www.sobor.by

Центр просвещения и милосердия Белорусского Экзархата


Текущее время: 27 июн 2019, 05:07

Часовой пояс: UTC + 2 часа




Начать новую тему Ответить на тему  [ Сообщений: 18 ]  На страницу 1, 2  След.
Автор Сообщение
 Заголовок сообщения: Духоўная паэзія Беларусі
Непрочитанное сообщениеДобавлено: 04 мар 2011, 16:10 
Не в сети
древний участник
древний участник
Аватара пользователя

Зарегистрирован: 12 ноя 2007, 22:08
Сообщения: 441
РЫГОР БАРАДУЛІН

***
Ойча наш, што ў нябёсах,
Хай сьвяціцца Імя Твае
І ў зорах, і ў лёсах.
Хай прыйдзе Валадарства Твае,
Як спатоля,
Хай Твая ўсёўладарная
Збудзецца воля
Як на небе,
Гэтак і на зямлі.
Хлеб наш надзённы пашлі,
Жыцьцядар, сёньня нам.
І даруй нам нашы даўгі,
Як даруем і мы даўжнікам.
Адгарадзі ад нас
Спакусьлівыя лугі.
І ў смутны час,
І ў цёмныя дні
Нас ад нячысьціка аслані.
Ня зрушыцца Валадарства Твае.
І рушаць рухава
Ад Твайго цьвярдога парога
І сіла, і слава
Твае мілаты і лагоды,
Айца, і Сына, і Духа Сьвятога
Цяпер і заўсёды.
І на вячніны вячнін. Амін.
(1996)


Сьледам Эклезіяста
(1992–1993)

***
Усё – пачатак тла, і лоўля дзьмушак,
I млоснасьць духу – ўсё лухта лухты.
Спадаюць дні, як ягады ў гарнушак,
І мы – як з дрэва існасьці лісты.

Ёсьць марны дол – карэе ў ім карэньне,
Ёсьць неба мары – ў ім шумяць вярхі.
І кожны долю сам сваю сустрэне,
I знойдуць самі кожнага грахі.

Мукa пакут прасеецца празь сітца
Ад халадоў зьнямоглай глухаты.
І ў вырай будзе зноў душа прасіцца.
Усё – лухта лухты. І ўсё з лухты.

***
Усё адбылося з праху,
І вернецца ў прах усё.
Усё падуладнае страху –
І меч, і серп, і касьсё.

Нязьменнае толькі тое,
Што Бог для Сябе стварыў.
І суджана сухастою
Карэньнямі чуць абрыў.

Сваю не абыдзеш плаху,
Як вечна б ты жыць ні праг.
Усё адбылося з праху.
Дык значыць – нятленны прах.

***
Як Бог да цябе не асьлеп
І лёгка анёл твой лётае,
Еш свой зь весялосьцю хлеб,
Пі ў радасьці сэрца віно сваё.

Ды помні: ёсьць хлеб тугі,
I ты прышануй асабліва яго.
Ударыць віно ў берагі
Карца твайго пахаплівага.

Твая задрыжыць віна
На небе халоднай іскрынкаю.
І прагнуцьмеш кроплі віна,
Яшчэ дрыжучы над скарынкаю.

_________________
Хай прыйдзе Валадарства Твае, як спатоля, хай Твая ўсёўладарная збудзецца воля як на небе, гэтак і на зямлі.


Вернуться к началу
 Профиль  
 
 Заголовок сообщения: Re: Духоўная паэзія Беларусі
Непрочитанное сообщениеДобавлено: 09 мар 2011, 13:55 
Не в сети
древний участник
древний участник
Аватара пользователя

Зарегистрирован: 05 окт 2006, 07:03
Сообщения: 510
Откуда: Беларусь
Вершы з нізкі "Каложа"

1.


Божа, прымі –
такую –
з сэрцам каменным,
што прамяняць спрабуе
Вечнае –
на імгненнае…

2.


...Што жадала ў свеце –
мела,
У куфэрак - душу
складала.
Перапоўніла,
ды не мераю –
І тады –
за надзею і веру і любоў –
Увесь свой скарб аддала.

3.


