BEL ENG DEU FRA



Праграма "Святло душы" раскажа пра Aзярынскую царкву і яе былога святара - родзіча святой Валянціны Мінскай

 

Слушать аудио

 
  
6 ИЮЛЯ 2015 (Понедельник) 11:56:30
Вёска Возера Уздзенскага раёна знаходзіцца ў 25 кіламетрах ад Мінска. Тутэйшы Свята-Петрапаўлаўскі храм добра відаць з дарогі: яго званіца ўзвышаецца над вёскай. Назву вёсцы дало прыгожае возера, ля якога яна прытулілася, мясцовае паданне сведчыць, што калісьці на яго месцы была царква. Нядаўна Свята-Петра-Паўлаўскаму храму споўнілася 170 гадоў. Няшмат уцалела на зямлі беларускай храмаў з такой гісторыяй, таму Азярынская царква шануецца не толькі людзьмі мясцовымі, прыязджаюць сюды на службы і са сталіцы: памаліцца на нядзельным богаслужэнні, атрымаць благаславенне айца Віктара, які аб самым складаным можа казаць проста і ад душы, і, канешне, пакланіцца мясцовай Азярынскай іконе Божай Маці. Гэта старадаўні спіс іконы, якая шануецца на Харкаўшчыне. Той Азярынскі абраз аднойчы знайшоў на полі касец, яго каса пашкодзла ікону. Ённ прынёс абраз дадому, але раніцай ікона аказалася ў полі на ранейшым месцы, а з-пад яе струмянілася крыніца. Азярынская ікона па цудатворнай сіле не саступала Казанскай іконе Божай Маці і лічылася ахоўніцай паляўнічых і рыбакоў. Шмат гадоў таму жыхары беларускага паселішча Возера абралі Азярынскую ікону сваёй заступніцай, у весцы ёсць яе даўні спіс, разам з ім яны шануюць мясцовы абраз Божай Маці "Усіх тужлівых Радасць".

Храм у вёсцы Возера быў пабудаваны 170 гадоў таму па загаду графа Чапскага, як і храм у вёсцы Станькава. Абедзьве царквы аказаліся звязанымі з родам святой Валянціны Мінскай. У станькаўскай Свята-Мікольскай царкве служыў яе батька протаіерэй Фёдар Чарняўскі, а ў вёсцы Возера яе дзед - Пётр Свірскі. Пётр Свірскі разам з дачкой Ганнай пахаваны ля муроў Азярынскай царквы.

Цяперашні яе настаяцель протаіерэй Віктар Рэзановіч - святар, які сжыўся з ладам вясковага жыцця: двойчы ў год, на пасяўную і жніво, ён выпраўляецца ў поле, каб благаславіць працу механізатараў. Ёсць тут яшчэ адна традыцыя: у нядзелю жонак-міраносіц, на пагосце ў вёсцы Застарынне, збіраюцца людзі ля месца спачыну сваіх родных, і айцец Віктар служыць памінальную службу, якая перарастае ў размовы пра жыццё і вечнасць. Службы тыя адбываюцца ля магілкі колішняга святара Азярынскай царквы айца Міхаіла Жамойды.

Упершыню ў веску Возера прыехаў нашчадак роду Свірскіх Мікалай Аляксандравіч Валадковіч. Ён прывёз з сабой сямейныя рарытэты, каб расказаць пра радавыя карані блажэннай Валянціны Мінскай.

У Пятра Свірскага было 11 дзяцей. Адна з дачок, Сафія Пятроўна, узяла шлюб с Фёдарам Чарняўскім. У іх сям'і нарадзілася будучая беларуская святая. Валянціна з дзяцінства бывала ў Возеры, падоўгу гасціла ў дзеда і спявала на службах у царкве, так што Азярынская царква - яшчэ адно святое месца на Белай Русі.

Слухайце праграму “Святло душы” 11 ліпеня ў 7.30 на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё. Паўтор у той жа дзень, у 8.30 и 21.30, на канале "Культура"./ sobor.by/ Фота radzima.org
(просмотров 3371)





Новости разделов:

СМИ о Церкви

12 АПРЕЛЯ 2024
30-я духоўна-асветніцкая экспедыцыя “Дарога да святынь” - у праграме "Святло душы" (аудио)
19 МАРТА 2024
Программа "Свет души" расскажет о выставке «Белорусская скульптура XVII–XVIII веков»
29 ФЕВРАЛЯ 2024
Программа «Свет души» о принесении в Беларусь частицы Пояса Пресвятой Богородицы
22 ФЕВРАЛЯ 2024
О славной истории Полоцкого кадетского училища - в программе «Свет души»
5 ФЕВРАЛЯ 2024
Слушайте выпуск программы «Свет души» о блаженной Валентине Минской
9 ДЕКАБРЯ 2023
О схиигуменье Фамарь (Марджановой) слушайте в программе «Свет души»
28 НОЯБРЯ 2023
Программа "Свет души" расскажет об опыте работы педагогов Величковичской средней школы Солигорского района
31 ОКТЯБРЯ 2023
О часовне-усыпальнице Римских-Корсаковых в селе Мыщено расскажет программа «Свет души»
10 ОКТЯБРЯ 2023
О духовном пути насельника Жировичского монастыря схиархимандрите Митрофане (Ильине) расскажет программа «Свет души»
26 ИЮЛЯ 2023
О протоиерее Евфстафии Недельском расскажет программа «Свет души»
2 ИЮЛЯ 2023
О проекте «Воины духа» расскажет программа «Свет души»
5 ИЮНЯ 2023
К дню памяти преподобной Евфросинии Полоцкой: неизвестные факты о покровительнице Беларуси
Новости
Архив новостей :

Rambler's Top100 Рейтинг@Mail.ru


© www.sobor.by 2004-2016.