BEL ENG DEU FRA



Пра хрэсны ход у гонар 30-годдзя Сабора беларускіх святых слухайце ў праграме “Святло душы”

 
  
20 ИЮНЯ 2014 (Пятница) 14:22:02
Сёлета адзначаецца 30-годдзе ўтварэння Сабора беларускіх святых.Брацтва ў гонар віленскіх пакутнікаў Антонія, Іаана і Яўстафія пры мінскім саборы святых апосталаў Пятра і Паўла задалося мэтай адзначыць свята хрэсным ходам з іконай сваіх ахоўнікаў. І вось у вялікодную сядміцу, калі ва ўсіх праваслаўных храмах гучыць магутнае “Хрыстос Уваскрос!”, братчыкі выправіліся ў дарогу.

Першы прыпынак на Слонімшчыне, у вёсцы Міжэвічы. Яна абрана не выпадкова: храму Ражаства Прасвятой Багародзіцы споўнілася 150 гадоў. Галоўная святыня царквы - маленькі абраз Смаленскай Божай Маці, які знаходзіцца тут з канца 18 стагоддзя. Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у Міжэвічах прыпыніўся 80-ты Смаленскі пяхотны полк. Калі трэба было рухацца далей, коні не магла сысці з месца. У тым пабачылі знак, што Маці Божая жадае, каб Яе ікона засталася ў вёсцы.
Нейкі час маленькі абраз знаходзіўся на крыжы сярод Міжэвічаў і ахоўваў паселішча. Больш поўстагоддзя сяляне збіралі грошы на свой храм, які быў пабудаваны ў 1864 годзе.

Міжэвіцскія храм і школа - духоўныя цэнтры сяла, паміж якімі цесная сувязь. Гэта адчувалася па той ўвазе, з якой дзеці слухалі братчыкаў Таццяну Матрунчык, Лідзію Кулажанка, паэтэсу Галіну Каржанеўскую, якія расказвалі пра справы брацтва і беларускіх святых.

Прывітальным звонам братчыкаў сустрэла вёска Вялікая Кракотка, што ўзбіраецца сваімі дамкамі і садамі да гары, дзе паўстаў манастыр у гонар святых Засімы і Савація.

Мясціны гэтыя, на якіх прытуліліся паміж высокіх пагоркаў вёскі Вялікая і Малая Кракоткі, завуць маленькай Швейцарыяй. Ёсць легенда, як даўным-даўно два браты Кракі пасля пажару ў іх вёсцы шукалі месца для новага селішча. Па рацэ Іарданцы, паўнаводнай і шырокай у той час, плылі яны на поўдзень. Старэйшы (Вялікі брат) выбраў для новага селішча ціхую мясціну паміж высокіх узгоркаў, парослых лесам. Малодшы (Малы брат) паплыў далей, але, адплыўшы з вярсту, аблюбаваў месца больш роўнае, якое нагадвала яму яго родныя мясціны. Так і засталіся тут браты Кракі, пабудаваліся. Сюды, у аблюбаваныя імі мясціны, прыехалі жыць іх сваякі. І сталі з той пары вёску, дзе жыў старэйшы брат, называць Вялікая Кракотка, а дзе малодшы - Малая Кракотка.

Манастыр названы ў гонар ахоўнікаў пчалярства святых Засімы і Савація - заснавальнікаў Салавецкага манастыра. Пра тое, чаму яны абраны пакравіцелямі пчаляроў, ёсць казанне, як прыляцелі да прастола Гасподняга 77 пчаліных царыц і сталі скардзіцца, што няма ў іх свайго святога ахоўніка. Пашкадаваў іх Гасподзь, а Ілля-прарок нагадаў, што нядаўна скончылася жыццё зямное двух праведнікаў - манахаў Засімы і Савація. І дараваў Гасподзь пачалінаму царству не аднаго, а двух ахоўнікаў. І паляцелі пчолы, услаўляючы Бога і разносячы пчалінаму свету тую радасную звестку....

Што ж да гісторыі манастыра ў Вялікай Кракотцы, то яна пачался з будаўніцтва ў 1884 годдзе вяскоўцамі храма Ражаства Прасвятой Багародзіцы з трывалага і надзейнага “ахоўніка” ў сцюжу і гарачыню – бутавага камення. Пасля Вялікай Айчыннай вайны богаслужэнні ў храме адбываліся вельмі рэдка, што дало падставу ўладам у 1961 годзе яго закрыць. Маёмасць была разрабавана.

Першае богаслужэнне ў адноўленым храме адбылося 8 лістапада 1991 года. Тады правячы архіепіскап Навагрудскі і Лідскі Гурый благаславіў іераманахаў са Свята-Успенскай Жыровіцкай абіцелі служыць Літургію ў Вялікай Кракотцы кожную нядзелю. Праз некаторы час тут заснаваўся скіт Жыровіцкай абіцелі.

Сёння храм належыць да Свята-Засіма-Саваціеўскага праваслаўнага мужчынскага манастыра і стаў аб’ектам паломніцтва. Брація з вялікай любоўю займалася і працягвае займацца яго рэканструкцыяй. Святынямі манастыра сталі ікона Салавецкіх цудатворцаў Засімы і Савація з часцінкамі іх мошчаў, а таксама ікона Божай Маці “Скорапаслушніца”, напісаная для манастыра на Святой Гары Афон.