Божа, памажы –
прыйсці ў Каложу,
Да прыступак Твайго ўзножжа,
З сэрцам чыстым, шчырым і адданым,
Нічыёй душы каб не параніць.
Ціхім, светлым промнем ахіні.

Ад самой сябе абарані.

4.

Нізала
слёзы і словы –
сваёй няспраўджанай песні.
Шаптала,
нібы замову:
“Уваскрэсну,
З Богам –
уваскрэсну…”

Няіснае ўсё –
часова,
Ды вечнае –
Дабравесце.
Даруй,
што малю нанова
Цябе,
Спрадвечнае Слова:
“Уваскрэсні, Божа,
Уваскрэсні!”

“ДА ВЯРТАННЯ Ў НЯБЁСЫ…”


Да вяртання ў нябёсы –
Усяго толькі крок,
Толькі крок…

У халоднай калюжі
Вада на асклепкі паб’ецца.

Скрыжаваннем любові,
Зямных і нябёсных дарог –

Гэты снежны парог…
Успамінам душа абарвецца…

Адгукніся, прашу –
Прывід, мроя, каханне ці здань?..

Твой няўлоўны абрыс
Я намарна шукала ў свеце…

Рэха крокаў маіх,
І абдымкі, і вусны – у дзецях…

Аджылі… як лісты і лістота…
Зышліся на дым…

…Над застылай Каложай
Віфлеемская зорка гарыць,

Да нябёс, да святла –
Чалавечае наканаванне.

Людзі, зоры і птушкі –
Усе мы Божыя адлюстраванні.

І таму я іду –
па зямлі –
ад зямнога жытла…

2003 г. Гродна

http://angel-dobro.narod.ru/business5.html

_________________
+ «Мы не выбирали ни страну, где родимся, ни народ, в котором родились, ни время, в котором пришлось родиться. Но, выбираем одно: быть людьми или нелюдями!»
Патриарх Сербский Павел.
+ МОЛЧАНИЕМ ПРЕДАЕТСЯ БОГ!


Вернуться к началу
 Профиль  
 
 Заголовок сообщения: Re: Духоўная паэзія Беларусі
Непрочитанное сообщениеДобавлено: 09 мар 2011, 13:57 
Не в сети
древний участник
древний участник
Аватара пользователя

Зарегистрирован: 05 окт 2006, 07:03
Сообщения: 510
Откуда: Беларусь
“ВАНДРОЎКА ДА СВЯТОГА ІААНА КАРМЯНСКАГА”

1. ГОМЕЛЬ

Па горадзе, родным стаўшым,
Спяшаю хадой таропкай —
Туды, дзе, ноч недаспаўшы,
Ішла з вінаграднай гронкай
На свята — Праабражэння! —
Па сонным яшчэ праспекце,
З маленнем — аб ачышчэнні,
З прашэннем — каб не памерці,
З літаннем — уратавання! —
Праз слёзы, праз боль, у скрусе...

I мне было — даравана...

I — на ўрачыстым абрусе —
На вінаград і яблык
Упалі жывыя каплі,
А ў сэрцы, болей не ззяблым,
Ужо рассычаўся камень,
I ў кожным яго асклепку,
Такім ледзяным і бязбожным —
Нібы люстравалася Неба,
Пяшчотна і асцярожна.


2. ДАРОГА У КАРМУ


Гэтым часам, калі
Прамінаюць палі і вёскі
(Ці на яве — ці ў сне?),
Успаміны мірскія стынуць,
Я спяшаю к Табе,
Задыхаюсь, глынаю слёзы,
Я малюся Табе,
Дарагая наша Святыня.

Сустракаеш усіх
Светлым Храмам,
Як вочы, сінім,
Чыстым Крыжам
I ў студні —
Вадой жывою.
Як нідзе,
Тут да неба, да Бога
Бліжай.
Усё жыццёвае
Застаецца па-за Кармою.

Тут слабы карабель мой
Спыніўся
І кінуў якар.
Ды не моцны ланцуг —
Зноўку хваля —
I ён парвецца...
Дай жа, Госпадзе,
Каб прайшлі без знаку
Усе буры і штормы,
У жыцці і ў сэрцы.

