Цитата:
Пакуль гэта толькі суб'ектывізм. Якія аб'ектыўныя высновы маеце для для такога меркавання?
Не думайце, што лямянт тыпа "няма беларускасці" камусьці патрэбен.
Аб'ектыўныя высновы... - што іменна вы хочаце ад мяне пачуць?
А пакуль далёка хадзіць ня стану і прайдуся па мінскім цэрквам-навабудовам (толькі самыя яскравыя прыклады):
Мінск, м-н Усход, вул. Каліноўскага

Царква пабудавана ў стылі народнага дойлідства расейскай поўначы, а вось такія драўляныя праваслаўныя цэрквы некалі будавалі на Беларусі:
г.Віцебск, Сьвята-траецкая царква.

Ільлінская царква

Спадзяюся, ня трэба на пальцах тлумачыць стылёвыя адрозьненьні?
Яшчэ:
п. Вялікае Сьціклева, п. Сокал:


Цэрквы - тыповыя "мураўёўка" ў псэўда-рускім стылі, старадаўняй Беларусі ня ўласьцівым... А вось такія цэрквы будавалі ў 17-18 ст у Магілёве і Воршы:



Хаця, адзначу, ёсьць і іншыя тэндэнцыі:
Напрыклад, царква, якой прысьвечаны гэты сайт, пабудавана ў Бізантыйскім стылі, у якім будаваліся першыя беларускія цэрквы:

І ўвогуле ў цэлым па Мінску гэты стыль дамінуе, хаця даволі часта да яго дадаюць пэўныя расейскія элементы - да прыкладу: цыбулепадобныя купалы замест шлемападобных...
Але пра беларускую правінцыю такога, на жаль, сказаць нельга... - там новыя храмы ў бізантыйскім стылі - вялікая рэдкасьць.
Цитата:
Кто платит, тот и заказывает музыку
З вашых слоў атрымліваецца, што калі плаціць Расея альбо прамаскоўскія цяперашнія ўлады, то яны і выбіраюць стыль? ...ці я, кінуўшы грошаў ў скрынку для ахвяраваньняў на будаўніцтва храма, магу неяк паўплываць на яго архітэктурнае вырашэньне???
Не разумею вашай лёгікі
Цитата:
Мне стилистика современной храмовой архитектуры нравится.
Если бы беларусскому народу не нравились современные православные храмы, то он ине жертвовал бы и на наш кафедральный собор.
Вы разьбіраецеся ў гісторыі беларускай архітэктуры і, увогуле, у гісторыі Беларусі? Ці разьбіраюцца большасьць "ахвяравальшчыкаў" у гэтых рэчах?