BEL ENG DEU FRA



Па шляху 29-й духоўна-асветніцкай экспедыцыі «Дарога да святыняў». Капаткевичы- Сасовы Бор- Карма

 
  
17 МАРТА 2023 (Пятница) 12:17:13
Амаль кожныя сустрэчы на новым месцы адбываліся ля воінскіх мемарыялаў. Прыемна бачыць помнікі і пахаванні, ушанаваныя чалавечай памяццю, прыбраныя кветкамі імены загінуўшых землякоў.

Раніцай другога дня ў Капаткевічах нас сустракалі ля такога адметнага месца.

Дзіўна было тут, ля Капаткевічаў, сустрэць нашу рачулку Пціч. Бярэ яна пачатак ля Мінска, а імкнецца да палесскай Прыпяці. Дарэчы, першая начоўка была ў дзіцячым аздараўленчым цэнтры «Пціч». Працуе ен круглы год і прымае дзетак з усей Беларусі. З упэўненасцю скажам: тут па-хатняму ўтульна. Дзеці вучацца, для іх гульні, гурткі, заняткі спортам і разам з прыемным - карыснае-аздараўленнне. Есць тут і свая мінеральная вадзіца, накшталт нашай «Мінскай».

Было 1-га верасня, дзеці пайшлі на заняткі, а мы рушылі да Капаткевічаў, а пасля закладкі алеі малітвы ля мемарыяла, пачалі ўрокі духоўнасці ў тутэйшай школе.

Многія гады духаўніком экспедыцыі быў вядомы святар Сергій Гардун, пасля яго спачыну справу бацькі працягвае сын Кірыл. Разам мы ў 7-м класе Капаткевіцкай школы.

У Капаткевічах нам расказалі, што тутэйшую Пакроўскую царву з дзіцячага садка адбудавалі бабулі і дзядулі гэтых вучняў, таму расказваем пра нашу пуцяводную Пакроўскую Загорье -Сталовіцкую ікону Багародзіцы, пра тое, што знайшлі яе на Святым Полі пад Баранавічамі, дзе адбываліся баі Першай сусветнай вайны.

Школа ў Капаткевічах вялікая, тут вучацца дзеці і з навакольных весак. З любоўю настаўнікі і вучні збіралі школьны музей.

Не хацелася пакідаць, стаўшыя такімі роднымi мясціны. І шчырыя словы на развітанне намесніка старшыні Петрыкаўскага райвыканкама Святланы Уладзіміраўны Сянько.

Зноў за вокнамі палесскія краявіды: рэкі, сажалкі, нібы азёры, а потым лясныя гушчары. Уразіла адна з лясных весак. Дарогу праз яе суправаджаў дружбак - ручай. Ад хаты да хаты над ім раскінулiся шматлікія масткі. Запыталі ў кабет дарогу, бо заблукалi ў палесскай глушы, таму прыехалі ў Сасновы бор са спазненнем.

Сасновы бор - невялікае паселішча ў Светлагорскім раёне. Ад яго да вескі некалькі хвілін хады. Крочым са Святым Дабратворым Агнем да Успенскай царквы.

Зазначым, што ў храмах Гомельскай епархіі, да якіх прыходзіла экспедыцыя ў наступныя дні, нас сустракала велічная ікона, складзеная з чатырох ушанаваных багарагодзічных святынь гомельскай зямлі- Юравіцкай, Васькоўскай, Казаміраўскай і Скіткоўскай ікон Божай Маці.

Пра «Скіткоўскую» ікону вядома, што яе 5 жніўня 2011 года прынесла ў храм вёскi Цярашковічы старэнькая бабуля, яе апошняя захавальніца. Вядома,што ікона да рэвалюцыі знаходзілася ў храме вескі Скіток. Царква была парушана, а святыню жыхары вескі выратавалі і захоўвалі ў сваіх дамах. Потым былі знойдзены гістарычныя сведчанні, што ў Цярашковічах існаваў манастыр, а яго галоўнай святыняй была цудатворная «Скіткоўская» ікона Божай Маці.

Лампаду з Дабратворным Іерусалімскім Агнем мы прынеслі ва Успенскі храм вескі Узнаж.

А вось пра Васькоўскую ікону такі аповед.

Некалі селянін пайшоў шукаць на востраве Васькове валоў і знайшоў на дрэве ікону Багародзіцы ў незвычайным ззянні. Мясцовы магнат Казімір Аскерка пабудаваў на тым месцы капліцу, а потым Крыжаўздвіжанскую царкву. Праз пэўны час па загадзе мінскага губернатара яна была перанесена ў Троіцкую царкву вескі Ельск.