Ёсць прыстанкі
У хвалях быцця-акіяну.
Ратавальным агнём
На іх душы чыстыя свецяць.
...Святы праведны ойча наш Іаане,
Малі Госпада
Аб Яго непуцёвых дзецях.


3. У ХРАМЕ


У Храм увайду і зацеплю свечачку,
Прад святымі мошчамі стану.
Дзякуй, ойча наш Іаане,
За Тваё вялікае сэрца.

За малітву тваю няспынную,
За любоў да людзей убогіх.
З іх нікога ў жыцці не пакінуў Ты
Словам добрым і дапамогаю.

Усе прароцтвы Твае здзяйсняліся,
Слова кожнае адбылося:
I Царыца Нябёс з’яўлялася,
I дыханне Яе засталося.

Дзякуй, бацюшка Іаане,
Што квітнее зямля Кармянская.
...Светлым раннем
у Пакроўскім храме
Ціха ліецца малітва манаская.



4. МАЛIТВА

Госпадзе,
дай маліцца
за родных у гэтым свеце.
Зёлцы —
долу хіліцца,
Дрэву —
заломваць вецце.

Подыхам Твайго Духу,
Словам або маўчаннем
Кожным імгненнем, рухам —
Абарані ад адчаю,
Бедаў, нягодаў, спакусаў
Верных Табе
і грэшных —
Усіх,
хто на Беларусі ёсць —
і апошніх,
і першых.

...Чыстыя немаўляты
Спяць у жаночых улоннях.
Ірады — мама з татам.
Божа! Хто абароніць?
Тонкія ніці жыццяў
’Шчэ ў Тваёй далоні...

...Спеюць зернейкі ў жыце
На каласох зялёных.
Лісце —
спякотнаму сонцу,
Корань —
атрутнае глебе.
Сокі —
вадзе смяротнай...
«Дай нам штодзённага хлеба!..
Хопіць, маўляў, палохаць
Душы, парослыя цернем!..»

...Цень ад Крыжа Гасподняга
Зліўся з Чарнобыльскім ценем...



5. ДЗЕЦЯМ ХРЫСТОВЫМ


...Палымнее душа
Чысцінёю, святлом і любоўю.
Ззяе так,
Што балюча, няможна глядзець.
А праз ззянне —
Сцякае жывою крывёю сваёю.
Толькі гэтым жыве,
Мае моцы любіць і цярпець.

Праз стагоддзі пакуты Хрыстовай
Яна ўкрыжавана,
След цвіка і кап’я
Ёй ніколі не спыніць балець.
Не стыгматы, не цела —
А сэрца праўдзівага рану —
Не загоіць
Ні час, ні каханне, ні смерць.

Божа,
Дай жа душы гэтай
У яве і ў сне быць з Табою,
Як ахвяру Сваю
На ахвярнік нябачны прыймі,
Улячы яе раны —
Чыстым Целам і Кроўю Тваёю.
На мытарствах
Зямных і нябёсных
Яе барані.



6. АГАРОДНЯ

Тут, паводле сведчанняў мясцовых жыхароў, спраўдзіўшы прадказанне св. прав. Іаана Кармянскага, у Свята-Нікольскі храм на Божую Літургію з’явілася Сама Найсвяцейшая Дзева Марыя з анёламі. Было гэта ў 30-я гады XX стагоддзя, амаль праз 20 год пасля смерці айца Іаана. У 1950-я гады храм быў разбураны. Цяпер на месцы яго алтара стаіць 3-мятровы дубовы крыж.
(3 «Жыція св. прав. Іаана Кармянскага»)


...Схілюся грэшнай галавою
I тварам упаду ў траву.
Дай, Госпадзе, мне быць з Табою —
Я ўсё тады перажыву.

Калі надыдзе час спакусы —
Дазволь мне сэрца ўтрымаць
I ад Цябе не адкаснуцца.
...Тут
ля Крыжа
стаяла Маці…

Бяздольным, з хвораю душою
Усяе пакуты не знясці.
Але іскрынкаю жывою —
Сам ацалі і асвяці.


7.

* * *

Абрыс галіны,
лінія святла —
Як словы,
невыказныя ў малітве —
Звязаныя паміж сабой не рытмам,
А чысцінёю,
што не знае зла.


