www.sobor.by

Центр просвещения и милосердия Белорусского Экзархата


Текущее время: 21 ноя 2018, 23:07

Часовой пояс: UTC + 2 часа




Начать новую тему Ответить на тему  [ Сообщений: 52 ]  На страницу Пред.  1, 2, 3, 4  След.
Автор Сообщение
 Заголовок сообщения: Re: МЯЛЕЦІЙ СМАТРЫЦКІ. ЧАМУ?
Непрочитанное сообщениеДобавлено: 31 окт 2011, 21:31 
Не в сети
старожил
старожил

Зарегистрирован: 11 май 2008, 23:30
Сообщения: 187
перс писал(а):
, ні з пушчы, нейкае трызненне. Паважаны, а Вы можаце дакладна сфармуляваць тэзіс, які намагаецеся сцвердзіць


Тэзіс просты: перастаць капацца ў балячках. А калі капацца вам усё ж хочацца, то трэба быць гатовым да праўды: праваслаўныя зрабілі беларусам больш шкоды, чым католікі.


Вернуться к началу
 Профиль  
 
 Заголовок сообщения: Re: МЯЛЕЦІЙ СМАТРЫЦКІ. ЧАМУ?
Непрочитанное сообщениеДобавлено: 01 ноя 2011, 08:28 
Не в сети
древний участник
древний участник
Аватара пользователя

Зарегистрирован: 12 ноя 2007, 22:08
Сообщения: 441
palivac писал(а):
Тэзіс просты: перастаць капацца ў балячках. А калі капацца вам усё ж хочацца, то трэба быць гатовым да праўды: праваслаўныя зрабілі беларусам больш шкоды, чым католікі.

Усё зразумела. Прабачце, але гэта - хвароба. Не вы - першы, не Вы апошні. Адзінае, што Вы заслугоўваеце - застацца сам насам са сваёй дурасцю.

_________________
Хай прыйдзе Валадарства Твае, як спатоля, хай Твая ўсёўладарная збудзецца воля як на небе, гэтак і на зямлі.


Вернуться к началу
 Профиль  
 
 Заголовок сообщения: Re: МЯЛЕЦІЙ СМАТРЫЦКІ. ЧАМУ?
Непрочитанное сообщениеДобавлено: 01 ноя 2011, 09:34 
Не в сети
старожил
старожил

Зарегистрирован: 11 май 2008, 23:30
Сообщения: 187
перс писал(а):
Усё зразумела. Прабачце, але гэта - хвароба. Не вы - першы, не Вы апошні. Адзінае, што Вы заслугоўваеце - застацца сам насам са сваёй дурасцю.



Ну чаму ж, сам насам. У мяне добрая кампанія хворых - той жа Сматрыцкі. І сумняваюся, што вам усё зразумела. Інакш бы ў назве гэтага форуму не стаяла пытанне "чаму".


Вернуться к началу
 Профиль  
 
 Заголовок сообщения: Re: МЯЛЕЦІЙ СМАТРЫЦКІ. ЧАМУ?
Непрочитанное сообщениеДобавлено: 02 ноя 2011, 11:03 
Не в сети
древнейший участник
древнейший участник

Зарегистрирован: 03 авг 2007, 17:05
Сообщения: 726
Откуда: Віцебская губернія
palivac писал(а):
перс писал(а):
, ні з пушчы, нейкае трызненне. Паважаны, а Вы можаце дакладна сфармуляваць тэзіс, які намагаецеся сцвердзіць


Тэзіс просты: перастаць капацца ў балячках. А калі капацца вам усё ж хочацца, то трэба быць гатовым да праўды: праваслаўныя зрабілі беларусам больш шкоды, чым католікі.


