BEL ENG DEU FRA



Літаратурна-музычная вечарына “Сугучча сакральнага і нацыянальнага ў жыцці чалавека” ў доме “Кінанія”

  
2 МАРТА 2011 (Среда) 22:14:27
2 сакавіка 2011 г. а 18 гадзіне ў доме Брацтва ў гонар Віленскіх мучанікаў “Кінанія” (Калодзішчы, вул. князя Астрожскага, 4) адбудзецца літаратурна-музычная вечарына “Сугучча сакральнага і нацыянальнага ў жыцці чалавека”. У праграме - вершы і версэты паэта Алеся Разанава ў выкананні актораў Белдзяржфілармоніі. Музычнае суправаджэнне – творы эпохі беларускага барока (фартэпіяна і цымбалы).

На сустрэчу запрошаны беларускія літаратары, мастакі, навукоўцы, прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі, духавенства. Адной з асноўных мэтаў вечарыны з’яўляецца раскрыццё экзістэнцыйнай сутнасці чалавека ў прасторы літаратурнага і багаслоўскага вымярэння. Творчасць аднаго з самых вядомых сучасных паэтаў Алеся Разанава з’яўляецца добрай падставай для такіх рэфлексій.

У вечарыне возьмуць удзел людзі, якія актыўна і шчыра ўдзельнічалі ў беларускім адраджэнні 1980-90 гадоў; кожны з іх сцвердзіўся ў пэўнай сферы творчасці і дзейнасці, зрабіў пэўны ўклад у нацыянальна-культурны, навуковы і духоўны кантэкст сучаснай Беларусі. Таму шлях кожнага з іх – гэта своеасаблівае сведчанне адзінства сэнсу ў разнастайнасці формаў. Пра ўзаемаўздзеянне сутнасці зместу і формаў таксама пойдзе гаворка падчас сустрэчы.

/ sobor.by/
(просмотров 2205)





Новости разделов:

Анонс события


20 и 21 апреля в храме иконы Божией Матери "Всех скорбящих Радость" состоятся хоровые концерты "Песнопения Великого поста. Время покаяния"
11 АПРЕЛЯ 2024
16 апреля в Минске состоится концерт духовной музыки «Душа поет от музыки духовной…»
9 АПРЕЛЯ 2024
В Минской духовной семинарии пройдут Пасхальные богословские курсы
9 АПРЕЛЯ 2024
Стартовал конкурс рисунков «Пасхальная радость»
2 АПРЕЛЯ 2024
В Несвижском замке открылась выставка "Пасхальные сувениры"
28 МАРТА 2024
Поступаем в духовные учебные заведения Беларуси
14 МАРТА 2024
Республиканский семинар «История Православия родного края: опыт и методика изучения» состоится в приходе иконы «Всех скорбящих Радость» города Минска 15 марта
11 ФЕВРАЛЯ 2024
Беларусь встретила великую святыню – частицу Пояса Пресвятой Богородицы
7 ФЕВРАЛЯ 2024
Патронажные вести: 9 и 10 февраля в Минске состоится тренинг «Практика ухода за тяжелобольными и маломобильными людьми»
15 ЯНВАРЯ 2024
Внимание. Последний день голосования. Голосуем за детско-юношеский хор воскресной школы прихода «Всех скорбящих Радость»!!!
12 ЯНВАРЯ 2024
Рождественский вечер Христианского образовательного центра пройдёт в Белгосфилармонии
5 ЯНВАРЯ 2024
Центр «Покрова» приглашает на Рождественский спектакль «Сказ о Петре и Февронии». Вход свободный
Новости
Архив новостей :

Rambler's Top100 Рейтинг@Mail.ru


© www.sobor.by 2004-2016.