* * *

Ах, вясёлка —
дзіўная дарога
кволай чалавечае душы:
Лёгка ўзносіш думкаю да Бога,
на прыступку райскага парогу.
Вось каб узысці — і не грашыць!..



8. МАЦI БОЖАЯ, БЛАГАСЛАВI!
(Вяртанне)


Кожны дзень, нібы верш, —
нанова
Адкрываю Святое Слова.
Сцвердзіць нам Яго ў жыцці —
Маці Божая, благаславі.

Хай усе клопаты і ўчынкі
Не затуляць, як аблачынкі,
Прамянёў Найсвяцейшай Любві —
Маці Божая, благаславі.

Цела — Хлеб, і вада — жывая
Душы грэшныя ажыўляюць.
Прычашчэння Святой Крыві —
Маці Божая, благаславі.

Ацалі нашы душы, Царыца,
Бо самім ад грахоў не пазбыцца.
Уладарка Нябёс і зямлі,
Маці Божая — благаславі!


1999–2001 гг., Гомель–Мінск–Гродна

http://angel-dobro.narod.ru/business4.html

_________________
+ «Мы не выбирали ни страну, где родимся, ни народ, в котором родились, ни время, в котором пришлось родиться. Но, выбираем одно: быть людьми или нелюдями!»
Патриарх Сербский Павел.
+ МОЛЧАНИЕМ ПРЕДАЕТСЯ БОГ!


Вернуться к началу
 Профиль  
 
 Заголовок сообщения: Re: Духоўная паэзія Беларусі
Непрочитанное сообщениеДобавлено: 09 мар 2011, 14:00 
Не в сети
древний участник
древний участник
Аватара пользователя

Зарегистрирован: 05 окт 2006, 07:03
Сообщения: 510
Откуда: Беларусь
* * *

"...І так, нібы свечку, Ты даў мне чужую душу..."

“Вы – святло свету…
Так няхай свеціць святло вашае
перад людьмі, каб яны бачылі
вашыя добрыя справы і ўслаўлялі
Айца вашага Нябеснага”.

(Мф. 5, 14-15)


…І так, нібы свечку,
Ты даў мне чужую душу.
Распаленым воскам
далоні мае апякае.
Ды Словы Евангелля помню,
яе не хаваю,
А толькі спатолі,
Твайго суцяшэння прашу.

Адно – суцяшэння ад Госпада,
не ад людзей, –
Яны не натоляць ні прагі душэўнай,
ні плоці.
Мой Божа, даруй мне віну,
хай у цярпенні і згодзе
Прайду я праз кожны,
Табою дарованы, дзень.

І хай тая свечка
спакойна і ясна гарыць.
І хай праз апёкі і боль
я яе ўтрымаю.
А потым –
у нязгасным блакіце нябёснага раю –
Зрабі яе знічкай
у светлым сузор’і Тваім…

http://angel-dobro.narod.ru/business2.html

_________________
+ «Мы не выбирали ни страну, где родимся, ни народ, в котором родились, ни время, в котором пришлось родиться. Но, выбираем одно: быть людьми или нелюдями!»
Патриарх Сербский Павел.
+ МОЛЧАНИЕМ ПРЕДАЕТСЯ БОГ!


Вернуться к началу
 Профиль  
 
 Заголовок сообщения: Re: Духоўная паэзія Беларусі
Непрочитанное сообщениеДобавлено: 09 мар 2011, 14:01 
Не в сети
древний участник
древний участник
Аватара пользователя

Зарегистрирован: 05 окт 2006, 07:03
Сообщения: 510
Откуда: Беларусь
* * *

Быць не хачу прыгожай,
быць не хачу шчаслівай –
толькі выратуй, Божа!

У белую квецень слівы
з чорнае краскі ночы
падаюць зор пялёсткі…

Мне б –
дзіцячыя вочы –
ані дробнае слёзкі…

Мне –
з дзіцячай далоні –
зіхатлівы каменьчык,
Зёлачку-падарожнік,
што каленку залечыць…

Дрэву –
нашто прыгожым?..
Красцы –
нашто шчаслівай?..
Толькі б,
ласкаю Божай, -
Дзеці
ды квецень слівы.