Контртэзісы:
1. Калі яны балячкі, і не загоеныя, то чаму не спрабаваць іх лячыць і помніць аб гэтым;
Сваю гісторыю трэба ведаць, і добрае і станоўчае
2. Прывядзіце, калі ласка, што каталікі зрабілі больш карыснага для беларусаў.
Беларускамоўная каталіцкая літаратура ўзнікла толькі ў 19-20 стагоддзі. Уніятаў лічыць не будзем, яны ўспрынялі тое, што было раней, і то вялікія ганенні ад рыма-каталікоў. Барацьбу касьцёла з кырылічнай літаратурай таксама трэба ведаць і помніць.
Каталіцызм за выключэннем недаўнега часу сінонім паланізму,
упартасць і тупасць каталіцкага ўраду прывяла да заняпаду і потым ліквідацыі дзяржавы. Першы падзел быў справакаваны Барскай канфедэрацыяй (выключна каталіцкая). А Беларусь (дарэчы даўно шукаю кнігу пра гісторыю Касьцёлу па гэтых землях, магу чытаць на беларускай, рускай, польскай, украінскай, парайце, калі ласка) гэта частка вялікай Польскай дзяржавы.

І асабістае пытанне:
Чаму Вам так не падабаецца, што праваслаўныя капаюцца ў сваіх балячках?

2Перс
Асабістае пытанне, чаму Вы тут крытыкуеце і змагаецеся з Палівачом. Ён жа развівае раней выказаныя Вамі тэзісы аб шкоднасці Расіі (і канешне Праваслаўя) для Беларусі і беларусаў. І яго такі ўдзел у гэтай галінцы толькі падцверджвае мой ранейшы тэзіс аб тым, што каталіцкай уладзе былі непатрэбныя праваслаўныя, яна прыносіла свой народ і сваю дзяржаўнасць у ахвяру на карысць Польшчы і Касьцёлу.
На маю думку, спачатку трэба разабрацца з унутранымі праблемамі Літвы, для каго і як праваслаўныя беларусы (літвіны) былі дробнай манетай, паглядзець на адносіны з "саюзнікам" па ўніях, а потым і з суседзямі разабрацца.


Вернуться к началу
 Профиль  
 
 Заголовок сообщения: Re: МЯЛЕЦІЙ СМАТРЫЦКІ. ЧАМУ?
Непрочитанное сообщениеДобавлено: 02 ноя 2011, 15:51 
Не в сети
древний участник
древний участник
Аватара пользователя

Зарегистрирован: 12 ноя 2007, 22:08
Сообщения: 441
Памяркоўны писал(а):
Ён жа развівае раней выказаныя Вамі тэзісы аб шкоднасці Расіі (і канешне Праваслаўя) для Беларусі і беларусаў.

Гэта зусім не мой тэзіс. Я жорстка адрозніваю Праваслаўную Царкву ад Расейскай Імперыі. На жаль, гэта зараз рэдкасць. Найчасцей іх змешваюць да нераспазнавання. Таму мне і выходзіць спрачацца з Палівачом, бо яму выгодна змешваць Праваслаўе з Імперыяй, каб віны другой павесіць на першую. Гэтак жа і з Вамі, у тых выпадках, калі Вы віны і грахі Імперыі прыкрываеце Праваслаўем.

Справа ў тым, што, калі я гляджу на Усход, то не адчуваю ніякага гіпноза ад славазлучэння "Святая Русь". У ім я бачу выключна спробу палітыканаў выкарыстаць Праваслаўе ў сваіх выключна карысных інтарэсах (вы здолееце даказаць мне адваротнае?). Але ў гэтым няма нічога праваслаўнага, на мой погляд.

Памяркоўны писал(а):
На маю думку, спачатку трэба разабрацца з унутранымі праблемамі Літвы, для каго і як праваслаўныя беларусы (літвіны) былі дробнай манетай, паглядзець на адносіны з "саюзнікам" па ўніях, а потым і з суседзямі разабрацца.

