www.sobor.by

Центр просвещения и милосердия Белорусского Экзархата


Текущее время: 27 июн 2019, 13:05

Часовой пояс: UTC + 2 часа




Начать новую тему Ответить на тему  [ Сообщений: 18 ]  На страницу Пред.  1, 2
Автор Сообщение
 Заголовок сообщения: Re: Духоўная паэзія Беларусі
Непрочитанное сообщениеДобавлено: 17 май 2012, 12:30 
Не в сети
древний участник
древний участник
Аватара пользователя

Зарегистрирован: 12 ноя 2007, 22:08
Сообщения: 441
МАКСІМ БАГДАНОВІЧ

Кніга

Псалтыр, пакрытую няжорсткай бурай кожай,
Я ўзяў і срэбныя засцёжкі адамкнуў,
Перачытаў радкі кірыліцы прыгожай
І воску з ладанам прыемны пах пачуў.

Вось псальма слічная: “Як той алень шукае
Крыніцы чыстай, так шукаю Бога я”.
Як вее свежасцю яе краса жывая!
Як радасна далей спяшыць душа мая!

І бачу я ў канцы няхітрую прыпіску,
Што “кнігу гэтую раб божы, дзяк Гапон,
Дзеля душы спісаў у месце Ваўкавыску
У рок сем тысяч сто васьмы з пачатку дзён”.

_________________
Хай прыйдзе Валадарства Твае, як спатоля, хай Твая ўсёўладарная збудзецца воля як на небе, гэтак і на зямлі.


Вернуться к началу
 Профиль  
 
 Заголовок сообщения: Re: Духоўная паэзія Беларусі
Непрочитанное сообщениеДобавлено: 02 июн 2012, 12:22 
Не в сети
древний участник
древний участник
Аватара пользователя

Зарегистрирован: 12 ноя 2007, 22:08
Сообщения: 441
Гэткай убычыў Беларусь польскі паэт Віктар Гамуліцкі ў 1908 годзе:

НА БЕЛАЙ РУСІ
(у перакладзе В.Сёмухі)

На беларускіх гонях сонна млее ціша,
Як зольнай мглы павеў;
А ў беларускіх хатах шэпт псальма калыша
Журботнай скрыпкі сьпеў.
Тут сонца цьмяна лье праменьне,
На тварах таямніча цені
Ляжаць, як дух у затаеньні,
Што выжыць тут зумеў.

Беларуска-дзяўчына у гнеў не ўпадае -
Рэдка пачуеш сьмех.
Затое дух упарты і моцны мае -
Анёла нізкіх стрэх.
А характар яе - статэчны,
А нораў і гонар - сардэчны,
А зарок у каханьні - вечны,
Бо ламаць яго - грэх.

Беларусы-сяляне -філёзафы долі;
Ацяжэлы ў іх крок;
Ціхія ў полі, хаце, карчме і ў касцёле,
Сонна-вялы ў іх зрок.
“Ты сьпіш, а доля пышным кветам!” -
Кажуць так тут зімой і летам -
І журботна-радасна гэтак
Плыве жыцьця паток.

У беларусаў ня любяць мяняць сумневы -
Бо і сам сьвет такі ж!
Яны з курганоў слухаюць небылі, сьпевы
І што кажа ім крыж...
Чуюць Бога ў віхураў хоры,
Бачаць Яго ў шчасьці і ў горы,
У стрэсенай громам прасторы
Шукаюць Бога звыш...

О беларуская мова! Твой сьпеўны гук будзіць
Рэха былых гадоў -
Табой усьцешаны міралюбныя людзі,
Дзеці пушчаў, садоў.
У сугуччы славянскага слова,
Ты - як песенька жаўручкова,
Шчабятушка салодкая мова -
Мядовай ліпы цьвет.

Беларуская песьня! Як гэты край сівы -
Ты сумнай песты чар;
З курганоў і магілаў твае ўсе матывы,
Зь енку сялян твой шарм...
Сёньня цьвіцеш ў забытым сьненьні,
А як майстар сьпяе ў натхненьні,
Сьвет застыне ў нямым зьдзіўленьні -
Запяе ў ім душа.

О народ беларускі! Аціхнуць навалы,
Зашумяць зноў лясы;
І загучаць у адзіным суладным хоры
Ўсіх славян галасы.
А ў ім - твой званочак вясновы,
Як золак птушынае мовы;
Мілажальны і адмысловы -
Сьпелы колас красы.

_________________
Хай прыйдзе Валадарства Твае, як спатоля, хай Твая ўсёўладарная збудзецца воля як на небе, гэтак і на зямлі.


Вернуться к началу
 Профиль  
 
 Заголовок сообщения: Re: Духоўная паэзія Беларусі
Непрочитанное сообщениеДобавлено: 05 май 2013, 02:49 
Не в сети
древний участник
древний участник

Зарегистрирован: 13 мар 2011, 01:16
Сообщения: 463
Сардэчна вiншую усiх са сьвятам Вялiкадня!

ХРЫСТОС УВАСКРОС!

"Вялiкдзень" (Артур Вольскi).

Вялiкдзень,
Вялiкдзень -
цудоунейшы дзень!
Як сонейка узыдзе,
адступiцца цень.

Гэтым днём
Iiсус Хрыстос
з мёртвых уваскрос.
Ён цяпер
глядзiць на нас
з вышынi нябёс.

Хто у нядолi,
хто у бядзе -
Ён да тых iдзе,
бо шануе нас усiх
як дзяцей Сваiх.

Ён прыйдзе,
Ён прыйдзе,
як чысты прамень.
А злодзей,
а злыдзень
зашыецца у цень!

Вялiкдзень,
Вялiкдзень -
цудоунейшы дзень!

_________________
"Всё всегда заканчивается хорошо. Если всё заканчивается плохо, значит, это ещё не конец".(П. Коэлью).


Вернуться к началу
 Профиль  
 
Показать сообщения за:  Поле сортировки  
Начать новую тему Ответить на тему  [ Сообщений: 18 ]  На страницу Пред.  1, 2

Часовой пояс: UTC + 2 часа


Кто сейчас на конференции

Сейчас этот форум просматривают: нет зарегистрированных пользователей и гости: 1


Вы не можете начинать темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете редактировать свои сообщения
Вы не можете удалять свои сообщения
Вы не можете добавлять вложения

Найти:
Перейти:  
Форум православного информационного портала Собор.by. Главная »
Rambler's Top100 ???????@Mail.ru Православное христианство