| | 5 АПРЕЛЯ 2013 (Пятница) 22:26:00 7 красавіка 2013 г. у 12-30 у прыходскім доме Свята-Петра-Паўлаўскага сабора (вул. Ракаўская, 4) адбудзецца заўпакойнае памінанне і сустрэча, прысвечаная памяці протапрасвітара Віталія Баравога (1916-2008) і паэтэсы Ларысы Геніюш (1910-1983). У час сустрэчы, прысвечанай 5-й гадавіне спачыну протапрасвітара Віталія Баравога, адбудзецца відэапрагляд аднаго з апошніх запісаў а.Віталія, дзе ён дзеліцца сваімі успамінамі, а таксама развагамі пра лёс і будучыню Праваслаўнай Царквы ў Беларусі. Запрашаем усіх, каму цікава пазнаёміцца з постаццю і паслухаць меркаванні аднаго з аўтарытэтнейшых праваслаўных багасловаў сучаснасці, нашага земляка — протапрасвітара Віталія Баравога. / sobor.by/ sppsobor.by (просмотров 2232) |