www.sobor.by

Центр просвещения и милосердия Белорусского Экзархата


Текущее время: 20 сен 2019, 18:06

Часовой пояс: UTC + 2 часа




Начать новую тему Ответить на тему  [ Сообщений: 20 ]  На страницу 1, 2  След.
Автор Сообщение
Непрочитанное сообщениеДобавлено: 09 янв 2015, 21:04 
Не в сети
участник
участник

Зарегистрирован: 08 янв 2015, 08:40
Сообщения: 17
Дрэва жыцця...

Добра, калі муж збудуе хату,
Добра, калі ў ёй працягне род!
Добра, калі ён пасадзіць дрэва,
Добра, калі дрэва ўродзіць плод!
З дрэва, род карміцца будзе доўга,
і за ўсё праславіць Бога добра!


Вернуться к началу
 Профиль  
 
Непрочитанное сообщениеДобавлено: 09 янв 2015, 21:11 
Не в сети
участник
участник

Зарегистрирован: 08 янв 2015, 08:40
Сообщения: 17
Изображение

Заквітнеў ўлетку, наш чароўны гай, -
цёплы і духмяны, залацісты рай.
Шмат суніцы, кветак розных і маліны, -
еш салодка козачка, Божае раслины.
Малых дзетак малачком, цёплым пачастуеш, -
на здароўе, і бацькам на радасць, чуеш?


Вернуться к началу
 Профиль  
 
Непрочитанное сообщениеДобавлено: 09 янв 2015, 21:14 
Не в сети
участник
участник

Зарегистрирован: 08 янв 2015, 08:40
Сообщения: 17
Изображение

Я вокам наглядальным ў той момант апрануся, -
ўзмахну крылами, над старажытнай Белай Руссю
Убачу подзвігі бацькоў, князёў, святых, -
праз нітцы сувязі памерлых і жывых.
Распавядзе гісторыю нам старая варона, -
аб старабытнай даўнасці, свеце невядомым.
Ляці, нясі, чаруй нас старымі паданнямі, -
над землямі, над часам, над днямі і гадамі.
І Віцебск, Тураў, Полацк, гарады як суддзя, -
славутая гісторыя, забытая не будзе.


Вернуться к началу
 Профиль  
 
Непрочитанное сообщениеДобавлено: 09 янв 2015, 21:17 
Не в сети
участник
участник

Зарегистрирован: 08 янв 2015, 08:40
Сообщения: 17
Изображение

Хтосьці ўсё стракоча на гародзе ў бабулі?
З раніцы ўсе цвіркае, люлі люлі люлі!
Нават і маленькага, разгледзелі дзеці, -
і празвалі цвыркуна яны, хто Кузей, хто Пецем!


Вернуться к началу
 Профиль  
 
Непрочитанное сообщениеДобавлено: 09 янв 2015, 21:23 
Не в сети
участник
участник

Зарегистрирован: 08 янв 2015, 08:40
Сообщения: 17
Изображение

Ляцяць закаханыя праз луг, раку і ўгору, -
насустрач лёсу свайму, скрозь сфэры і прастора.
Праз далягляд, праз час, святло і мары, -
кахае ён, нягледзячы на скрухі альбо хмары.
I не адпусціць ён яе, і ты трымайся дужа, -
вось Божая задум, сям'і нам у прыклад можа!


Вернуться к началу
 Профиль  
 
Непрочитанное сообщениеДобавлено: 09 янв 2015, 21:27 
Не в сети
участник
участник

Зарегистрирован: 08 янв 2015, 08:40
Сообщения: 17
Изображение

Намерыўся, пайшоў і наздымаў.
Прынёс, зірнуў і лепшую адбраў.
Шэп, роў, да кропка белага і чорнага -
Кроп, выразнасць, крывыя ці роўныя.
Лаб, баланс і карэкцыя колеру, -
Гатова, выставіў, праца зроблена.
Адзнаку атрымаў і настрой сябе падняў, -
бо пэўна добра матылька адзняў.
Прымайце дар, які я маю сам -
бо дарам узяў, і так аддам!


