| | 18 НОЯБРЯ 2015 (Среда) 12:10:07 29 лістапада ў актавай зале Свята-Пакроўскага сабора горада Гродна (вул.Акадэмічная, 2) адбудзецца мастацкая культурна-асветніцкая вечарына “Уладзімір Караткевіч і хрысціянства”, прысвечаная 85-годдзю з дня нараджэння пісьменніка.
У мерапрыемстве прымуць удзел настаяцель Свята-Пакроўскага сабора протаіерэй Георгій Рой, прафесар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Аляксей Пяткевіч, дацэнт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Анатоль Брусевіч, насельнік Свята-Жыровіцкага манастыра манах Іаан Бембель і іерэй Павел Каспяровіч.
Акрамя таго ў межах імпрэзы адбудзецца прэзентацыя новага нумара часопіса “Дзеяслоў” з “Невядомым дзённікам Караткевіча”, выступяць бард Таццяна Салаўёва і рок-спявак Алесь Дзянісаў.
Уваход вольны. Пачатак у 18.30./ sobor.by/ orthos.org (просмотров 2693) |