У Васькоўскай Крыжаўздвіжанскай царкве захоўваецца значных памераў спіс гэтай іконы. Існуе рукапісная кніга на польскай мове, у якой сведчанні цудатворнай яе сілы. Запісы датаваны з 1773 па 1787 гады.

Гутарым з настацелем храма айцом Паўлам Красічэнка.

У гарадскім пасёлку Карма Светлагорскага раёна экспедыцыю зноў сустракалі ля воінскага мемарыяла.

Успомнілася Святое Поле, адкуль звычайна экспедыцыя пачыналася. Яно -- суцэльны помнік і месца вечнага спачыну ахваряў трох войнаў, даўнішняй шведскай, Першай і Другой суветных. Пасля памінальнага малебну ля крыжоў заўжды гучалі вершы,што рваліся з сэрца. Аднойчы на гэтам полі спявала сваю баладу пра яго герояў Ларыса Іванаўна Скроцкая. Ларыса Іванаўна заўжды збіралася ў экспедыцыю са сваім сябрам - баянам. Шмат гадоў яна была загадчыцай Дома культуры, жыла побач са станцыяй Бяроза - Картузская, якая аднойчы гасцінна нас прымала. Ларыса Скроцкая кіравала самадзейнымі харамі і ганарылася, што выхавала «народную» спявачку Вольгу Шутаву. Стварыла мноства песень і была членам Саюза музычных дзеячаў краіны.Яе вельмі любілі слухаць і пранікаліся яе шчырасцю людзі, якія сустракаліся на нашым шляху. А яна магла спяваць для іх бясконца.

У першы дзень экспедыцыі стала вядома, што Ларыса Іванаўна Скроцкая пайшла з жыцця. Як раз тады, калі звычайна гэта худзенькая, жвавая жанчына брала свой баян і выпраўлялася ў дарогу.

Да памінальнага спіса нашых місіянераў далучылася яшчэ адно імя і яны заўжды з намі ў храмах у нашых малітвах.

Хрэсным ходам крочым да Свята- Нікольскага храма Кармы. Чым бліжэй да яго, тым гучней чутны званы, быццам у суладдзі з нашай малітвай: «Госпадзі Ісусе, Сыне Божы, памілуй нас».

Эфір 18 сакавіка ў 7.30 на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё.

Паўтор 19 сакавіка ў 17.30 на канале «Культура».

/ sobor.by/

(просмотров 231)





Новости разделов:

СМИ о Церкви

17 МАРТА 2023
Па шляху 29-й духоўна-асветніцкай экспедыцыі «Дарога да святыняў». Капаткевичы- Сасовы Бор- Карма
9 МАРТА 2023
Мінск-аг. Ленін-Ляскавічы-Петрыкаў - па шляху 29-й духоўна-асветніцкай экспедыцыі «Дарога да святыняў» у праграме «Святло душы»
10 ФЕВРАЛЯ 2023
Программа «Свет души» расскажет о святом Игнатии Богоносце
3 ФЕВРАЛЯ 2023
Программа «Свет души» расскажет о музее священномученика Иоанна Панкратовича
28 ЯНВАРЯ 2023
Смотрите программу «Сiла веры», посвященную 30-летию прихода иконы «Всех скорбящих Радость» (видео)
27 ЯНВАРЯ 2023
О храме в честь сщмч. Иоанна Панкратовича и возрождении его памяти слушайте в программе «Свет души»
26 ЯНВАРЯ 2023
О святых криницах Беларуси расскажет программа «Свет души»
6 ЯНВАРЯ 2023
В программе «Свет души» прозвучит музыкально-литературная композиция «Звезда Рождества»
26 ДЕКАБРЯ 2022
“Жить — значит звучать!” - гостем программы «Свет души» стала педагог, хормейстер, лауреат премии «За духовое возрождение» Таисия Александровна Миронова
9 ДЕКАБРЯ 2022
О конкурсе литературных работ для школьников «О той войне написано не все…» слушайте в программе «Свет души»
5 ДЕКАБРЯ 2022
Об иконе Божией Матери «Всецарица» расскажет программа «Свет души»
26 НОЯБРЯ 2022
К 30-летию праздничного хора прихода иконы «Всех скорбящих Радость» - программа «Свет души»
Новости
Архив новостей :

Rambler's Top100 Рейтинг@Mail.ru


© www.sobor.by 2004-2016.