Мне здаецца, што вашае раздзяленне на этапы - штучнае. І Польша, і Масква - найвялікшыя праблемы Беларусі. Таму і разбірацца з імі трэба адначасова.

_________________
Хай прыйдзе Валадарства Твае, як спатоля, хай Твая ўсёўладарная збудзецца воля як на небе, гэтак і на зямлі.


Вернуться к началу
 Профиль  
 
 Заголовок сообщения: Re: МЯЛЕЦІЙ СМАТРЫЦКІ. ЧАМУ?
Непрочитанное сообщениеДобавлено: 02 ноя 2011, 20:28 
Не в сети
старожил
старожил

Зарегистрирован: 11 май 2008, 23:30
Сообщения: 187
Памяркоўны писал(а):
1. Калі яны балячкі, і не загоеныя, то чаму не спрабаваць іх лячыць і помніць аб гэтым;



Калупацца і лячыць - гэта, усё ж, крыху рознае.

Цитата:
Прывядзіце, калі ласка, што каталікі зрабілі больш карыснага для беларусаў.


Тут далёка хадзіць і не трэба. Касцёл ці не адзіны рэальна беларускі/беларускамоўны інстытут (за выключэннем часткі Гродненшчыны).

Цитата:
Беларускамоўная каталіцкая літаратура ўзнікла толькі ў 19-20 стагоддзі. Уніятаў лічыць не будзем, яны ўспрынялі тое, што было раней, і то вялікія ганенні ад рыма-каталікоў.



Не зусім так. Былі яшчэ катэхізіс, выдадзены езуітамі ў 1585 г. у Вільні; кантычкі для ўжытку беларусамі-католікамі, выдадзеныя тымі ж езуітамі ў Полацку і катэхізмы па-беларуску, надрукаваныя ў 1838 г. у Віленскай дыяцэзіі, а ў 1861 г. перавыдадзеныя ў Варшаўскай. Не думаю, што беларускамоўнай праваслаўнай літаратуры ў гэтыя часы было больш.

Цитата:
Барацьбу касьцёла з кырылічнай літаратурай таксама трэба ведаць і помніць.


Прыклады, калі ласка.


Цитата:
Каталіцызм за выключэннем недаўнега часу сінонім паланізму


А Праваслаўе -сінонімам русіфікацыі.

Цитата:
Першы падзел быў справакаваны Барскай канфедэрацыяй (выключна каталіцкая).



Дык практычна ўся шляхта на той момант была каталіцкай (рыма- і грэкакатолікі)

Цитата:
дарэчы даўно шукаю кнігу пра гісторыю Касьцёлу па гэтых землях, магу чытаць на беларускай, рускай, польскай, украінскай, парайце, калі ласка


Асобнуй кнігу наўрад ці знойдзіце. Ёсць праца Туронка Фармаванне сеткі рыма-каталіцкіх парафіяў у Беларусі, яго ж КАНФЕСІЙНЫЯ ТРАНСФАРМАЦЫІ НА БЕЛАРУСІ. Я напісаў гісторыю каталіцтва на Гомельшчыне, праўда папяровы варыянт кнігі яшчэ не надрукаваны.

Цитата:
Чаму Вам так не падабаецца, што праваслаўныя капаюцца ў сваіх балячках?


Калі ў сваіх, то калі ласка.


Вернуться к началу
 Профиль  
 
 Заголовок сообщения: Re: МЯЛЕЦІЙ СМАТРЫЦКІ. ЧАМУ?
Непрочитанное сообщениеДобавлено: 03 ноя 2011, 18:38 
Не в сети
древнейший участник
древнейший участник

Зарегистрирован: 03 авг 2007, 17:05
Сообщения: 726
Откуда: Віцебская губернія
Бліжэйшых некалькі тыдняў магчымасці удзельнічаць не будзе.

