www.sobor.by
http://www.sobor.by/forum/

АРШАНСКАЯ ПЕРАМОГА
http://www.sobor.by/forum/viewtopic.php?f=8&t=4536
Страница 1 из 1

Автор:  перс [ 08 сен 2011, 11:27 ]
Заголовок сообщения:  АРШАНСКАЯ ПЕРАМОГА

8 верасня ўгодкі слыннай для Беларусі бітвы пад Оршай (1514). Магчыма, і на нашым форуме трэба ўзгадаць тых, хто выканаў свой хрысціянскі абавязак і абараніў Бацькаўшчыну ад рабавання.

Автор:  berlaga [ 08 сен 2011, 16:15 ]
Заголовок сообщения:  Re: АРШАНСКАЯ ПЕРАМОГА

Безумоўна! Войска Вялікага Княства Літоўскага на чале з Вялікім гетманам літоўскім Канстанцінам Астрожскім, ахоўнікам і заступнікам Праваслаўя, трыумфальна перамагло і на пэўны час затрымала захопнікаў. У гонар перамогі, Канстанцінам Астрожскім былі збудаваны Віленскія Праваслаўныя храмы Святой Тройцы і Святога Мікалая.

Автор:  Mc-CONDOR [ 08 сен 2011, 18:30 ]
Заголовок сообщения:  Re: АРШАНСКАЯ ПЕРАМОГА

С праздником!

Автор:  kurish [ 08 сен 2011, 21:31 ]
Заголовок сообщения:  Re: АРШАНСКАЯ ПЕРАМОГА

поздравляю всех. россиян ни хохлы ни татары присмирить не могли. а мы смогли. и сможем еще.

Автор:  Памяркоўны [ 09 сен 2011, 16:13 ]
Заголовок сообщения:  Re: АРШАНСКАЯ ПЕРАМОГА

kurish писал(а):
поздравляю всех. россиян ни хохлы ни татары присмирить не могли. а мы смогли. и сможем еще.


Ну-ну, напэўна і падзелаў Рэчы Паспалітай не было і Беларусь аб'яднала "Кіеўскую спадчыну", а расіяне змагаліся за права размаўляць на сваёй маве, а не на чужынскай беларускай :(

Перамогу трэба адзначаць, бо 30 000 супраць 83 000 гэта цуда. Але пасля бітвы на Ведрошы Літва тую кампанію прайграла, страціўшы Смаленск і пэўныя ўсходнія землі.
Гэта была бліскучая тактычная перамога пры стратэгічнай паразе.

Автор:  перс [ 09 сен 2011, 19:09 ]
Заголовок сообщения:  Re: АРШАНСКАЯ ПЕРАМОГА

Памяркоўны писал(а):
kurish писал(а):
Перамогу трэба адзначаць, бо 30 000 супраць 83 000 гэта цуда. Але пасля бітвы на Ведрошы Літва тую кампанію прайграла, страціўшы Смаленск і пэўныя ўсходнія землі.
Гэта была бліскучая тактычная перамога пры стратэгічнай паразе.

Памяркоўны, не пазнаю Вас. Вы заўсёды такі дакладны, але зараз нешта зблыталі: вядрошская параза адбылася ў 1500 годзе, а гэта за некалькі вайсковых кампаніяў да той, у якую адбылася аршанская бітва.

Перамога пад Оршай адбылася амаль адразу пасля страты Смаленска ў 1514 годзе, і пераламіла агульны ход баявых дзеянняў (прасоўванне маскоўцаў у глыб карэнных беларускіх земляў было часова спынена.)

А што датычыцца стратэгіі, то ўсё 16 стагодзе для Вялікага Княства - гэта вялікая стратэгічная параза. Але колькі у гэтым стагоддзі было бліскучых тактычных перамог!!!

Автор:  Памяркоўны [ 12 сен 2011, 08:23 ]
Заголовок сообщения:  Re: АРШАНСКАЯ ПЕРАМОГА

Добра, Перс, я ўдакладню. Калі гэта мая памылка, то я выпраўлю папярэдні допіс.

Автор:  Памяркоўны [ 12 сен 2011, 11:01 ]
Заголовок сообщения:  Re: АРШАНСКАЯ ПЕРАМОГА

Удакладніў.
Бітва пры Ведрошы 14.07.1500. Тут мая памылка.

Смаленск ў Расіі - з 1514. Іншыя гарады (Полацк, Віцебск і інш) неадначасова спусташаліся.
Дакладней трэба глянуць ў энцыклапедыю. Пад рукой зараз няма.
Гэты гістарычны перыяд ведаю не вельмі добра, пісаў па памяці ад адной размовы з прафесійным гісторыкам, з якой мне падалося, што Ведрошская бітва была пазней.

Страница 1 из 1 Часовой пояс: UTC + 2 часа
Powered by phpBB® Forum Software © phpBB Group
http://www.phpbb.com/