На развітанне благачынны манастыра айцец Амвросій параіў наведаць святую крынічку, асвечаную ў гонар Іаана Прадцечы ў сасновым бары на беразе некалі малой ракі (а зараз ручая) Іарданкі. На пачатку ХХ стагоддзя і амаль да яго канца на беразе Іарданкі стаяла каменная каплічка з іконай Іаана Прадцечы. Тут калісьці масава прымалі Святое Хрышчэнне нашы землякі-язычнікі. Лекавыя ўласцівасці гэтай крынічнай вады вядомы здаўна. І зараз таксама ёсць ім пацвярджэнне: вада дапамагае пры захворваннях вачэй тым, хто малітоўна яе ўжывае.

Слухайце праграму “Святло душы” 21 чэрвеня ў 8.30 на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё.

Паўтор у той жа дзень на канале “Культура” ў 21.30.

/ sobor.by/
(просмотров 5131)





Новости разделов:

Паломничества

30 ИЮЛЯ 2021
Ковчег с частицей мощей Александра Невского доставлен в Минск
24 ИЮНЯ 2021
Мироточивая икона «Умиление» Локотская принесена в минский кафедральный собор. ВИДЕО
4 МАЯ 2021
На Пасху могилку блаженной Валентины Минской украсили сотнями цветов
23 СЕНТЯБРЯ 2020
В преддверии Воздвижения Креста Господня Патриарший Экзарх призывает чад Белорусской Церкви к трехдневному посту и покаянной молитве
8 СЕНТЯБРЯ 2020
В Александро-Невский храм столицы прибудет икона блаженной Матроны Московской с частицей мощей
1 СЕНТЯБРЯ 2020
О мире в Беларуси молились в крестном ходу с афонской «Всецарицей»
25 МАЯ 2020
Отошёл ко Господу протоиерей Николай Уляхин
31 ЯНВАРЯ 2020
Минский приход приглашает в паломничество "Корфу-Бари" 13-24 июня
2 ДЕКАБРЯ 2019
Мироточивая икона "Скоропослушница" собрала в Тересполе в Польше богомольцев из 5 стран мира
15 ОКТЯБРЯ 2019
Природными материалами украсили к празднику Покрова Пресвятой Богородицы место упокоения блаженной Валентины Минской
13 ОКТЯБРЯ 2019
Паломники преобразили место упокоения матушки Валентины к празднику
22 АВГУСТА 2019
Минский приход приглашает в паломничество на Святую Землю 10-17 декабря
  СМИ о Церкви

16 СЕНТЯБРЯ 2021
“Путь в небеса”- презентация книги писательницы Елены Михаленко в программе “Свет души”
2 ИЮНЯ 2021
О выставочном проекте «Для чего Ты Меня оставил?» Национального художественного музея рассказывает программа «Свет души» (аудио)
13 ФЕВРАЛЯ 2021
На YouTube-канале БПЦ будет организована трансляция праздничных мероприятий, приуроченных ко Дню православной молодежи
10 ФЕВРАЛЯ 2021
Открыт официальный аккаунт Белорусской Православной Церкви в социальной сети Instagram
29 ЯНВАРЯ 2021
Лауреаты премии «За духовное возрождение» - в программе «Свет души»
20 ЯНВАРЯ 2021
О духовном пути Петра Чайковского расскажет программа "Свет души"
30 ДЕКАБРЯ 2020
Программа "Свет души" о духовном пути Петра Чайковского (аудио)
20 ДЕКАБРЯ 2020
Об архиепископе Иоанне (Поммере) слушайте в программе "Духовное слово" (аудио)
7 ДЕКАБРЯ 2020
К 5-летию православного портала deiverbo.com: программа "Святло душы" познакомит слушателей с разделами и деятельностью сайта (аудио)
19 ОКТЯБРЯ 2020
О миссионерском крестном пути архиепископа Иоанна (Поммера) расскажет программа «Свет души» (аудио)
24 СЕНТЯБРЯ 2020
О судьбах белорусских колоколов расскажет программа "Свет души" (аудио)
20 ИЮЛЯ 2020
Программа “Свет души” приглашает на аудиоэкскурсию по дому-музею великой княгини Елисаветы Федоровны (аудио)
  Церковные праздники

15 СЕНТЯБРЯ 2021
Церковный календарь: 15 сентября
14 СЕНТЯБРЯ 2021
Церковный календарь: 14 сентября
14 СЕНТЯБРЯ 2021
Начало индикта — Церковное новолетие: история, смысл, богослужение
13 СЕНТЯБРЯ 2021
Церковный календарь: 13 сентября
11 СЕНТЯБРЯ 2021
Усекновение главы Иоанна Предтечи вспоминает сегодня Церковь
10 СЕНТЯБРЯ 2021
Церковный календарь: 10 сентября
9 СЕНТЯБРЯ 2021
Церковный календарь: 9 сентября
8 СЕНТЯБРЯ 2021
"Заступница земли Русской". Владимирская икона Божией Матери. Церковный календарь: 8 сентября
7 СЕНТЯБРЯ 2021
Церковный календарь: 7 сентября
6 СЕНТЯБРЯ 2021
Сегодня церковь чествует память Преподобномученика Серафи́ма (Шахмуть), Жировицкого
3 СЕНТЯБРЯ 2021
Церковный календарь: 3 сентября
2 СЕНТЯБРЯ 2021
Церковный календарь: 2 сентября
Новости
Архив новостей :

Rambler's Top100 Рейтинг@Mail.ru


© www.sobor.by 2004-2016.