2Палівач
цудоўны каментарый аб касцёльнай беларускасці
Каждый сверчок знай свой шесток, прыблізна так: на тутэйшым узроўні можна пагуляць і ў прыхільнасць да беларускай мовы, а на імперскім узроўні перамаўляем на імперскай мове.
http://www.arche.by/by/page/ideas/7382

Roma Locuta - causa finita.
Касьцёл стаў выкарыстоўваць беларускую мову толькі два дзесяцігоддзя. Дагэтуль звычайная паланізацыя. Не аргумент. І друйскіх айцоў марыянаў трэба памятаць і г.д.


Вернуться к началу
 Профиль  
 
 Заголовок сообщения: Re: МЯЛЕЦІЙ СМАТРЫЦКІ. ЧАМУ?
Непрочитанное сообщениеДобавлено: 03 ноя 2011, 20:09 
Не в сети
старожил
старожил

Зарегистрирован: 11 май 2008, 23:30
Сообщения: 187
Памяркоўны писал(а):
Каждый сверчок знай свой шесток, прыблізна так: на тутэйшым узроўні можна пагуляць і ў прыхільнасць да беларускай мовы, а на імперскім узроўні перамаўляем на імперскай мове.
http://www.arche.by/by/page/ideas/7382



Тут бы яшчэ даведацца з чыёй ініцыятывы мову туды не пусцілі. Не здзіўлюся, калі гэта было зроблена з падачы праваслаўнага боку.


Вернуться к началу
 Профиль  
 
 Заголовок сообщения: Re: МЯЛЕЦІЙ СМАТРЫЦКІ. ЧАМУ?
Непрочитанное сообщениеДобавлено: 04 ноя 2011, 10:08 
Не в сети
древнейший участник
древнейший участник

Зарегистрирован: 03 авг 2007, 17:05
Сообщения: 726
Откуда: Віцебская губернія
palivac писал(а):
Памяркоўны писал(а):
Каждый сверчок знай свой шесток, прыблізна так: на тутэйшым узроўні можна пагуляць і ў прыхільнасць да беларускай мовы, а на імперскім узроўні перамаўляем на імперскай мове.
http://www.arche.by/by/page/ideas/7382



Тут бы яшчэ даведацца з чыёй ініцыятывы мову туды не пусцілі. Не здзіўлюся, калі гэта было зроблена з падачы праваслаўнага боку.


Аналагічнае ўпэўненне, што было зроблена з боку каталіцкага. Бо шматлікім "беларускамоўным" ксяндзам з польскім акцэнтам, якія у прыватных гутарках карыстаюцца рускай, прыскучыла гуляць у беларусчыну.


Вернуться к началу
 Профиль  
 
 Заголовок сообщения: Re: МЯЛЕЦІЙ СМАТРЫЦКІ. ЧАМУ?
Непрочитанное сообщениеДобавлено: 04 ноя 2011, 10:22 
Не в сети
старожил
старожил

Зарегистрирован: 11 май 2008, 23:30
Сообщения: 187
Ведаю ксяндза-паляка, які пасля прыезда ў Беларусь не стаў вучыць рускую, а вывучыў беларускую і размаўляе на ёй, як беларус, практычна без акцэнта. Таксама ведаю шмат ксяндзоў, якія ведаюць беларускую мову. А вось праваслаўных святароў, якія б гаварылі па-беларуску, не сустракаў.


Вернуться к началу
 Профиль  
 
 Заголовок сообщения: Re: МЯЛЕЦІЙ СМАТРЫЦКІ. ЧАМУ?
Непрочитанное сообщениеДобавлено: 04 ноя 2011, 14:36 
Не в сети
древний участник
древний участник
Аватара пользователя

Зарегистрирован: 12 ноя 2007, 22:08
Сообщения: 441
Відэанарыс пра Язафата Кунцэвіча

_________________
Хай прыйдзе Валадарства Твае, як спатоля, хай Твая ўсёўладарная збудзецца воля як на небе, гэтак і на зямлі.