Вернуться к началу
 Профиль  
 
Непрочитанное сообщениеДобавлено: 09 янв 2015, 21:30 
Не в сети
участник
участник

Зарегистрирован: 08 янв 2015, 08:40
Сообщения: 17
Изображение

Бачыш, першыя праменьчыкі сонца ско́кнулі, -
адразу абуджаецца ўсё ў навако́ллі нао́гул.
Праменьчык трапляе ў маё акно і валіцца
ў мае заплюшчаныя вочы, арганізм прачынаецца.
Хто́сьці рана ўстае - таму БОГ дае.
Я ўзнімаюся і ў падворак выхо́джу:
- якая прыгажо́сць ранішняга лета, о Божа!


Вернуться к началу
 Профиль  
 
Непрочитанное сообщениеДобавлено: 09 янв 2015, 21:37 
Не в сети
участник
участник

Зарегистрирован: 08 янв 2015, 08:40
Сообщения: 17
фото из поломничества: Земля Сынковичи

Изображение

Сон Еўфрасінні


У збудаваным дзедавым Саборы,
Каля акна, князёўна спіць.
І бачыць сон, над Полацкім прасторам,
Цудоўны, залаты Анёл ляціць.

І чуцен гучны глас Анёла, -
Плян Божы, Еўфрасіння, задаволь
Зладзь у Сяльцы і манастыр і школу
Убачыш плод зямлі каштоўнай, соль.

І адчыніла Еўфрасіння вочы,
І споўніць паспяшалася сказанае.
І апынуўся сон прарочым,
Збылося ўсё, Анёлам прадказанае.


Вернуться к началу
 Профиль  
 
Непрочитанное сообщениеДобавлено: 12 янв 2015, 11:38 
Не в сети
основатель

Зарегистрирован: 02 сен 2005, 18:54
Сообщения: 4394
Спаси Господь! Очень красиво! :)


Вернуться к началу
 Профиль  
 
Непрочитанное сообщениеДобавлено: 12 янв 2015, 19:17 
Не в сети
участник
участник

Зарегистрирован: 08 янв 2015, 08:40
Сообщения: 17
Спасибо Геннадий!


Вернуться к началу
 Профиль  
 
Непрочитанное сообщениеДобавлено: 12 янв 2015, 19:18 
Не в сети
участник
участник

Зарегистрирован: 08 янв 2015, 08:40
Сообщения: 17
Вот сегодня сочинил с помощью Христовой.



Калядкі, каляды,
Святам ўсе мы рады.

Вось нясемся з горкі,
Лыпае нам зорка.

Зорка эры новай,
Ад Раства Хрыстова.

А на вуліцы мароз,
Дужа ружавее нос.

У сенцы ставім сані,
І бяжым да бані.

Ох, які ж гэта дар,
Ранішні калядны пар.

А нам сцюжы ня пачым,
І ляжым мы на печы.

Да абеду б не забыцца,
Тэста замясіць, таміцца.

А як выпячым пірог,
З ім адразу за парог.

І да елкі гуляць,
Ды калядкі спяваць.

Калядкі, каляды,
Святам ўсе мы рады.


Вернуться к началу
 Профиль  
 
Непрочитанное сообщениеДобавлено: 12 янв 2015, 21:07 
Не в сети
древний участник
древний участник

Зарегистрирован: 09 июн 2006, 15:58
Сообщения: 457
Откуда: Мiнск
Цудоўна!
Дзякуй!

_________________
Помилуй нас, Господи, помилуй нас!


Вернуться к началу
 Профиль  
 
Непрочитанное сообщениеДобавлено: 13 янв 2015, 01:58 
Не в сети
древний участник
древний участник
Аватара пользователя

Зарегистрирован: 05 окт 2006, 07:03
Сообщения: 510
Откуда: Беларусь
Прыгожа, густоуна. Шчыра дзякую!

