хрэсны ход здзяйсняецца.

...Гэта адбылося ў сярэдзіне 14 стагоддзя, калі пры двары князя Альгерда яго прыдворныя Іаан, Антоній і Яўстафій прынялі хрышчэнне і сталі спавядаць хрысціянства. Язычнікі схілялі князя, каб ён пакараў адступнікаў, але тыя адмовіліся прылюдна адрачыся ад Хрыста і пайшлі на подзвіг пакутніцтва. На месцы свяшчэннага дуба ў Вільні, дзе яны прынялі смерць, паўстаў Свята -Троіцкі храм, у якім знаходзяцца мошчы віленскіх пакутнікаў.

Сведкамі тагачасных духоўных іспытаў сталі графіці -надпісы на мурах сынкавіцкага храма, якія былі знойдзены пад наслаеннямі фарбы. Яны вельмі даўнія, з пасланняў апостальскіх на грэчаскай мове, пераклады іх можна прачытаць на сценах.

Настаяцель сынкавіцкага храма айцец Арсеній Ананька расказаў, што нядаўна ў храме з'явілася новая святыня- ікона Божай Маці “Усецарыца”, ахоўніца хворых на анкалогію. Да яе прыязджаюць людзі з розных краін, ў царкве знаходзіцца кніга са шматлікімі сведчаннямі дапамогі Маці Божай хворым па іх малітвах.

На нашым шляху адзін з найстаражытных гарадоў Беларусі-Ваўкавыск. Першае ўпамінанне аб ім ў Тураўскім летапісу датуецца 1005 годам. Горад-крэпасць, які знаходзіўся на мяжы пражывання балцкіх і славянскіх плямёнаў, у 12 стагоддзі становіцца невялікім княствам. Потым ён пераходзіць ва ўладанне літоўскага князя Міндоўга, які перадаў яго ў спадчыну сыну Войшалку, па меркаваннях гісторыкаў, будучаму святому Елісею, заснавальніку Лаўрышаўскага манастыра.

Прывітальным звонам наш хрэсны ход сустракае Дабравешчанскі храм Ваўкавыска. Храм яшчэ будуецца, службы ідуць у ніжняй царкве, асвечанай ў гонар віленскіх пакутнікаў. Братчыкі пакідаюць у храме кнігі, выдадзеныя брацтвам і богаслужэбнае Евангелле на беларускай мове. Божыя кнігі асвячаюць нашы дамы, а святыя крыжы - паселішчы. Прыемна, што іх ўсё больш на твары нашай зямлі. Пры ўезде ў Зэльву мы пабачылі магутнага ахоўніка гарадка, падобнага на крыж Еўфрасінні Полацкай.

Тутэйшая царква Святой Троіцы ўзвышаецца над Зэльвай і мае шматвекавую гісторыю. Вядома, што яна была пабудавана як уніяцкая ў 1815 годзе на рэштках праваслаўнага драўлянага храма, датаванага сярэдзінай 15 стагоддзя. На пачатку мінулага стагоддзя, намаганнямі святара Іосіфа Янкоўскага, храм быў перабудаваны і асвечаны як праваслаўны. Бацюшку тут шанавалі, ён пахаваны ў царкве, надпіс сведчыць, што памёр ён падчас службы. Ёсць у зэльвінскай царкве дзве адметныя іконы, падараваныя ў 1867 годзе царом Аляксандрам Другім. Гэта Ціхвінскі абраз Божай Маці і ікона Святой Троіцы. Зэльвінскі храм уразіў сваёй прыгажосцю, любоўным стаўленнем да яго прыхаджан. Храм пацярпеў у Першую сусветную вайну: Зэльва была акупіравана немцамі, потым палякамі. Падчас баявых дзеянняў была пашкоджана званіца і звон храма. Паранены звон не можа больш служыць людзям , але ў напамін пра мінулае, ён усталяваны ля храма.Ёсць тут і музей, у якім сабраныя гістарычныя экспанаты, знойдзеныя вакол царквы.

Братчыкі адслужылі памінальную ліцію ля помніка паэтэсе Ларысе Геніюш. Апошнія гады яе жыцця прайшлі ў Зельве, яна жыла ля храма, праводзіла тут шмат часу, дапамагала чым магла: упрыгожвала сваімі кветкамі, аздобіла аксамітам Евангелле.

Помнік Ларысе Геніюш усталяваны ля храма па благаславенню Мітрапаліта Філарэта, ганаровага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, яе вершаваныя радкі на ім: “Божа, барані Беларусь” - гучаць як малітва. Кожны, хто прыме іх да сэрца, далучыцца да гэтага малення і той любві да роднага краю, якая яднае з нябёсамі.

Слухайце праграму “Святло душы” 28 чэрвеня ў 8.30 на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё. Паўтор у той жа дзень ў 21.30 на канале “Культура”./ sobor.by/
(просмотров 3885)





Новости разделов:

СМИ о Церкви

16 СЕНТЯБРЯ 2021
“Путь в небеса”- презентация книги писательницы Елены Михаленко в программе “Свет души”
2 ИЮНЯ 2021
О выставочном проекте «Для чего Ты Меня оставил?» Национального художественного музея рассказывает программа «Свет души» (аудио)
13 ФЕВРАЛЯ 2021
На YouTube-канале БПЦ будет организована трансляция праздничных мероприятий, приуроченных ко Дню православной молодежи
10 ФЕВРАЛЯ 2021
Открыт официальный аккаунт Белорусской Православной Церкви в социальной сети Instagram
29 ЯНВАРЯ 2021
Лауреаты премии «За духовное возрождение» - в программе «Свет души»
20 ЯНВАРЯ 2021
О духовном пути Петра Чайковского расскажет программа "Свет души"
30 ДЕКАБРЯ 2020
Программа "Свет души" о духовном пути Петра Чайковского (аудио)
20 ДЕКАБРЯ 2020
Об архиепископе Иоанне (Поммере) слушайте в программе "Духовное слово" (аудио)
7 ДЕКАБРЯ 2020
К 5-летию православного портала deiverbo.com: программа "Святло душы" познакомит слушателей с разделами и деятельностью сайта (аудио)
19 ОКТЯБРЯ 2020
О миссионерском крестном пути архиепископа Иоанна (Поммера) расскажет программа «Свет души» (аудио)
24 СЕНТЯБРЯ 2020
О судьбах белорусских колоколов расскажет программа "Свет души" (аудио)
20 ИЮЛЯ 2020
Программа “Свет души” приглашает на аудиоэкскурсию по дому-музею великой княгини Елисаветы Федоровны (аудио)
Новости
Архив новостей :

Rambler's Top100 Рейтинг@Mail.ru


© www.sobor.by 2004-2016.