Вернуться к началу
 Профиль  
 
 Заголовок сообщения: Re: МЯЛЕЦІЙ СМАТРЫЦКІ. ЧАМУ?
Непрочитанное сообщениеДобавлено: 06 ноя 2011, 12:52 
Не в сети
древний участник
древний участник
Аватара пользователя

Зарегистрирован: 12 ноя 2007, 22:08
Сообщения: 441
Учора давялося павандраваць уздоўж старавіленскага тракта, заехаў ажно за Ашмяны. Уражанняў шмат. Занатую толькі адно, ад наведвання касцела ў Солах. Гэты храм быў адбунаваны наноў на месцы старога ў 20-30 гады 20 стагоддзя, калі Заходняя Беларусь была пад Польшчай. Аглядаючы яго, я быў уражаны наступным: звонку будынка маецца толькі адзіная скульптурная выява. І гэта выява - першага напаўміфічнага польскага караля Леха (???). Па-другое, нягледзячы на тое, што храм асвечаны у гонар Божай Маці Ружанцовай, у храме німа аніводнай Яе выявы. Насупраць, цэнтральнае месца ў алтары займае Маці Божая Чанстахоўская, што з Варшавы (???). Па-трэцяе, ў алтарнай частцы маюцца толькі дзве дамінуючыя фрэскі: першая - абарона божай дапамогай Варшавы (???) ад шведаў пад час Патопу; другая - цуд на Вісле, калі таксама з божай дапамогай бальшавіцкія войскі Тухачэўскага под Варшавай (???) былі разбіты і адкінуты на усход, амаль да Мінска.

Нагадваю, што храм ў цяперашнім выглядзе быў адбудаваны не пад час контрэфармацыі, уніі, альбо іезуітаў. Такім ён на нашых беларускіх землях паўстаў толькі 80 год таму. Пытанне: так чаго намагаюцца палякі (= каталікі) на Беларусі? Развіцця Беларушчына, беларускай мовы ды культуры? - На мой погляд, ні ў якім разе. Гэта ўсё ж тая няўміручая і ганебная ранейшая палітыка апалячвання і акаталічвання беларусаў. А размовы пра веру Хрыстову, пра Беларушчыну ды мову беларускую - гэта ўсё ж тыя старыя іезуіцкія хітрыкі.

Касцёл Маці Божай Ружанцовай

Пакуль у нас (у праваслаўных на Беларусі) яшчэ ёсць час, трэба кінуць спаць, бо зноў усё праспім, і усвядоміць, што Беларушчына - гэта тая карта, якую ні ў якім разе нельга аддаваць на воткуп выключна каталікам. Як гэта ні здаецца дзіўным, але калі гэта здарыцца, на мой погляд, мы зноў праспім Праваслаўе на Беларусі.

_________________
Хай прыйдзе Валадарства Твае, як спатоля, хай Твая ўсёўладарная збудзецца воля як на небе, гэтак і на зямлі.


Вернуться к началу
 Профиль  
 
 Заголовок сообщения: Re: МЯЛЕЦІЙ СМАТРЫЦКІ. ЧАМУ?
Непрочитанное сообщениеДобавлено: 07 ноя 2011, 20:56 
Не в сети
старожил
старожил

Зарегистрирован: 11 май 2008, 23:30
Сообщения: 187
перс писал(а):
Насупраць, цэнтральнае месца ў алтары займае Маці Божая Чанстахоўская, што з Варшавы (???).



У мяне проста няма слоў. Вы нават не ведаеце, што Чанстахоўская Маці Божая - гэта праваслаўны абраз. І што праваслаўнымі Беларусі гэты абраз лічыцца цудадзейным. Вы хаця б свае праваслаўныя сайты чыталі:

Икона Божьей Матери «Ченстоховская»
По преданию, чудотворная Ченстоховская икона Божьей Матери была написана евангелистом Лукой и хранилась в Иерусалимской церкви. Затем, перед разрушением святого града римским императором Титом, икона была перенесена в один из малоазийских городов и хранилась там в течение первых 3-х веков. В IV веке икона была перенесена в столицу Римской Империи – Константинополь.