(1995,
бальніца, Гродна)

http://angel-dobro.narod.ru/business2.html

_________________
+ «Мы не выбирали ни страну, где родимся, ни народ, в котором родились, ни время, в котором пришлось родиться. Но, выбираем одно: быть людьми или нелюдями!»
Патриарх Сербский Павел.
+ МОЛЧАНИЕМ ПРЕДАЕТСЯ БОГ!


Вернуться к началу
 Профиль  
 
 Заголовок сообщения: Re: Духоўная паэзія Беларусі
Непрочитанное сообщениеДобавлено: 09 мар 2011, 14:02 
Не в сети
древний участник
древний участник
Аватара пользователя

Зарегистрирован: 05 окт 2006, 07:03
Сообщения: 510
Откуда: Беларусь
* * *

Сябе замнога,
а зямлі – замала
душы,
якая Бога адшукала…


* * *

Калі Гасподзь
асвеціць пачуццё –
То боль душэўны, нібы воск,
сплывае,
Агонь Нябёсны
існае яднае…

Любоўю
спараджаецца жыццё.

http://angel-dobro.narod.ru/business2.html

_________________
+ «Мы не выбирали ни страну, где родимся, ни народ, в котором родились, ни время, в котором пришлось родиться. Но, выбираем одно: быть людьми или нелюдями!»
Патриарх Сербский Павел.
+ МОЛЧАНИЕМ ПРЕДАЕТСЯ БОГ!


Вернуться к началу
 Профиль  
 
 Заголовок сообщения: Re: Духоўная паэзія Беларусі
Непрочитанное сообщениеДобавлено: 10 мар 2011, 13:19 
Не в сети
древний участник
древний участник
Аватара пользователя

Зарегистрирован: 12 ноя 2007, 22:08
Сообщения: 441
Дзякуй, Ангеліна, за вашу беларускую мову. Вельмі шчыра, стала і гожа.

_________________
Хай прыйдзе Валадарства Твае, як спатоля, хай Твая ўсёўладарная збудзецца воля як на небе, гэтак і на зямлі.


Вернуться к началу
 Профиль  
 
 Заголовок сообщения: Re: Духоўная паэзія Беларусі
Непрочитанное сообщениеДобавлено: 10 мар 2011, 13:38 
Не в сети
древний участник
древний участник
Аватара пользователя

Зарегистрирован: 05 окт 2006, 07:03
Сообщения: 510
Откуда: Беларусь
перс писал(а):
Дзякуй, Ангеліна, за вашу беларускую мову. Вельмі шчыра, стала і гожа.


Дзякую Вам -
апошнім ламаным грошам -
в е р ш а м

_________________
+ «Мы не выбирали ни страну, где родимся, ни народ, в котором родились, ни время, в котором пришлось родиться. Но, выбираем одно: быть людьми или нелюдями!»
Патриарх Сербский Павел.
+ МОЛЧАНИЕМ ПРЕДАЕТСЯ БОГ!


Вернуться к началу
 Профиль  
 
 Заголовок сообщения: Re: Духоўная паэзія Беларусі
Непрочитанное сообщениеДобавлено: 24 апр 2011, 01:10 
Не в сети
древний участник
древний участник

Зарегистрирован: 13 мар 2011, 01:16
Сообщения: 463
ХРЫСТОС УВАСКРОС!

_________________
"Всё всегда заканчивается хорошо. Если всё заканчивается плохо, значит, это ещё не конец".(П. Коэлью).


Вернуться к началу
 Профиль  
 
 Заголовок сообщения: Re: Духоўная паэзія Беларусі
Непрочитанное сообщениеДобавлено: 05 май 2011, 09:32 
Не в сети
древний участник
древний участник
Аватара пользователя

Зарегистрирован: 12 ноя 2007, 22:08
Сообщения: 441
РЫГОР БАРАДУЛІН
Сьледам Эклезіяста
(1992–1993)

* * *
Болей мудрасці — болей смутку.
Памнажаюць веды тугу.
Круціць час туману самакрутку,
Завітаўшы на луг на бягу.

