| | 5 ОКТЯБРЯ 2015 (Понедельник) 13:36:50 Мінскае моладзевае брацтва ў гонар свяшчэннамучаніка Уладзіміра Хіраска запрашае ў традыцыйнае восеньскае паломніцтва, у гэты раз - у Свята-Успенскі Пскова-Пячорскі манастыр.
Па дарозе да манастыра братчыкі плануюць зазірнуць у Крыпіцы і пазнаёміцца са Свята-Іаана Багаслоўскім манастыром, а таксама наведаць з аглядавай экскурсіяй Пскоў і на зваротным шляху – Ізборск.
Паломніцтва адбудзецца з 13 па 16 лістапада (вяртанне раніцай).
Падрабязнасці і запіс на ўдзел па тэл. +375 29 702 80 32, матушка Алёна.
Фота з сайта panoramio.com
/ sobor.by/
(просмотров 2702) |