BEL ENG DEU FRA

Пра iкону Божай Маці "Знаменне" і лёс старэйшага святара Лагойшчыны - у праграме "Святло душы"

 
 
 
 
  
16 МАРТА 2018 (Пятница) 11:08:44
Кожны вандроўнік, які мінае Лагойск, міжволі загледзіцца на гарадок у глыбокай лагчыне, які зіхаціць у прыцемках россыпам агнёў. Кажуць, узнік ён на месцы, дзе ўпаў метэарыт, стварыўшы вакол горы ды ўзвышшы, таму і завуць Лагойшчыну “беларускай Швейцарыяй”. І вуліцы гарадка то ўзбягаюць на крутыя горкі, то скатваюцца да красуні Гайны. На адной з вышынь - Свята- Мікалаеўскі сабор, збудаваны на месцы старадаўняй замкавай царквы.

Лагойск упершыню ўзгадваецца ў “Поучении” Уладзіміра Манамаха, калі ў 1078 годзе той захапіў паселішча ў полацкага князя Усяслава. Безумоўна, тут ужо была праваслаўная царква, што падцвярждаюць археолагі. У наступныя стагоддзі лагойскія храмы будаваліся і знікалі ў агні пажараў, войнаў, пераходзілі ад праваслаўных да ўніятаў.

Каменны Мікалаеўскі храм быў адноўлены ў 1862 годзе пры святары Іакіме Хруцкім. У 1889 годзе яго змяніў айцец Васілій Вержбаловіч. Бацюшку дагэтуль памятаюць і ўзгадваюць добрым словам: пры ім, на пачатку 20 стагоддзя, адбылося вяртанне мясцовай святыні - Лагойскай іконы Божай Маці, а вакол лагойскага храма групіраваліся сем прыпісных цэркваў. Тагачасны краязнаўца адзначаў: "Такое значительное число церквей в одном приходе невольно заставляет благоговеть пред усердием к святым храмам предков местных жителей...".

У 30-я гады Мікалаеўскі храм закрылі, зрабілі са святыні зернесховішча. Айца Васілія арыштавалі, аднак, ён выжыў у сталінскіх лагерах і ў 1944 годзе, калі ў вайну быў адкрыты храм, вярнуўся да свайго святарскага служэння, якое доўжылася больш за паўстагоддзя.

У 50-я гады тут служыў мітрафорны протаіерэй ветэран вайны Дзмітрый Хмель, з іменем якога звязана адраджэнне духоўнага жыцця нясвіжчыны.

На мяжы 70-80-х гадоў мінулага стагоддзя ў Лагойск прыехаў малады святар Уладзімір Башкіраў і гарадок стаў месцам прыцягнення мінскай інтэлігенцыі.

Для майстра-іканапісца Віктара Доўнара гэта духоўная і творчая радзіма. Тут ён вянчаўся са сваёй жонкай і хрысціў дзетак.

З 1982 года ў Мікалаеўскім храме стаў служыць святар Уладзімір Зімніцкі, ён прапанаваў Віктару Доўнару напісаць некалькі ікон для храма. Так пачаўся яго шлях як іканапісца і сувязі з Лагойскам не перываюцца. Некалькі гадоў таму на Лагойчыше нарадзіўся пленэр “ Цудатворныя іконы Беларусі”, які імкнеца адраджаць страчаныя айчынныя святыні. Пленэр натхнёны лёсам лагойскай іконы Божай Маці. Вось што напісана пра яе ў старадаўнім даведніку...

"Считалось, что эта икона являлась давним осколком древнего православия на Логойщине. Судя по живописи, святая икона была написана за 700 лет до нашего времени. С распространением униатства она перешла к новым владельцам, и ещё в начале XIX столетия хранилась в Богоявленском базилианском монастыре.

В 1882 году, когда разбирали Богоявленскую ветхую Церковь, священник Хруцкий отдал местночтимую чудотворную икону "ЗНАМЕНИЕ" Божьей Матери, так называемую "Логойскую", Оскару Тышкевичу вероятно на хранение. После его смерти в 1897 году его сын Иосиф, который менее интересовался древностью, продал минскому археологу Татуру за 400 рублей ряд предметов из отцовского хранилища: старые книги, рыцарские латы и икону Логойской Божьей Матери).

По смерти Татура икона была приобретена у его вдовы. И в 1907 году Преосвященнейший Михаил, епископ Туровский и Минский, с сонмом духовенства, торжественно, с крестным ходом перенесли обретённую икону Богоматери из Минска в местечко Логойск на место её древнего пребывания".


