BEL ENG DEU FRA

Праграма “Святло душы” раскажа пра фестываль “Званы памяці”, які прайшоў у Вілейцы

 
 
  
8 НОЯБРЯ 2018 (Четверг) 13:43:45
Праграма “Святло душы” раскажа пра фестываль “Званы памяці”, які прайшоў у Вілейцы напярэдадні 100-годдзя заканчэння Першай сусветнай вайны.

Тутэйшая зямля сапраўды памятае аб кравапралітных баях, якія разгарнуліся тут з 1915 па 1918 гады, у ёй знайшлі спачын тысячы салдат “забытай вайны", і дагэтуль бары вілейшчыны параненыя франтавымі траншэямі.

Шмат гадоў таму Барыс Барысавіч і Валянціна Пятроўна Цітовічы, пасяліўшыся на Вілейшчыне, дазналіся аб ваенных дзеяннях, якія разгарнуліся тут, і знайшлі шматлікія воінскія пахаванні. Яны сталі клапаціцца аб закінутых могілках і вылучаць іх памятнымі знакамі. З цягам часу ініцыятыва двух чалавек набыла саюзнікаў і ўзнік дабрачынны гісторыка-культурны фонд “Крокі”.

Сярод удзельнікаў Вялікай вайны было нямала рускіх пісьменнікаў і паэтаў, захаваліся франтавыя пісьмы яе простых салдат. Валянціна Пятроўна Цітовіч як прафесійны рэжысёр стварыла кампазіцыю “Лісткі з паходнага сшытка”.

Атрымаць нават адзін Георгіеўскі крыж у тую вайну лічылася вялікім гонарам. Сяргею Іванавічу Бяспанскаму ўдалося знайсці звесткі пра 400 кавалераў Ордэна паходжаннем з беларускіх земляў. Прэзентацыя яго кніг адбылася ў вілейскім Цэнтры эстэтычнага выхавання. Сярод узнагароджаных Георгіеўскім крыжам быў Максім Гарэцкі за тое, что вызначыўся ў баі 27 жніўня 1914 года пад Алленбургам ва Усходняй Прусіі.

Беларускі пісьменнік і літаратуразнавец Максім Гарэцкі пакінуў некалькі значных твораў, у якіх увасобіў памяць аб Першай сусветнай вайне. Рэжысёр Белтэлерадыёкампаніі Алег Вінярскі і журналіст Кастусь Антановіч стварылі аўдыёспектакль “На імперыялістычнай вайне” па творах Гарэцкага. На фестывалі “Званы памяці” яны прэзентавалі другі дыск яго прозы “Дыямант ў пабітым шкле”.

Слухайце праграму “Святло душы” 10 лістапада ў 7.30 і 20.20 на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё (106,2 FM).

Фота з сайта www.peramoga.by

/ sobor.by/

(просмотров 290)

Скачать аудио





Новости разделов:

Беларуская мова

20 НОЯБРЯ 2018
Архіепіскап Пінскі і Лунінецкі: Хочаце мудрасці? Чытайце «Новую зямлю»
8 НОЯБРЯ 2018
Праграма “Святло душы” раскажа пра фестываль “Званы памяці”, які прайшоў у Вілейцы
8 НОЯБРЯ 2018
Брацтва Уладзіміра Хіраска зладзіла паход у тэатр
1 НОЯБРЯ 2018
Літургіі на беларускай мове ў праваслаўных храмах Беларусі: расклад на лістапад
31 ОКТЯБРЯ 2018
Брацтва Уладзіміра Хіраска адзначыла Сабор навамучанікаў і вызнаўцаў зямлі Беларускай
18 ОКТЯБРЯ 2018
Па маршруце духоўна-асветніцкай экспедыцыі “Дарога да святыняў”. Ружаны - Целяханы - Лагішын
4 ОКТЯБРЯ 2018
Расклад беларускамоўных богаслужэнняў у храмах Мінска, Міншчыны і Гродна на кастрычнік
27 СЕНТЯБРЯ 2018
Праграма “Святло душы” - пра 25-ю духоўна-асветніцкую экспедыцыю “Дарога да святыняў” па маршруце Мінск-Лагойск-Малыя Ляды
18 СЕНТЯБРЯ 2018
Памяць святога Афанасія, ігумена Брэсцкага святкуе сёння Царква
29 АВГУСТА 2018
На Успенне Божай Маці вернікі наведалі месца спачыну святой Валянціны Мінскай
17 АВГУСТА 2018
Брацтва Уладзіміра Хіраска зладзіла адпачынак на Іслачы
1 ИЮЛЯ 2018
Расклад беларускамоўных богаслужэнняў па ўсёй краіне на ліпень
  СМИ о Церкви

16 НОЯБРЯ 2018
Пра Барысаглебскую капліцу-музей Першай сусветнай вайны раскажа праграма “Святло душы”
16 НОЯБРЯ 2018
Вышел новый номер журнала "Врата Небесные"
16 НОЯБРЯ 2018
Священник-блогер Александр Кухта стал героем видеоролика на TUT.BY
8 НОЯБРЯ 2018
Праграма “Святло душы” раскажа пра фестываль “Званы памяці”, які прайшоў у Вілейцы
29 ОКТЯБРЯ 2018
Вышла программа "Архипастырь" с Патриархом Александрийским и всея Африки Феодором II
25 ОКТЯБРЯ 2018
Іванава - сталіца Дня беларускага пісьменства - на шляху духоўна-асветніцкай экспедыцыі “Дарога да святыняў”
18 ОКТЯБРЯ 2018
Па маршруце духоўна-асветніцкай экспедыцыі “Дарога да святыняў”. Ружаны - Целяханы - Лагішын
17 ОКТЯБРЯ 2018
Зачем человеку старость? Ответы на этот и многие другие вопросы читайте в журнале «Врата Небесные»
12 ОКТЯБРЯ 2018
З 25-й духоўна-асветніцкай экспедыцыяй "Дарога да святыняў" працягваецца шлях па Беларусі
12 ОКТЯБРЯ 2018
«Несказочно о сказках». Священник раскроет смысл народных сказок в цикле программ телеканала «Гродно+»
5 ОКТЯБРЯ 2018
Па шляху 25-й духоўна-асветніцкай экспедыцыі “Дарога да святыняў”. Маршрут Свіслач-Рудзенск-Дзяржынск
5 ОКТЯБРЯ 2018
Па шляху 25-й духоўна-асветніцкай экспедыцыі “Дарога да святыняў”. Маршрут Свіслач-Рудзенск-Дзяржынск
Новости
Архив новостей :

Rambler's Top100 Рейтинг@Mail.ru


© www.sobor.by 2004-2016.