Луг пазнання, багаццем дужы,
Багавейна цвіў і цвіце.
Матылькамі шчырыя душы
Ловіць сэнс на глухой вярсце.

Смак адчуць прыправы гаркавай
Кожны хоча, дзе толькі льга.
На зацятым лузе атавай
Узыходзіць мудра туга.

* * *
Смерць бярэ мудраца й недарэку,
I нікога не вылучае,
I нікому чужога веку,
Як ліхвярка, не пазычае.

Не адрозніць зямля таксама,
Бедны розумам ці багаты.
Пазяхае спрасоння яма —
I хапае вечнае хаты.

Ды ў магілу не хочацца крозам —
Не па іх прасцяк-недашкрэба.
I наноў выбірае розум,
3 кім яму пакутаваць трэба.


ПСАЛМЫ ДАВІДА
***
Бо не ад усходу і не ад захаду і не ад пустыні ўзвышэнне...
(Псалм 74:7)

Не ўзвышэнне сябе самога,
А ўзвышэнне з самога сябе.
Непадсільная перамога
У няскончанай барацьбе.

Не ў дагоду
Сцежка з усходу,
А ў халодную ноч вядзе.
Захад захады робіць,
Выгоду
Выглядае сабе кагадзе.

І спякотны вецер з пустыні
Не асушыць слёзы з вачэй.
Дол нагрэецца ды астыне.
Разбаліцца боль балючэй.

Над забытасцю, над імшою,
Над прадоннем цёмнай маны,
Над спустыненаю душою
Мусіць голас узвысіць
Нямы.

Мелкія ў суцяшэння кішэні,
Хто не клаў у іх, той дастае.
Узвышаймася.
Бо на ўзвышэнне
Вышыні ў нябёсаў стае!


ДОШКА ВЫРАТАВАННЯ
Jezus Chrystus jest jedyną deską ratunku dla dzisiejszego Swiata
(Ян Павел ІІ )

Хай празарлівая воля нябёс
Душам пашле дараванне.
Ў небе ўрагану
Ўваскрослы Хрыстос –
Дошка выратавання.

Госпад дазволіў на дошцы плысці,
Маючы ветразем веру.
Дно не дастаць у прадонным жыцці
Ломкім шастом намеру.

Сцежкаю думкі, дарогай хады,
Ветрам дыхання жывога
Вечныя нашы й зямныя гады
Рушаць да Пана Бога.

Крыжам аслонены, свенціцца лёс
Радасцю Райскага рання.
Ў моры адчаю
Светлы Хрыстос –
Зорка выратавання.

_________________
Хай прыйдзе Валадарства Твае, як спатоля, хай Твая ўсёўладарная збудзецца воля як на небе, гэтак і на зямлі.


Вернуться к началу
 Профиль  
 
 Заголовок сообщения: Re: Духоўная паэзія Беларусі
Непрочитанное сообщениеДобавлено: 26 май 2011, 11:11 
Не в сети
древний участник
древний участник
Аватара пользователя

Зарегистрирован: 12 ноя 2007, 22:08
Сообщения: 441
Уладзімір Някляеў на волі і Рыгор Барадулін
http://www.svaboda.org/video/19231.html

_________________
Хай прыйдзе Валадарства Твае, як спатоля, хай Твая ўсёўладарная збудзецца воля як на небе, гэтак і на зямлі.


Вернуться к началу
 Профиль  
 
 Заголовок сообщения: Re: Духоўная паэзія Беларусі
Непрочитанное сообщениеДобавлено: 08 дек 2011, 20:24 
Не в сети
древний участник
древний участник
Аватара пользователя

Зарегистрирован: 12 ноя 2007, 22:08
Сообщения: 441
Зьніч (Алег Бембель)

***
…сцэнар гісторыі напісаны даўно –
зьмірэнным Іаанам Багасловам,
узьлюбленым Апосталам Хрыстовым:
як камень, грэшны сьвет ідзе на дно…
…зьвяроў, што адусюль павыпаўзалі…
і зорку – перадсконную – Палын… –
усё Сваёй Галгофай Божы Сын
пакрыў… і не ў тэатральнай зале…
…таму зьмірайся, браце, й не судзі…
нам – толькі крыж маленькі застаецца,
што носім, не здымаючы, ля сэрца…
сьвет – у руцэ Вярхоўнага Суддзі…

