BEL ENG DEU FRA



"Гродна-Верцялішкі-Скідаль-Шчучын". Праграма "Святло душы" запрашае ў экспедыцыю “Дарога да святынь”

 

Слушать аудио

 
  
16 ОКТЯБРЯ 2015 (Пятница) 14:26:53
Графік экспедыцыі даволі напружаны: за дзень мы наведваем тры або чатыры паселішчы. Але прытомленасць адразу знікае, калі бачыш натоўп людзей на плошчы ці ля храма, якія чакаюць Дабрадатны Агонь.

А вось меладычныя званы, якімі нас сустракаў гродзенскі манастыр Раства Багародзіцы, як бы ўзнялі да вышынь душу. Узрушала і прастора храма, і нават кветнік вакол яго - усё сведчыла пра руплівыя рукі манашак, іх любоў да святыні. А ў гродзенскага манастыра слаўнае мінулае: ён заснаваны на месцы Прачысценскай царквы 12 стагоддзя і да самай рэвалюцыі належаў да знакамітага сваімі святынямі, дабрачыннай і гаспадарчай дзейнасцю Краснастоцкага манастыра.

Перажыўшы ўсе войны, ён быў зачынены ў 1960 годзе, а потым тут размясціўся музей гісторыі рэлігіі і атэізму. У 1992 годзе манастыр быў адроджаны і туды вярнуўся міратачывы абраз Уладзімірскай Божай Маці.

Нездарма мы прыйшлі сюды з Дабрадатным Агнём: ігумення манастыра Гаўрыіла, вітаючы нас, узгадала, як у 1992 годзе была ўдзельніцай першага прынясення Святога Агню ў Беларусь, што паклала тады пачатак экспедыцыі “Дарога да святынь”.

Велікодныя песнапенні загучалі ў прасторы храма, паяднаўшы гэтае прынясенне Дабрататнага Агню са святам Уваскрэсення Хрыстовага.

Далей нас сустракае старадаўняя гродзенская Каложа. Храм, як птушка, зачапіўся крылом за нёманскую кручу, а тая беражліва трымае яго на сваім баку. Ён асвечаны ў гонар першых рускіх святых Барыса і Глеба, што сведчыць пра яго даўнасць.

Літургія тут часта служыцца на беларускай мове, што ўзрадавала ўдзельнікаў экспедыцыі і святара Сергія Гардуна.

Ля Барысаглебскай царквы былі высаджаны дрэўцы Саду малітвы. Гэта даўняя традыцыя экспедыцыі. Колькі за гады яе вандровак зашумела садоў ля айчынных святынь!

Місія гэта асабліва значная для кіраўніка экспедыцыі пісьменніцы Ніны Загорскай. Ды і самі Верцялішкі, куды мы накіраваліся з Гродна, падаліся вялікім садам.

У сярэдзіне мінулага стагоддзя Верцялішкі былі невялікай вёсачкай. Потым тут быў створаны калгас “Верцялішкі”, торфапрадпрыемства, і ўзняўся ўзорны пасёлак, за планіроўку і забудову якога яго стваральнікі атрымалі Дзяржаўную прэмію СССР. У 1974 годзе ў Верцялішках здымаўся фільм “Ясь і Яніна”, у якім быў задзейнічаны ансамбль “Песняры”.

Сельскагаспадарчы кааператыў “Прагрэс- Верцялішкі” за сваю больш чым 60-гадовую гісторыю застаецца адной з вядучых гаспадарак у краіне. Па усім было відаць, што тут працуюць руплівыя людзі, а самі Верцялішкі чымсьці нагадваюць курортны пасёлак. А вось храм тут старадаўні, з гісторыяй якога знаёміць айцец Ігар Гладун.

Запомніліся Верцялішкі сваёй гасціннасцю, цеплынёй спаткання з прыхаджанамі. Такія сустрэчы на шляху экспедыцыі адбываюцца ў школах, бальніцах і ў дамах, дзе жывуць састарэлыя людзі.

Экспедыцыю сустракае Скідзель.

Хрэсны ход з плошчы Скідзеля рушыў да храма ў гонар новамучанікаў зямлі беларускай. Яго настаяцель айцец Кірыл Блізнюк кажа, што царква ў гарадку была спалена ў гады Вялікай айчыннай вайны. Духоўным прытулкам для вернікаў стала маленькая капліца на могілках. У 90-я гады было вырашана пабудаваць у Скідзелі новую царкву. У той час Сінод Беларускай Праваслаўнай Царквы прыняў рашэнне аб кананізацыі навамучанікаў зямлі беларускай, і ўладыка Гродзенскі і Ваўкавыскі Арцемій благаславіў асвяцяціць у іх гонар скідзельскі храм. Дванаццаць гадоў ішло будаўніцтва, і цяпер храм-прагажун узняўся на ўскраіне Скідзеля, дзе побач з ім паўстане новы мікрараён.

З хрэсным ходам сюды прыйшоў Дабрадатны Агонь і ля храма ўзнялася алея дрэўцаў.

А потым місія экспедыцыі стала неад'емнай часткай Свята беларускага пісьменства ў Шчучыне.

Слухайце праграму “Святло душы” 17 кастрычніка ў 7.30 на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё. Паўтор у той жа дзень ў 8.30 і 21. 30 на канале “Культура”.

/ sobor.by/

(просмотров 4098)





Новости разделов:

СМИ о Церкви

19 АПРЕЛЯ 2024
Па шляху 30-й духоўна-асветніцкай экспедыцыi “Дарога да святыняў”.Новалукомль-Чашнікі
12 АПРЕЛЯ 2024
30-я духоўна-асветніцкая экспедыцыя “Дарога да святынь” - у праграме "Святло душы" (аудио)
19 МАРТА 2024
Программа "Свет души" расскажет о выставке «Белорусская скульптура XVII–XVIII веков»
29 ФЕВРАЛЯ 2024
Программа «Свет души» о принесении в Беларусь частицы Пояса Пресвятой Богородицы
22 ФЕВРАЛЯ 2024
О славной истории Полоцкого кадетского училища - в программе «Свет души»
5 ФЕВРАЛЯ 2024
Слушайте выпуск программы «Свет души» о блаженной Валентине Минской
9 ДЕКАБРЯ 2023
О схиигуменье Фамарь (Марджановой) слушайте в программе «Свет души»
28 НОЯБРЯ 2023
Программа "Свет души" расскажет об опыте работы педагогов Величковичской средней школы Солигорского района
31 ОКТЯБРЯ 2023
О часовне-усыпальнице Римских-Корсаковых в селе Мыщено расскажет программа «Свет души»
10 ОКТЯБРЯ 2023
О духовном пути насельника Жировичского монастыря схиархимандрите Митрофане (Ильине) расскажет программа «Свет души»
26 ИЮЛЯ 2023
О протоиерее Евфстафии Недельском расскажет программа «Свет души»
2 ИЮЛЯ 2023
О проекте «Воины духа» расскажет программа «Свет души»
Новости
Архив новостей :

Rambler's Top100 Рейтинг@Mail.ru


© www.sobor.by 2004-2016.