Дарагія браты і сёстры!
У нас на Беларусі вельмі развіта праваслаўнае паломніцтва: ёсць паломніцкія аддзелы ў епархіях, у многіх прыходах і ў Мінску, і ў іншых месцах. Наспела неабходнасць мець сваё выданне (накшталт маскоўскага часопіса "Русский паломник"). Зразумела, што на гэты праект патрэбны сродкі, адразу часопіс мы не зробім, але можна пачаць з газеты.
Ёсць энтузіясты - праваслаўныя журналісты - якія бяруцца зрабіць такую газету. Усіх, хто зацікаўлены ў гэтым праекце, хто можа дапамагчы ідэямі, матэрыяламі (тэкставымі і фотаздымкамі), грашовымі сродкамі на выданне - калі ласка, адгукніцеся!
Мяркуецца, што ў першым нумары тэмы будуць такія:
- Пачатак паломніцкага руху на Беларусі (90-я гг. ХХ ст.);
- Гісторыя праваслаўных паломніцтваў (увогуле з пачатку хрысціянства; са славянскіх земляў (абавязкова - пра св.пр. Еўфрасінню Полацкую і г.д.);
- Адрасы, тэлефоны, праграма паломніцкіх аддзелаў;
- Інтэрв'ю з супрацоўнікамі паломніцкага аддзела;
- Аповяд пра паломніцтва (з фотаздымкамі);
- Вершы пра паломніцтва,
- І ўсё тое, што вы прапануеце.
Аб'ём выдання пакуль не вызначаны (будзе залежаць ад тых сродкаў, якія будзем мець). Перыядычнасць - хаця б разы 2 на месяц (як Гасподзь дасць). Мовы - руская і беларуская.
Усіх, каму не абыякавая тэма ПРАВАСЛАЎНАГА ПАЛОМНІЦКАГА РУХУ НА БЕЛАРУСІ - чакаем Вашых прапаноў на эл. пошту:
angel-dobro@yandex.ru
korab117@tut.by