* * *
…а дзе абшар Крывіцкай мовы?.. –
спытае нас “языкоед”…
праз тысячы і зім… і лет –
яна люляе Край Хрыстовы…
…і Літургічнай… і дзяржаўнай…
і мовай чыстае красы,
што лашчыць ружы й верасы… –
яна была – з часін прад-даўніх…
…у ёй – і акіян Славянскі…
і ручаіны хутароў…
…і дух Хрыстовых сьвятароў –
ад Жырава… – і да Аляскі…
…і – далей… па ўсёй зямлі –
да Новага Яго Прышэсьця –
яна ня змоўкне… ні ў Бярэсьці…
ні ў Беластоку… ні ў Крамлі…
вянок яе – Сусьвет абвіў…
стаў сапраўды – Жыцьця Крыніцай…
бо гэта – Мова Плашчаніцы…
бо гэта – Мова на Крыві…

* * *
…мае белыя строі – у мейсцы сьвятым…
апранаю іх – перад Прычасьцем…
спапяляецца пекла – у сэрцы маім…
і – на міг – усьміхаецца шчасьце…
…потым –
цешуся хітрасьпляценьнямі словаў…
зачароўваюць мары і мроі…
і ў змрок апранаецца сэрца маё…
у жалобныя – чорныя строі…
…хто сьвячу
майго крохкага шчасьця задзьмуў?..
падміргну – спакушэньням-віхурам…
скрушна й вусьцішна
гордаму сэрцу майму –
на разломе – між сьветам і мурам…

_________________
Хай прыйдзе Валадарства Твае, як спатоля, хай Твая ўсёўладарная збудзецца воля як на небе, гэтак і на зямлі.


Вернуться к началу
 Профиль  
 
 Заголовок сообщения: Re: Духоўная паэзія Беларусі
Непрочитанное сообщениеДобавлено: 10 дек 2011, 01:45 
Не в сети
древний участник
древний участник
Аватара пользователя

Зарегистрирован: 12 ноя 2007, 22:08
Сообщения: 441
І зноў Зьніч:

ПРАРОК
ад той пары, як я набыў–
вышэйшай Воляй–дар прарочы,
старонкі злосьці і жуды
адкрылі мне людзкія вочы...

я нёс усім сваю любоў
і праўды чыстыя вучэньні...–
ў мяне й бліжэйшыя з братоў
шалёна кідалі каменьні...

пасыпаў попелам чало,
пайшоў ад іх зь кійком жабрачым...
і вось–пустэльнае жытло...
жыву, як птушка,–Божым харчам...

мне ціха ў вочы зазірне,
з даверам, кожная істотка...
і зоркі слухаюць мяне,
мігцяць лагодна і дрыготка...

калі-ж, праз тлумы й кірмашы,
бывае, соваюся ў сьпешцы,
гавораць дзецям, ад душы,
старыя–ў ветлівай усьмешцы:

«…глядзіце, прыклад для ўсіх вас:
ён ганарлівы, н а м варожы...
дурны, хацеў упэўніць нас,
што ў ім гаворыць голас Божы...

не адступае ад свайго,
жыве пануры і балесны...
і кожны з нас–разумны й чэсны -
з пагардай плюне на яго!..»

***
Чорныя будні, нядзелі…
Ведаю, што грашу.
Больш не магу ў целе
Несці сваю душу.

Свеціцца зрок прадсвітальны…
Мусіць спагаду аддаць.
Сэрца – той самы камень,
Што я не магу падняць.

***
…няўпынна, жорстка , з веку ў век —
У сэрцах людскіх і плямёнах —
Супроцьстаяць будуць да Скону —
Шатан і Богачалавек…
…ад гэтай спрэчвы незямной
хіба хто вольны ухіліцца?..
дай, Божа, сіл за тых маліцца,
хто сёння — сэрцам — не с Табой…

_________________
Хай прыйдзе Валадарства Твае, як спатоля, хай Твая ўсёўладарная збудзецца воля як на небе, гэтак і на зямлі.