В брошюре, изданной братством Виленского Свято-Духова монастыря, об иконе говорится: "… писана по доске, на золотом фоне, с древним растительным орнаментом чеканной работы. По типу более всего приближается к Знаменской Курской иконе и отличается от неё только тем, что Богомладенец благословляет не одною рукою, как на Курской, а обеими. Живопись иконы несомненно местная западнорусская. Спаситель изображён не в хитоне, как это принято, а в белой младенческой рубашке, с застежкой — ленточкой на вороту. Солнце, среди которого обыкновенно изображается Спаситель на иконах этого типа, на Логойской иконе изображено в виде белого круга с 26 лучами. Лучами же вместо нимба окружена и глава Богородицы. На главе Богородицы корона. Надписи на иконе обычные, греческие".

У гады вайны Лагойская ікона была страчана і адноўлена ў нашы дні па фотаздымку ў старой газеце. Ёсць у храме копія іконы і ў вызантыйскім стылі, зробленая групай іканапісцаў пад кіраўніцтвам Паўла Жарава.

Лагойскія святыні шмат гадоў прывабліваюць Наталлю Закрэўскую, якая прывозіць сюды экскурсіі, каб расказаць пра колішніх уладальнікаў Лагойска - Тышкевічаў, прайсціся па старым парку, пабачыць руіны палаца і абавязкова завітаць ў лагойскі храм.

Яшчэ адно дзіва Лагойска - святая крыніца. Яна выцякае з-пад гары, на якой узвышаеца Мікалаеўская царква, ў некалькіх месцах. Пры Тышкевічах была зроблена водная сістэма: моцныя крынічныя струмені каскадамі сцякалі ў раку Гайну і ўпрыгожвалі паркавыя краявіды. Цяпер ля крыніцы асвечаны дзве купелі, сюды часта прыязджаюць паломнікі, за чысцюткай вадой спяшаюцца жыхары Лагойска.

У верасні 2016 года, калі адзначалася 150-годдзе Свята- Мікалаеўскага храма, на ўскрайку Лагойска епіскапам Барысаўским і Мар'інагорским Веньямінам быў асвечаны скульптурны абраз Божай Маці “Лагойскай”.

Пра гісторыю лагойскай святыні, а таксама пра лёс старэйшага святара Лагойшчыны протаіерэя Уладзіміра Зімніцкага раскажа праграма “Святло душы”.

Праграма выйшла 10 і 17 сакавіка ў 7.30 і 20.20 на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё. Паўтор у той жа день на канале “Культура” ў 8.30./ sobor.by/

(просмотров 1784)

Скачать аудио1
Скачать аудио2





Новости разделов:

СМИ о Церкви

14 СЕНТЯБРЯ 2018
Программа «Свет души» расскажет о творчестве греческой писательницы Софии Прокопиди
28 АВГУСТА 2018
Программа «Духовное слово» - о местах, связанных с кончиной Пресвятой Богородицы
27 АВГУСТА 2018
О священномученике Иоанне Воронце - молитвеннике земли червенской - программа «Свет души»
10 АВГУСТА 2018
О Капернауме - современном и евангельском расскажет программа «Духовное слово»
3 АВГУСТА 2018
О Магдале – родине святой равноапостольной Марии Магдалины расскажет радиопрограмма «Духовное слово»
17 ИЮЛЯ 2018
Программа «Свет души» - о святынях Белой Руси, связанных с памятью царственных страстотерпцев
17 ИЮЛЯ 2018
Программа «Свет души» - о святынях Белой Руси, связанных с памятью царственных страстотерпцев
26 ИЮНЯ 2018
Праграма “Святло душы” расказала пра дзейнасць Дома дыяканічнага сацыяльнага служэння ў Тарасаве
7 ИЮНЯ 2018
О встрече белорусской и американской православной молодёжи расскажет программа «Свет души»
31 МАЯ 2018
Пра дабрачынную акцыю ў Салігорску “Мы - разам!” раскажа праграма “Святло душы”
18 АПРЕЛЯ 2018
21 апреля радиопрограмма "Свет души " расскажет про журнал "Врата Небесные"
18 АПРЕЛЯ 2018
21 апреля радиопрограмма "Свет души " расскажет про журнал "Врата Небесные"
Новости
Архив новостей :

Rambler's Top100 Рейтинг@Mail.ru


© www.sobor.by 2004-2016.