_________________
+ «Мы не выбирали ни страну, где родимся, ни народ, в котором родились, ни время, в котором пришлось родиться. Но, выбираем одно: быть людьми или нелюдями!»
Патриарх Сербский Павел.
+ МОЛЧАНИЕМ ПРЕДАЕТСЯ БОГ!


Вернуться к началу
 Профиль  
 
Непрочитанное сообщениеДобавлено: 09 фев 2015, 18:00 
Не в сети
участник
участник

Зарегистрирован: 08 янв 2015, 08:40
Сообщения: 17
Беларусь. Захад Смаленскага княства, 1201- шы год.


Друцк беларускі, горад сла́ўны,
На Друці рацэ, беразе пра́вым.

Тут праходзіць адзін са шляхоў,
Шляхоў у грэкі, з варажскіх вярхоў.

Порт сцеражэ, атрад вартаўнічы,
А на прычале ладдзі ваяўнічыя.

З ранку гамоніць, пляц гарадзецкі,
Жыццё абуджаецца, рамеснае, купецкае.

Звон звініць, царква узвышаецца,
Евангелле Друцкае чытаецца.

Ад Друцка, ў Паўднёва - Усходзе,
Град беларускі, вядомы ў народзе,

Мсціслаўль, Мсціслава айчына,
Манамаха, Ўладзіміра сына,

Паўсотні гадоў таму, блазенскі,
Князёў рэзідэнцыя зараз, Смаленскіх.

Яшчэ беларускія гарады,
Крычаў, Радамль і Прупойск малады.

Шмат тут цэркваў збудаваў,
Дабраверны Расціслаў.

А зараз на пасад абраны,
Мсціслаў Стары́, сын Рамана.




Меня можно найти и в одноклассниках http://ok.ru/profile/483140764994


Вернуться к началу
 Профиль  
 
Непрочитанное сообщениеДобавлено: 11 фев 2015, 23:37 
Не в сети
участник
участник

Зарегистрирован: 08 янв 2015, 08:40
Сообщения: 17
Марцін Тураўскі



У дванаццатым стагоддзі,
У манастырскам асяроддзі,

Светлы старац Марцін жыў,
Добрым кухарам служыў.

Да глыбокай старасці,
Быў заўсёды радасным.

Як хвароба знайшла,
Боль дужая прыйшла.

Але Марцін не скарыўся,
І ад спраў не адступіўся.

І паклікаў ён заступнікаў,
Барыса з Глебам, пакутнікаў.

Так тры дні мінула,
Да хвароба болей гнула.

Але малітва сродак -
Вось і ўзнагарода.

У бачанні дзівосным,
Ззянні златаносным,

Светлыя князі з'явіліся,
Болі ж раптам адступіліся.

Паднеслі Марціну піццё,
І ён вярнуўся ў пачуццё.

Мацавалі яго ў духу,
Скіравалі ў творчым руху.

Доўга гутарку вялі, сядзелі,
Але, без развітання адляцелі.

А праз год, з Барысам, Глебам,
Зноў сустрэліся на Небе.

І з тых часоў заўсёды,
Усе хваробы і нягоды

Цалкам адступаюць ад таго,
Хто, заклікае да хадайніцтва яго.

А яго лік, Бог прымае,
Вылячэнне дасылае.

Вось свяцільнік які,
Святы Марцін Тураўскі.


Вернуться к началу
 Профиль  
 
Показать сообщения за:  Поле сортировки  
Начать новую тему Ответить на тему  [ Сообщений: 20 ]  На страницу 1, 2  След.

Часовой пояс: UTC + 2 часа


Кто сейчас на конференции

Сейчас этот форум просматривают: нет зарегистрированных пользователей и гости: 1


Вы не можете начинать темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете редактировать свои сообщения
Вы не можете удалять свои сообщения
Вы не можете добавлять вложения

Найти:
Перейти:  
Форум православного информационного портала Собор.by. Главная »
Rambler's Top100 ???????@Mail.ru Православное христианство