Вернуться к началу
 Профиль  
 
 Заголовок сообщения: Re: Духоўная паэзія Беларусі
Непрочитанное сообщениеДобавлено: 16 дек 2011, 22:19 
Не в сети
древний участник
древний участник
Аватара пользователя

Зарегистрирован: 12 ноя 2007, 22:08
Сообщения: 441
І зноў Зьніч:

***
маўчы, прытойвай і хавай
пачуцьці, мроі ў небакрай...
хай у духоўнай глыбіні
ўзыдуць і адыдуць яны
нямымі зоркамі ўначы...
чаруйся імі–і маўчы...

ёсьць запаветны неспакой...
то–цэлы сьвет душы тваёй...
чароўны патаемны сум...
яго глыне натоўпу шум...
сугуччы зорныя сачы...
жывіся імі–і маўчы...

як сэрцу выказаць сябе?..
як і н ш а м у
пачуць ц я б е ?..
маўчы, бязмоўная струна,
бо думка ў словах–ёсьць мана...
ня дай малітвам уцячы...
зьбірай іх сьпевы–і маўчы..


***
не, м у д р а ц ы ,
ня вір прырода,
дзе я глынаю вашу млосьць...
у ёй–душа... у ёй–свабода...
і мова... і каханьне ёсьць...

лісток... ці кветачку на дрэве...–
садоўнік начапіў на кій?..
ці сьпее Сын у Чыстай Дзеве
гульнёй адчужаных стыхій?..

вятрыскі зь імі не кружылі...
вясна ў іх сэрцы не цьвіла...
пры іх–лясы не гаманілі...
і ноч бязмоўная была...
і мовамі па-за зямнымі–
ў сугуччы зор і бліскавіц–
ня раіўся ніколі зь імі
сусьвет–праз подых навальніц...
ня тое тут, што невядомы
аргану сьпеў–глуханямым...
дабраахвотны і сьвядомы
ў іх абрач ля галавы...

_________________
Хай прыйдзе Валадарства Твае, як спатоля, хай Твая ўсёўладарная збудзецца воля як на небе, гэтак і на зямлі.


Вернуться к началу
 Профиль  
 
 Заголовок сообщения: Re: Духоўная паэзія Беларусі
Непрочитанное сообщениеДобавлено: 14 фев 2012, 23:22 
Не в сети
древний участник
древний участник
Аватара пользователя

Зарегистрирован: 05 окт 2006, 07:03
Сообщения: 510
Откуда: Беларусь
+ + +


За каждый Крест
Идет война –
Нательный иль поклонный.
ТАКИЕ нынче времена.

……………

Народ наш, искупленный,
В духовной брани и плотской
От бесов побеждаем,
Невидимой сражен рукой,
А чьей – и сам не знает.

Пора, очнись!
Омой лицо
Живительною влагой
И разорви врагов кольцо
С молитвой и отвагой,
Без страха, подлости в душе, –
Доколь уже, опомнись! –
Мы – на последнем рубеже!…
Пророчества исполни!

Воскресни, Русская Земля!
Сотри страданье с лика –
Ведь обретя Государя –
Ты станешь вновь Великой!
………………

За Крест Святой
Идет война.
Такие
Ныне времена.


27.01.2012 11 ч. 33 мин.

+ р.Б. Ангелина

_________________
+ «Мы не выбирали ни страну, где родимся, ни народ, в котором родились, ни время, в котором пришлось родиться. Но, выбираем одно: быть людьми или нелюдями!»
Патриарх Сербский Павел.
+ МОЛЧАНИЕМ ПРЕДАЕТСЯ БОГ!


Вернуться к началу
 Профиль  
 
Показать сообщения за:  Поле сортировки  
Начать новую тему Ответить на тему  [ Сообщений: 18 ]  На страницу 1, 2  След.

Часовой пояс: UTC + 2 часа


Кто сейчас на конференции

Сейчас этот форум просматривают: нет зарегистрированных пользователей и гости: 1


Вы не можете начинать темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете редактировать свои сообщения
Вы не можете удалять свои сообщения
Вы не можете добавлять вложения

Найти:
Перейти:  
Форум православного информационного портала Собор.by. Главная »
Rambler's Top100 ???????@Mail.ru Православное христианство