| | 29 ОКТЯБРЯ 2015 (Четверг) 16:03:16 1 лістапада ў вёсцы Лаўрышава (Гродзенская вобласць) грамадскасці будзе ўпершыню прадстаўлена пячатка Свята-Елісееўскага Лаўрышаўскага манастыра XIII – XIV ст., знойдзеная ў ліпені 2015 года пры археалагічных раскопках на яго селішчы.
Мерапрыемства адбудзецца на падворку манастыра з 11 гадзін да 12:30. Запрашаюцца ўсе, каму гэта цікава: пячатку можна будзе добра разгледзець і нават патрымаць у руках.
Раскопкамі 2015 года займалася экспедыцыя, якая складалася з дабраахвотнікаў – моладзі, студэнтаў і навучэнцаў. Навуковы кіраўнік – доктар гістарычных навук, прафесар С. Я. Расадзін. Даследаванні праводзіліся з благаславення архiепіскапа Навагрудскага і Слонiмскага Гурыя пры падтрымцы Свята-Елісееўскага Лаўрышаўскага мужчынскага манастыра.
Дадатковая інфармацыя – па электроннай пошце masliukou@gmail.com. Больш падрабязна пра знаходку гл. у “Вікіпедыі”: Пячатка Лаўрышаўскага манастыра.
www.eparhia.by / sobor.by/ (просмотров 2448) |