14 - 25 лютага ў Нацыянальным мастацкiм музеi адбудзiцца выстава абраза, прымеркаваная да свята Стрэчання Гасподня

 
  
12 ФЕВРАЛЯ 2025 (Среда) 12:19:20
14 лютага ў пастаяннай экспазіцыі старажытнабеларускага мастацтва Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь адкрываецца выстава абраза “Стрэчанне” (сярэдзіны XVIII ст.) з калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, прымеркаваная да свята Стрэчання Гасподняга.

15 лютага праваслаўныя хрысціяне адзначаюць адно з 12 галоўных (двунадзесятых) свят – Стрэчанне Гасподняе.

Іканаграфія гэтага сюжэта заснавана на евангельскім апавяданні (Лк. 2, 22–38), у якім расказваецца, што на саракавы дзень па Нараджэнні Хрыстовым, Марыя і Іосіф, прытрымліваючыся старазапаветнага закону, прынеслі Дзіцятка Хрыста ў храм, каб прысвяціць Яго Богу.

Прадстаўлены абраз з Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь дэманструе шэсце Маці Божай і Іосіфа да Сімяона Богапрыімца, які схіліўся ў чаканні Месіі ля прастола Іерусалімскага храма. Прадстаўлены момант, калі Марыя перадае, а Сімяон прымае ў свае рукі Дзіцятка. Падобны вобраз больш адпавядае евангельскаму тэксту і бачна перадае сутнасць свята Стрэчання як сустрэчы Старога і Новага Запаветаў. Ëн служыць ілюстрацыяй наступных слоў: “ён узяў Яго на рукі, дабраславіў Бога і сказаў: Цяпер адпускаеш раба твайго, Уладыка, па слове Твайму, з мірам; бо бачылі вочы мае выратаванне Твае, якое Ты прыгатаваў перад абліччам усіх народаў, святло да асветы язычнікаў, і славу народа Твайго Ізраіля” (Лк. 2, 28–32).

Сустрэча Сімяона і Дзіцятка Хрыста сімвалізуе сустрэчу чалавецтва з Богам.

Не пакрытыя гіматыем рукі Сімяона Багапрыімца і адсутнасць вобраза прарочыцы Ганны з’яўляюцца іканаграфічнай асаблівасцю дадзенага помніка.

Выстава будзе працаваць да 21 лютага.

Адрас: Мінск, вул. Леніна, 20.

/ sobor.by/ artmuseum.by

(просмотров 396)





Новости разделов:

Церковь и общество

27 МАРТА 2025
В Борисов прибывает ковчег с частицей святых мощей святителя Луки Крымского
27 МАРТА 2025
Институт теологии БГУ приглашает на обучающий курс "Феномен зависимости: богословский и психологический подходы"
26 МАРТА 2025
Чтения на каждый день Великого поста: Среда 4-й седмицы
26 МАРТА 2025
Состоятся торжества, посвященные памяти святой Софии Слуцкой
25 МАРТА 2025
Объявлен третий конкурс семейного творческого проекта «Празднование 80-летия Великой Победы вместе. Память на века»
25 МАРТА 2025
Чтения на каждый день Великого поста: Вторник 4-й седмицы
24 МАРТА 2025
27 марта в Минске состоится вторая встреча в рамках семинара «О стабильности отношений и причинах разводов»
24 МАРТА 2025
1-7 апреля в Свято-Покровском соборе Гродно будет пребывать ковчег с частицей мощей блаженной Матроны Московской
23 МАРТА 2025
В школах прошел единый урок "По ком звонят колокола Хатыни"
23 МАРТА 2025
В Национальной библиотеке Беларуси состоится семинар по проблемам сохранности и консервации редких книг в церковных библиотеках и мастер-класс по смягчению кожаных переплетов
21 МАРТА 2025
Чтения на каждый день Великого поста: Пятница 3-й седмицы
20 МАРТА 2025
В Беларуси, в преддверии праздника Воскресения Христова», объявлен конкурс детских рисунков «Пасхальная радость»
Новости
Архив новостей :

Rambler's Top100 Рейтинг@Mail.ru


© www.sobor.by 2004-2016.