| | 28 ОКТЯБРЯ 2014 (Вторник) 16:55:26 Дабрачынны канцэрт духоўнай музыкі, прысвечаны 30-годдзю Сабора беларускіх святых, адбудзецца ў канцэртнай зале «Верхні горад» 9 лістапада ў 15.00. Канцэрт арганізаваны Беларускім саюзам музычных дзеячоў Брацтва Віленских мучанікаў па благаславеннню Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Паўла, Патрыяршага Экзарха усяя Беларусі.
У канцэрце прымуць удзел Нацыянальны акадэмічны народны хор імя Г. І. Цітовіча, вакальны ансамбль прыходу храма ў гонар іконы Бажай маці «Усецарыца», мужчынскі хор «Усіхсвяцкі» і лаўрэат міжнародных конкурсаў студэнцкі хор Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.
Вядучая - Іна Зубрыч. Аўтар праекта - Валерый Уколаў. Рэжысёр - Людміла Кацэлай.
Бiлеты можна набыць у праваслаўных прыходах горада Мінска. / sobor.by/ (просмотров 2382) |