Цалкам згодны.
А. Сергій вельмі разумны і адэкватны чалавек, але ў кожнага пачынаецца пэўная стома. Ну не бачна вынікаў, а тут дзіцятка пахрысціш, праводзіш старога ў апошні шлях і бачыш, магчыма вынік.
Бо весьці інтэрнэт размову на сур'езную тэму цяжка, не заўсёды субяседнікі могуць зразумець даволі вузкае пытанне. Я не папракаю субяседнікаў, проста канстатую факт, я не палезу, напрыклад, у эканоміку, а тлумацыць азы права іншым проста няма жадання (Прыклад, для многіх з'яўляецца шокам, што юрыст абараняе (можа абараняць вінаватага).
Кожнае грамадскае пытанне мае і палітычнае вымярэнне, тут трэба і пэўная смеласць, каб яго паставіць, і розум, каб паставіць адэкватна і без абразы (напрыклад, Патрыярх Кірыл, прыехаўшы на Украіну, звярнуўся да вернікаў на украінскай мове, ці будзе такое ж на Беларусі, улічваючы наша легальнае двумоўе, а рэальна даволі агрэсіўнае дамінаванне рускай. Ужо 6 год мяне прыцягваюць да працы ў адной камісіі, дык калі спачатку мы вялі дакументацыю на беларускай, то ў гэтым годзе нават інвармацыю на беларускай не уводзяць у камп'ютэр, бо на гэта мове яна нідзе ў сістэме не выкарыстоўваецца

).
Вось так, магчыма за першай хваляй будзе іншая, больш лепшая, бо "Звышправаслаўныя" таксама стамляюцца і зыходзяць

.
Многая лета айцу Сергію