Через 5 веков св. равноапостольными первоучителями славянскими Кириллом и Мефодием икона была принесена в землю Моравскую и Чешскую. После Крещения Руси икона была доставлена на Русскую землю. Икона была поставлена в г. Белзе в замковой церкви и много раз спасала город от врагов.

Впоследствии польский князь Владислав перенес икону в Польшу. В то время город Белз и все земли Червонной Руси были под властью Польши. Для иконы был построен монастырь на Ясной горе Ченстоховской, и икона стала называться Ясногорской или Ченстоховской. В XV веке на монастырь напали еретики-гусситы и хотели надругаться над иконой, но были поражены, кто мучительной смертью, кто слепотой и расслаблением. Грабители оставили монастырь и бежали.

В XVII - XVIII веках списки иконы были принесены во многие храмы и монастыри Беларуси, Польши, Украины и России.

Сегодня один из списов знаменитой иконы хранится в Хмелевском монастыре. Копия эта очень древняя и сделана на холсте. Именно с этой иконой связана легенда. Согласно ей икона хранилась у помещика в часовне. Однажды часовня сгорела, а икона осталось целой и невредимой. А после помещику было откровение. После этого события он заложил Спасо-Преображенскую церковь в Хмелево, которая стоит и сегодня.

В 20 веке икону неоднократно пытались украсть, но всякий раз она снова возвращалась на место.

Сегодня Ченстоховская икона особо почитается среди православных белорусов. У чудотворного образа Ченстоховской Божией Матери происходят исцеления от бесплодия, рака, пьянства и наркомании.


http://piligrim.by/content/view/512/507/


Вернуться к началу
 Профиль  
 
 Заголовок сообщения: Re: МЯЛЕЦІЙ СМАТРЫЦКІ. ЧАМУ?
Непрочитанное сообщениеДобавлено: 07 ноя 2011, 22:14 
Не в сети
древний участник
древний участник
Аватара пользователя

Зарегистрирован: 12 ноя 2007, 22:08
Сообщения: 441
Удакладненне. Чанстахова сапраўды знаходзіцца не пад Варшавай, як я меркаваў і памыліўся, а недзе бліжэй да Кракава. Але б да якога махлярства ды штукарства не імкнуся спадар з роду казачнікаў, Кракаў зусім не беларускі, а ў некаторай ступені - польскі горад. Таму агульнай тэндэнцыі гэты факт ніяк не рушыць.

_________________
Хай прыйдзе Валадарства Твае, як спатоля, хай Твая ўсёўладарная збудзецца воля як на небе, гэтак і на зямлі.


Вернуться к началу
 Профиль  
 
 Заголовок сообщения: Re: МЯЛЕЦІЙ СМАТРЫЦКІ. ЧАМУ?
Непрочитанное сообщениеДобавлено: 08 ноя 2011, 00:00 
Не в сети
старожил
старожил

Зарегистрирован: 11 май 2008, 23:30
Сообщения: 187
А Казань чый горад?


Вернуться к началу
 Профиль  
 
Показать сообщения за:  Поле сортировки  
Начать новую тему Ответить на тему  [ Сообщений: 52 ]  На страницу Пред.  1, 2, 3, 4  След.

Часовой пояс: UTC + 2 часа


Кто сейчас на конференции

Сейчас этот форум просматривают: нет зарегистрированных пользователей и гости: 1


Вы не можете начинать темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете редактировать свои сообщения
Вы не можете удалять свои сообщения
Вы не можете добавлять вложения

Найти:
Перейти:  
Форум православного информационного портала Собор.by. Главная »
Rambler's Top100 ???????@Mail.ru Православное христианство